Беларуская дыяспара....
І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]
Сонечная Каліфорнія трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...
Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...
Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...
Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...
Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...
Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...
— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...
Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...
Калоніі беларусаў ёсць і ў еўрапейскіх краінах — Вялікабрытаніі, Францыі, Чэхіі, Германіі, праўда, тут яны не вельмі шматлікія. Аднак тут сканцэнтравалася ў асноўным палітычная эміграцыя, інтэлігенцыя беларускага замежжа, якая выказвае вялікую актыўнасць у грамадска-палітычнай, культурнай і навуковай сферах. Гісторыя Беларусі сведчыць аб шырокіх сувязях яе насельніцтва з іншымі краінамі Еўропы. Падставай таму былі не толькі суседства ці геаграфічная блізкасць, але галоўным чынам эканамічныя, рэлігійныя, навуковыя, культурныя альбо палітычныя інтарэсы яе жыхароў.
На паўстагоддзя раней, у
Немалую ролю ў міграцыйных працэсах адыгрывалі канфесійныя праблемы значнай часткі беларускага насельніцтва. Вядома, што ў XVII–XVIII стст. найбольшае распаўсюджанне на беларускіх землях атрымала уніяцтва. Аднак у
1. Францыя
Тысяча ўдзельнікаў тайных таварыстваў патрыятычнай моладзі ў Літве і Беларусі — філаматаў і філарэтаў, нацыянальна-вызваленчых пастанняў 1794, 1830–1831, 1863–1864 гадоў былі сасланы на катаргу, на пасяленні, у арыштанскія роты і г.д. У той жа час многія патрыёты знайшлі сабе паратунак на Захадзе, у тым ліку ў Францыі.
Так, Ігнат Дамейка з-за праследаванняў царскіх улад за ўдзел у таварыстве філаматаў у Віленскім універсітэце вымушаны быў эміграваць у Францыю. У Парыжы ён скончыў Вышэйшую горную школу. Пазней стаў сусветна вядомым вучоным у галіне мінералогіі і хіміі, ганаровым грамадзянінам Чылі.
Адным з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. быў Зыгмунт Мінейка. І ён, пасля таго як быў прыгавораны да катаргі на Нерчанскіх рудніках, апынуўся ў Францыі, дзе ў
Нашчадкам беларускага эмігранта быў вядомы французскі паэт Гіём Апалінэр (1880–1918)
Многія з беларусаў уцякалі за мяжу разам з палякамі і там аказваліся ў польскім асяроддзі. Частка іх залічвала сябе ў палякі. Аднак большасць, каб адрознівацца ад палякаў, называла сябе ліцвінамі, або літоўскай шляхтай. З гэтай мэтай яны стваралі свае арганізацыі. Да таго часу належыць дзейнасць літоўскага таварыства ў Парыжы.
Выехалі ў Францыю многія з тых, хто паверыў Напалеону I аб аднаўленні ВКЛ і па гэтай прычыне аказаўся на баку французскай арміі. Некаторыя з іх апынуліся ў Гаіці, на Вест-Індскай выспе, дзе па загаду каланіяльных улад Францыі самі ўдзельнічалі ў падаўленні нацыянальна-вызваленчага руху.
Францыя была вядома нават у найбольш глухіх вёсачках Беларусі як адна з краін Антанты, што перамагла ў вайне Германію. Вядома было і тое, што ў ходзе зацятых баёў Францыя панесла вялікія чалавечыя страты і ў той час з перамогай набыла багатыя прыроднымі рэсурсамі землі, хаця і разбураныя ў выніку вайны, прыдбала навыя калоніі. Эмігрантаў з розных краін Еўропы вабілі высокія тэмпы эканамічнага росту краіны, развіцце прамысловасці, транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі. Усё гэта патрабавала мноства рабочых рук, а значыцца абяцала працу і заробкі.
Да таго ж Францыя з’яўляецца ў асноўным каталіцкай дзяржавай. З гэтай акалічнасцю звязаны пераезд сюды жыхароў еўрапейскіх краін каталіцкага веравызнання. У ліку 3,5 мільёна імігрантаў Францыі міжваеннага перыяду было каля 35 тыс. беларусаў-католікаў. Па прыкладу іншых імігрантаў беларусы цягнуліся да арганізаванага жыцця. Напачатку яны стварылі ў Эльзасе і Латарынгіі некалькі гурткоў і арганізацый, якія мелі галоўным чынам сяброўска-сямейны характар. Два гады (1927–1929) працаваў такі гурток у Біянкуры. Ён налічваў каля 50 беларусаў-імігрантаў. Гурток быў арганізаваны работнікам фабрыкі Рэно Сарокай.
Пачаткам самастойнага арганізаванага руху беларускай працоўнай эміграцыі можна лічыць снежань
У
У снежні
Больш-менш арганізаванае імігранцкае жыццё беларусаў у Францыі перапыніла Другая сусветная вайна. У
У пасляваенныя гады была адроджана дзейнасць «Хаўруса». Праўда, зараз ён мае назву «Беларускі хаўрус». Вакол яго гуртуецца галоўным чынам паваенная беларуская эміграцыя. Працяглы час старшынёй савета арганізацыі з'яўляўся прафесар вышэйшай школы анатоміі і марфалогіі Міхась Наумовіч.
Зараз на змену старэйшым імігрантам з Беларусі прыходзяць іх нашчадкі. Праўда, апошніх не вельмі многа: пераважная большасць беларусаў паступова асімілюецца ў французскую нацыю. Аднак есць маладыя людзі, якія праяўляюць вялікую зацікаўленасць гісторыяй і лёсам сваіх продкаў, праяўляюць рашучасць і настойлівасць дзеля таго, каб беларуская справа ў Францыі не заглохла.
Да іх можна аднесці, напрыклад, Вірджынію Шыманец і Аляксандру Гужон. Абедзве яны маюць беларускія карані. Аляксандра Гужон скончыла факультэт палітычных навук Сарбонскага універсітэта, спецыялізавалася ў Інстытуце палітычных даследаванняў па беларускай праблематыцы. На працягу шасці гадоў А.Гужон перыядычна прыязджала ў Беларусь, дзе працавала ў архівах, бібліятэках, брала інтэрв'ю ў лідэраў розных партый і рухаў, гутарыла з вядомымі беларускімі вучонымі, літаратарамі, грамадскімі дзеячамі. І, зразумела, наведвала радзіму свайго дзядулі Васіля пад Слуцкам, дзе да 2001 года амаль да стогадовага ўзросту дажыла яе прабабуля Ефрасіння.
За час правядзення даследавання палітычных працэсаў на Беларусі А.Гужон атрымлівала дзяржаўную стыпендыю. Матэрыялы яе даследаванняў па Беларусі часта друкуюцца ў французскай прэсе. Разам з маладым французскім рэжысёрам Франкам Жуні яна падрыхтавала тэлефільм пра наступствы Чарнобыля ў Беларусі. Фільм быў паказаны па розных каналах французкага тэлебачання.
З Вірджыніяй Шыманец яна заснавала невялікі часопіс «Беларускія перспектывы», які ў значнай ступені арыентаваны на беларусаў, што пражываюць у Францыі, у прыватнасці, на маладых людзей з сем'яў, што маюць беларускае паходжанне. Выдаўцом часопіса з'яўляецца вядомы беларусазнавец Бруно Дрэўскі. Выходзіць часопіс паквартальна на французскай мове.
Вірджынія Шыманец нарадзілася ў Парыжы, у беларуска-французскай сям'і. Скончыла тэатральны інстытут у Сарбоне, абараніла доктарскую дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра. У
Паступова рэдакцыйная група часопіса «Беларускія перспектывы» ператварылася ў аднайменную арганізацыю беларуска-французкай моладзі, на ліку якой многа цікавых спраў. Арганізацыя прымала самы актыўны ўдзел у стварэнні Франка-беларускага таварыства, у правядзенні ў 1996 і 2001 гадах Дзён беларускай культуры ў Парыжы. «Беларускія перспектывы» наладжваюць сувязі з асяродкамі беларусаў у розных краінах свету.
У адрозненне ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення заходняй беларускай эміграцыі, моладзь менш за ўсё хвалюе нацыянальная ідэя. Для большасці яе галоўны клопат — заробкі і добрае ўладкаванне ў жыцці. Нам падаецца, што адна з галоўных прычын такога становішча — адсутнасць папярэдняга сістэмнага нацыянальна-патрыятычнага выхавання моладзі на радзіме.
2. Англія
Адносна новым месцам пасялення беларускай эміграцыі з'яўляецца Вялікабрытанія. Сусветным цэнтрам інтэлігенцыі беларускай дыяспары з'яўляецца Лондан, дзе функцыянуе Асацыяцыя беларусаў Англіі. Яна стварыла тут «Беларускі цэнтр» з буйной бібліятэкай. Работа гэтай бібліятэкі па свайму значэнню выходзіць за бібліятэчныя рамкі. Яна з'яўляецца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам.
Даволі шматлікімі назіраліся пераезды беларусаў у Англію ў пасляваенныя гады. Гэта была ў большасці сваёй палітычная эміграцыя, якая не ўспрымала савецкі лад жыцця. Нямала было сярод эмігрантаў і калабрацыяністаў, хто баяўся праследаванняў з боку савецкіх улад. Засталася ў Вялікабрытаніі і частка беларусаў з ліку жаўнераў польскай арміі, якія ў 1939–1942 годах знаходзіліся ў савецкіх турмах. У адпаведнасці з дамоўленнасцю савецкага кіраўніцтва і эмігранцкага урада Польшчы былыя польскія вайскоўцы ў
У першыя пасляваенныя гады паўсюдна ўзнікалі беларускія арганізацыі. Напачатку беларускае жыццё віравала амаль ва ўсіх буйных гарадах Брытаніі. У Брэдфордзе і Манчэстэры актыўна дзейнічалі беларускія клубы.
Аднак зараз у асяроддзі беларускай дыяспары назіраецца даволі трывожная сітуацыя. Па прычыне зніжэння актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і цікавасці да яе з боку ангельскай грамадскасці былі прададзены беларускія дамы ў згаданых гарадах. Пакуль трымаюцца беларускія асяродкі ў сталіцы Англіі. У паўночным Лондане, у раёне Фінглі, знаходзяцца некалькі будынкаў, якія належаць беларускім арганізацыям. Тут ёсць бібліятэка — славутая Скарынаўка, царква, студэнцкі дом. Як заўважыў беларускі пісьменнік з Польшчы Спартак Яновіч, — «Лонданская Скарынаўка — акно беларускай культуры на захадзе». Бібліятэка мае найвялікшую калекцыю беларускіх кніг, часопісаў, рукапісаў, архіўных і музейных беларускіх збораў за мяжой былога СССР. Яна займае 8 пакояў двухпавярховага будынка, дзе размешчана звыш 40 тыс. тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў па беларускай тэматыцы. Самыя раннія адносяцца да XV ст., шмат з такіх няма нават на самой Беларусі. Жамчужына калекцыі — фрагмент першай кнігі «Царства», выдадзенай у Празе Ф. Скарынай. Набыў яе на аукцыёне ў Монтэ-Карла дырэктар бібліятэкі Аляксандр Надсан. Ён жа на аукцыёне «Крысці» купіў ў
Згодна са Статутам, «бібліятэка з'яўляецца ўласнасцю ўсіх беларусаў». Пры бібліятэцы існуе музей, які ўтрымлівае старадрукі, мапы, нумізматыку, філатэлію, рамёствы, выяўленчае мастацтва, рукапісы, мастацкія і этнаграфічныя вырабы розных часоў — усё, што датычыць Беларусі і беларускай дыяспары.
Работа Скарынаўкі па свайму значэнню выходзіць далёка за бібліятэчныя рамкі. Яна з'яўляецца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам. Кіраўніцтва бібліятэкі выдае «Часопіс беларускіх даследаванняў», арганізоўвае навуковыя семінары і канферэнцыі.
У суседнім з бібліятэкай будынку месціцца Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр, дзе адбываюцца практычна ўсе мерапрыемствы беларускіх арганізацый. Напрыклад, у
Паводле афіцыйных звестак, у Вялікабрытаніі налічваецца 20 тыс. беларусаў, паводле ацэнкі саміх дзеячаў эміграцыі (айцец Аляксандр Надсан) — толькі 5 тыс. беларусаў
Адна са старэйшых і найбольш уплывовых беларускіх арганізацый Брытаніі — «Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі» (ЗБВБ) — створана ў
Галоўнай мэтай Англа-беларускага тааврыства — пашырэнне ведаў пра Беларусь і развіццё супрацоўніцтва беларускай эміграцыі з брытанскімі арганізацыямі, навуковымі ўстановамі, даследчыкамі і г.д. Некалькі разоў на год Згуртаванне арганізуе лекцыі і вечарыны, святкаванне Калядаў (у снежні) і Купалля (у чэрвені). Мова таварыства — ангельская.
Важнейшы накірунак дзейнасці Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, Англа-беларускага таварыства, бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лондане — пашырэнне ведаў пра Беларусь у англамоўным свеце. Такая патрэба асабліва ўзмацнілася пасля чарнобыльскай трагедыі. З гэтай мэтай у
Адной з галоўных форм дзейнасці камітэта сталі набыццё і дастаўка лекавых сродкаў, арганізацыя непасрэднай сувязі са шпіталямі і кіраўніцтвам пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі рэгіёнаў. Арганізацыю перавозкі дабрачынных грузаў, а таксама фінансаванне выдаткаў на паліва, страхаванне і эксплуатацыю аўтамабіляў узяў на сябе айцец А. Надсан.
У першыя гады дзейнасці камітэта выдаткі на набыццё лекавых сродкаў склалі амаль 22 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Толькі ў 1992–1993 гг. у Беларусь было накіравана 8 канвоеў з дабрачыннай дапамогай, перш за ўсё лекамі супраць лейкозных захворванняў, антыбіётыкамі, вітамінамі, лекарскімі прыладамі.
У
Скарынаўская бібліятэка арганізавала сустрэчу супрацоўнікаў фонда «Сакавік» з ірландскай дабрачыннай арганізацыяй. Такім чынам быў пакладзены пачатак плённаму супрацоўніцтву ў гуманітарный сферы з ірландскімі партнёрамі. Ірландскія арганізацыі апякаюць дзіцячыя ўстановы (будаўніцтва, рамонт, гуманітарная дапамога, аздараўленне дзяцей-інвалідаў). У 2000–2001 гг. фонд «Сакавік» атрымаў толькі ад Барэнскага чарнобыльскага праекта 25 гуманітарных грузаў коштам больш за 130 тыс. долараў ЗША.
У рэлігійным жыцці ангельскіх беларусаў галоўную ролю адыгрываюць Беларуская царква святых Пятра і Паўла грэка-каталіцкай канфесіі (заснавана ў
У Лондане набажэнствы па-беларуску адбываюцца штодзённа ў капліцы святых апосталаў Пятра і Паўла. Царква аб'ядноўвае 30 прыхаджан і ўтрымліваецца Беларускай каталіцкай місіяй. Беларуская каталіцкая місія Візантыйскага абраду ў Лондане была створана ў
На працягу дзесяцігоддзяў беларусы збіраюцца ў місіі на дні нацыянальных святаў, ладзяць лекцыі, навуковыя і літаратурныя канферэнцыі, выдаюць беларускія кнігі і газеты.
Культурна-асветніцкае жыццё беларусаў Англіі віруе ў асноўным ў Лондане вакол Беларускай суботняй школы, бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны. Ангельска-беларускае таварыства выдае ў Лондане з
Беларуская школа працуе ў памяшканні Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Клопаты аб яе арганізацыі ўзяло на сябе Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі. З
Такім чынам, сучасная беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі, сканцэнтраваная пераважна ў Лондане, працягвае традыцыі, сфарміраваныя яшчэ паваеннай хваляй эміграцыі. У той жа час, менавіта зараз адбываецца працэс змены пакаленняў эмігрантаў. Паступова адыходзяць з жыцця старэйшыя людзі. Апошняя хваля эмігрантаў з Беларусі не дэманструе той прыхільнасці да нацыянальнага жыцця за мяжой, бо ў адрозненне ад паваеннай хвалі, выкліканай палітычнымі падставамі, сучасныя эмігранты пакідаюць Беларусь галоўным чынам па эканамічных прычынах.
Разам з тым, беларусы Вялікабрытаніі аказваюць значную дапамогу сваёй Бацькаўшчыне праз гуманітарныя місіі, утрымліваюць славутую Скарынаўскую бібліятэку, вядуць на нацыянальнай глебе разнастайную культурна-асветніцкую працу.
3. Германія
Германія — параўнальна новае месца на карце сусветнай беларускай дыяспары, хаця традыцыі беларускай прысутнасці тут вельмі багатыя. Менавіта тут з'явілася першае ў гісторыі беларускае пасольства ў
У ходзе Другой сусветнай вайны на Захадзе, галоўным чынам у Германіі, склалася самая вялікая ў гісторыі беларускай эміграцыі палітычная плынь. Пры набліжэнні Савецкай Арміі за мяжу выехалі тыя, хто баяўся вяртання сталінскага рэжыму: дзесяткі тысяч беларусаў, у асноўным сялян — патэнцыяльных «кулакоў» з Заходняй Беларусі; арганізацыі, установы, вайсковыя фарміраванні, створаныя на акупіраванай немцамі тэрыторыі, — Беларуская цэнтральная рада, Галоўны штаб Саюза беларускай моладзі, Сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, атрады Беларускай краёвай абароны, атрады дапаможнай паліцыі. Туда ж памкнулася беларуская інтэлігенцыя, якая працавала ў гады вайны ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме, культурна-асветных арганізацыях. Гэтая плынь у асноўным была палітычнай — антыбальшавіцкай, апазіцыйнай савецкай уладзе. У аснове эміграцыі ляжалі наступныя прычыны. Па-першае, разуменне бесперспектыўнасці беларускай нацыянальнай працы для беларускай інтэлігенцыі. Падставай для гэтага служылі неабгрунтаваныя масавыя рэпрэсіі нацыянальнай інтэлегенцыі, а затым практычна ўсіх слаёў грамадства. Па-другое, боязь раскулачвання для сялян, якія пазбеглі яго ў перыяд з 17 верасня
Першапачаткова паваенныя беларускія эмігранты сканцэнтраваліся ў Германіі і Аўстрыі. Паводле адных крыніц, тут іх налічвалася 400–500 тыс., так лічыць Юры Туронак у кнізе «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мн., 1993). Паводле дадзеных БЦР, іх налічвалася больш за 1 млн. чалавек.
Беларускія эмігранты размяркоўваліся ў Германіі ў лагерах для перамешчаных асоб, якіх абазначалі абрэвіятурай ДП (ці «Ды-Пі»). ДП знаходзіліся ва ўсіх зонах Заходняй Германіі — англійскай, французскай і амерыканскай. Напачатку існавала каля дваццаці беларускіх лагераў. Яны функцыянавалі як «дзяржава ў дзяржаве». На іх не пашыралася юрысдыкцыя нямецкіх уладаў, а акупацыйная сіла саюзнікаў і адміністрацыя ІНРРА (адміністрацыя Аб'яднаных Нацый для дапамогі і рэалібітацыі — з 09.11.1943) ажыццяўлялі толькі фармальны нагляд. Звычайна лагеры мелі самакіраванне са сваёй адміністрацыяй, сацыяльнымі і культурнымі ўстановамі.
Вялікія беларускія лагеры былі заснаваны ў Рэгенсбургу (восень
У Германіі адбыўся падзел беларускай эміграцыі паводле тэрміналагічнага, рэлігійнага і палітычнага прынцыпаў. Адразу пасля заснавання лагераў для перамешчаных асоб (ДП) іх насельнікі сталі дзяліцца на прыхільнікаў БЦР і БНР. Групоўку БНР узначаліў Мікола Абрамчык, які атрымаў у
Захоўваючы надзею на нацыянальнае адраджэнне, беларускія эмігранты ў Германіі наладжвалі культурнае і рэлігійнае жыццё. У
Узнік і лагерны беларускі друк. У другой палове
Выдатнай з'явай эмігранцкага жыцця ў Германіі было існаванне беларускіх школ і гімназій. Гімназія імя Янкі Купалы праіснавала 5 гадоў і вучыла моладзь у чатырох ДП-лагерах: Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Віндышбергердорфе і Розенгайме. Гімназіі былі цэнтрамі беларускага школьніцтва ў эміграцыі. Тут, акрамя іншага, ствараліся падручнікі для ўсіх беларускіх школ. Школы і гімназіі вялі таксама выхаваўчую работу: беларускі скаўтынг, спартыўныя заняткі, мастацкую самадзейнасць, літаратурныя гурткі.
Да канца 40-х гадоў беларускія эмігранты здолелі наладзіць грамадска-палітычнае і культурна-рэлігійнае жыццё ў складаных абставінах чужой і разбуранай краіны. Беларускія эмігранты змаглі нацыянальна самавызначыцца, не згубіцца сярод чужых і стварыць такія ўмовы для грамадска-культурнага жыцця, якія на той момант не існавалі на Бацькаўшчыне.
З
Цэнтр беларускай калоніі ў Германіі ўсталяваўся ў Мюнхене, дзе сканцэнтравалася тая частка беларускай эміграцыі, якая ў гады вайны супрацоўнічала з немцамі. Тут асела таксама частка былых ваеннапалонных. У гэтым асяроддзі доўгія гады культывіраваліся антысавецкія настроі. Актывісты Мюнхенскага цэнтра супрацоўнічалі з радыёстанцыяй «Свабодная Еўропа», удзельнічалі ў 50–70-я гады ў ідэалагічнай барацьбе паміж Захадам і Усходам. Натуральна, што і з савецкага боку да іх былі варожыя адносіны. Зараз эмацыянальная афарбоўка тых падзей істотна паблекла. Непасрэдных удзельнікаў вайны там засталося нямнога, гэта людзі ўжо досыць сталага ўзросту. Асноўную ж частку беларускай калоніі ў Германіі складаюць сёння дзеці і ўнукі ўдзельнікаў вайны. Натуральна, адрасаваць ім якія-небудзь палітычныя прэтэнзіі за мінулае іх бацькоў і дзядоў было б несправядліва. Таму зараз з гэтай калоніяй спрабуюць наладзіць адносіны беларускія творчыя саюзы, ЗБС «Бацькаўшчына», тым больш што там, у Мюнхене, назапашана нямала важных і цікавых дакументаў па гісторыі Беларусі і беларускай эміграцыі. Мясцовыя інтэлектуалы выдаюць іх у штогадовым часопісе, які называецца «Мюнхенскі беларускі зборнік».
Сёння ў Германіі жыве і працуе Юрка Сянькоўскі, шматгадовы кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», акадэмік Барыс Кіт, бадай што самы вядомы вучоны беларускага замежжа, адзін з заснавальнікаў амерыканскай астранаўтыкі. У Мюнхене таксама працуюць мастак Зміцер Чайкоўскі, былы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання, а зараз кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» Вячка Станкевіч.
Доўгі час беларуская эміграцыя не мела сваёй арганізацыі. Ужо ў 90-я гады такая арганізацыя створана, яна носіць назву «Аб'яднанне беларусаў ў Нямеччыне». Але па-ранейшаму актыў беларускай грамадскасці гуртаваўся вакол беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Створаны таксама свой культурны асяродак: Беларускі аддзел у музеі горада Ляймена на захадзе Нямеччыны. Раней быў самастойны беларускі музей, які ўзнік у
Апошнія 15 гадоў беларуская дыяспара ў Германіі інтэнсіўна папаўняецца эмігрантамі з Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі альбо на вучобу і застаюцца там надоўга. Па ацэнкам беларускіх навукоўцаў і дыпламатаў, іх колькасць налічвае дзясяткі тысяч чалавек. Буйных грамадскіх арганізацый яны яшчэ не стварылі, нацыянальна-культурнае жыццё не наладзілі, сувязі з Бацькаўшчынай падтрымліваюць у індывідуальным парадку.
Тут бачыцца непачаты край працы для дзяржаўных і грамадскіх устаноў Рэспублікі Беларусь. Тым больш што новая хваля эканамічнай эміграцыі ў Германію з Беларусі яшчэ доўжыцца і працягнецца пэўны адпаведны час у будучым.
4. Чэхія
Першымі беларусамі (ці, дакладней, жыхарамі з этнічных беларускіх тэрыторый) у Чэхіі, звесткі пра якіх пакінула гісторыя, былі студэнты, якія абралі для навучання Карлаў універсітэт амаль ад часу яго заснавання ў
Наступным адметным этапам беларускай прысутнасці ў Чэхіі з'явіўся час гусіцкіх войнаў. У
На пачатку XVI ст. у Прагу прыбывае Францыск Скарына, дзе і авалодвае майстэрствам кнігадрукавання. Не без натхнення чэшскай бібліяй
Скарыніяна на чэшскіх землях са смерцю першадрукара не перапыняецца. Яго сын Сiмяён працягвае бацькаву справу і доўгі час працуе садоўнікам у Йіндржыхавым Градцы ў найбагацейшых шляхецкага роду Чэхіі тых часоў Рожумбэркаў, якім належала амаль уся Паўднёвая Чэхія.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларусы і чэхі апынуліся па два бакі вельмі пільнай мяжы паміж Расійскай імперыяй і Аўстра-Венгрыяй. Гэты перадзел у Еўропе на доўгі час звузіў кантакты паміж нашымі народамі.
Новыя магчымасці прысутнасць беларусаў у Чэхіі здабывае з пачаткам Першай сусветнай вайны. Нехта патрапіў сюды як палонны, нехта як уцякач ад крывавага ліха. Чэхі ў сваю чаргу таксама добра пачалі ўяўляць, што беларусы, як і яны самі, былі доўгі час паняволеным народам у імперыі. Томаш Гарык Масарык падчас сваёй «расійскай» місіі, што мела за мэту стварэнне Чэхаславацкай легіі, наведаў і Беларусь, дзе вёў агітацыю сярод чэшскіх палонных. Абедзве краіны ў адзін год абвясцілі сваю незалежнасць, абедзве ўзаемна прызналі адзін аднаго як роўных на міжнароднай сцэне. Але Чэхіі пашчасціла больш. Таму зноў чэшскія землі сталі гасцінным месцам для беларусаў. У верасні
На той час у Празе дзейнічалі наступныя беларускія арганізацыі: Беларуская рада, Беларуская грамада, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі сялянскі саюз, Беларускі Сокал, Саюз грамадзян Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Аб'яднанне беларускага прагрэсіўнага студэнцтва.
З прыблізна 13 тыс. палітычных эмігрантаў з Беларусі больш за тры тысячы найшлі прытулак у Чэхіі. 2 працэнты з іх атрымала да
Дзейнасць Урада БНР у Празе выклікала вялікую незадаволенасьць маскоўскай улады. Праз амбасаду СССР у Празе рабіліся спробы НКВД стварыць нешта кшталту камітэту «За вяртанне ў БССР», для гэтага выкарыстоўваліся розныя спосабы ўплыву: ад стыпендый тым, хто паабяцаў вярнуцца, да арганізацыі спецыяльнай пісьменніцкай дэлегацыі з БССР у
На Альшанскіх могілках чэшскай сталіцы ў першай палове мінулага стагодздзя былі пахаваны знакамітыя беларускія палітыкі, дзяржаўныя дзеячы, якія насуперак уласнай волі пакінулі краіну, бо не маглі супрацоўнічаць з «дыктатурай пралетарыяту». У Чэхіі знайшлі апошні прытулак два прэзідэнты (старшыні) Рады БНР: Пётр Крачэўскі ў
У сярэдзіне 30-х гадоў у Прагу пераязджае Ларыса Геніюш, у 1940-м — Міхась Забэйда-Суміцкі, які адразу быў запрошаны тэнарам у Пражскую оперу.
Прыход нямецкіх акупантаў і стварэнне Пратэктарату Чэхіі і Маравіі ў сакавіку
Толькі Заходнюю Чэхію вызвалілі войскі саюзнікаў — ЗША ды Брытаніі, астатнюю тэрыторыю разам з Прагай вызваляла Чырвоная армія. Як вынік — за першы тыдзень большасць эмігрантаў была схоплена «смершаўцамі» і вывезена на ўсход. Адразу быў захоплены і Беларускі замежны архіў, які і сёння знаходзіцца ў Маскве.
Камуністычны пераварот у Чэхаславакіі ў лютым
Пашчасціла толькі Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму — ён застаўся ў Чэхаславакіі, дзе атрымаў прызнанне як выдатны оперны спявак і музычны педагог. Ён выдаў у студыі Suprafon некалькі кружэлек. Памёр 21 снежня
Новы характар існавання і дзейнасці беларуская прысутнасць у Чэхіі атрымала з пераездам у Прагу ў
На 30 чэрвеня
Пераважны ўзрост беларусаў, якія звяртаюцца да чэшскіх уладаў за палітычным прытулкам — да 40 год. Некаторыя едуць з сем'ямі. Калі прытулак атрыманы, большая частка застаецца ў Празе, бо ў сталіцы прасцей знайсці працу. Некаторыя працягваюць адукацыю, частка спрабуе пачаць уласны бізнес.
У
На пачатку
Па-ранейшаму застаецца зарэгістраваным Беларускі форум «Адраджэнне» (заснавальніца — Наталля Маковік), але звесткаў аб ягонай дзейнасці няма ўжо некалькі год.
У сакавіку 1998 году быў заснаваны Беларускі цэнтр супольнасці «Чалавек у нядолі» на Чэшскім тэлебачанні. На працягу некалькіх год свайго існавання Беларускі цэнтр правёў шэраг семінараў, стажыровак і візітаў для прадстаўнікоў дэмакратычных ініцыятыў, незалежных журналістаў, навукоўцаў, юрыстаў і эканамістаў.
Значная з'ява ў жыціі беларускай дыяспары не толькі Чэхіі, але і ўсяго замежжа — выданне квартальніка Belarussian Rewiew, інфармацыйнага часопіса на ангельскай мове, які змяшчае на сваіх старонках інфармацыю пра сучасную эканамічную, палітычную і грамадскую сітуацыю на Беларусі, а таксама знаёміць сваіх чытачоў з беларускай культурай і гісторыяй. Першапачаткова выданне было заснавана ў
У
Эканамічная эміграцыя з'яўляецца асобнай плыняй у беларускім асяроддзі Чэхіі. Па-першае, гэта так званыя «гастарбайтэры», якія прыязджаюць у краіну выключна па заробак. Дакладнай інфармаціі аб тым, колькі беларусаў наведваюць Чэхію з гэтымі мэтамі, няма з-за паўлегальнага статусу гэтых людзей. Але па звестках Міністэрства ўнутрэнніх спраў Чэхіі, у
Нягледзячы на тое, што тыя, хто атрымаў від на жыццё, маюць права на легальную працу, частка беларускіх эмігрантаў стала працуюць нелегальна, заняўшы спецыфічную нішу на рынку працы. Яны працуюць у дробных крамах са шклом ці розных гандлёвых кропках з сувенірамі, што месцяцца ў самым цэнтры Прагі. Некаторыя прадаюць квіткі ці працуюць жывой рэкламай. Але значная частка беларусаў працуе на больш прэстыжных месцах — лекарамі, выкладчыкамі, журналістамі, праграмістамі, будаўнікамі і г.д.
Асобная группа — беларускія студэнты. У
3 ліпеня
Віцэ-прэм'ер Чэхіі патлумачыў сваю пазіцыю наконт набыцця беларускай дыяспарай у гэтай краіне статусу нацыянальнай меншасці. Справа ў тым, что тыя, хто такі статус у Чэхіі маюць (славакі, палякі, немцы і іншыя), карыстаюцца вялікаю дзяржаўнай падтрымкай у пытаннях мовы, культуры і г. д. Спадар Марэш выказаў зацікаўленасць у тым, каб беларусаў запрасілі ў адмысловую Раду па пытаннях нацыянальных меншасцяў пры чэшскім урадзе пакуль што ў якасці гасцей. Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што такі крок будзе сведчыць аб надзвычайнай увазе, якую Чэхія надае адносінам з Рэспублікай Беларусь.
| БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў АМЕРЫЦЫ < Предыдущая | Следующая >БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬШЧЫ |
|---|
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|