Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

Пилите, Шура, пилите….они золотые!

Пилите, Шура,...

Известная газета «Беларус» напоминает театр боевых действий с коварным ... [More...]

Беларусь займае годнае месца паводле сусветных дадзеных ЮНЭСКА

Беларусь займае...

Па выніках ініцыяванага ЮНЭСКА маніторынгу, апублікаваныя якасныя і колькасныя... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Пяты з'езд беларусаў...

У Менску мінуў пяты з'езд беларусаў міру, арганізаваны аб'яднаннем "Батькывшина".... [More...]

Беларусь: міжнародныя рэйтынгі і нацыянальная статыстыка

Беларусь:...

Факты і лічбыПа дадзеных Міжпарламенцкага саюза, Беларусь працягвае лідыраваць... [More...]

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Пасля пачатку глабальнага фінансавага крызісу ўсе краіны міру настроіліся на... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

23.02.2010 06:07 Администратор
Печать

iЗ пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца публікацыі даследчыкаў на Бацькаўшчыне, у якіх з новых пазіцый, з улікам агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей асэнсоўвалася гісторыя беларускай дыяспары.

Адной з першых публікацый была кніга Б. Сачанкі «Беларуская эміграцыя» (Мінск, 1991) Апрача таго, што Б. Сачанка першы апублікаваў сістэматызаваны матэрыял пра эміграцыю, ягонымі намаганнямі грамадскасць Беларусі пазнаёмілася з літаратурнай спадчынай беларускага замежжа па складзеных ім зборніках «Туга па Радзіме» (Мінск, 1992), «А часу больш, чым вечнасць» (Мінск, 1995), з успамінамі і дыялогамі вядомых эмігрантаў «На суд гісторыі» (Мінск, 1994).

 

Упершыню ў незалежнай Беларусі тэма беларускай дыяспары пачала ўлучацца ў гістарычны кантэкст развіцця беларускага народа ў такіх абагульняючых працах, як «Нарысы гісторыі Беларусі» (Ч. 2. Мінск, 1995, аўтар раздзела — Г. Сяргеева), супольнае выданне беларускіх і расійскіх навукоўцаў «Белорусы» (аўтар раздзела — С. Мацюнін), атлас «Беларусы: Этнаграфія, дыяспара, канфесіі» (Мінск, 1996).

Асноўныя напрацоўкі пра розныя сюжэты з гісторыі беларускай дыяспары знайшлі адлюстраванне ў асобных раздзелах больш шырокіх даследаванняў мінулага Беларусі, у навуковых, навукова-папулярных артыкулах, якія дапамагаюць чытачу пазбавіцца аднабокіх, тэндэнцыйных трактовак падзей, фактаў, лёсаў эмігрантаў. Трэба адзначыць шырокі ахоп аўтарамі розных аспектаў гісторыі і сучаснасці беларускай замежнай супольнасці.

Агульны агляд дыяспары як значнай, важнай з'явы ў гісторыі беларускага народа зроблены А. Латышонкам, У. Снапкоўскім, Г. Сяргеевай, Л. Мірачыцкім, А. Ціхаміравым, С. Падокшыным ды інш. Шырокую панараму жыцця беларускай дыяспары адлюстроўвае адмысловы навуковы зборнік «Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый» (Беларусіка. 17. Мінск, 2000) [10]. Характар дачыненняў беларускай замежнай супольнасці з Бацькаўшчынай у розныя перыяды гісторыі асэнсоўваецца ў публікацыях Г. Сяргеевай.

Па-ранейшаму вострую цікавасць даследчыкаў выклікае тэма палітычнай эміграцыі, якая і цяпер неадназначна асвятляецца айчыннымі навукоўцамі. У кнізе В. Круталевіча «На путях самоопределения: БНР-БССР-РБ» (Минск, 1995) і ў ягоным грунтоўным даследаванні «История Беларуси. Становление национальной державности» (Минск, 1999) дзейнасць палітычнай эміграцыі ўпісваецца ў гістарычны працэс развіцця Беларусі, а БНР разглядаецца як адно са звёнаў адбудовы беларускай незалежнасці. Аўтар прааналізаваў, якую самаацэнку пройдзенаму шляху дала першая арганізаваная беларуская палітычная эміграцыя.

Першыя намаганні беларускай палітычнай эміграцыі (якія негатыўна трактаваліся гістарыяграфіяй БССР) паставіць «беларускае пытанне» на міжнароднай арэне — адлюстравалі А. Ціхаміраў і М. Іваноў. Удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасць свайго краю пасля абвяшчэння БНР паказаў А. Латышонак у спецыяльным даследаванні пра беларускія вайсковыя фарміраванні 1917–1924 гг.

Ідэйныя плыні ў беларускім пражскім асяродку 1920-х гг., пазіцыі асобных груп у дачыненні БССР, лёсы дзеячаў асвяціў У. Калеснік у нарысе «Пражскі эпісталярый». Палітычныя акалічнасці і наступствы Берлінскай канферэнцыі 1925 г. разгледзеў з новых пазіцый А. Сідарэвіч. Становішчу палітычнай эміграцыі ў Заходняй Еўропе міжваеннага часу прысвяціў публікацыю В. Кіпель.

Свае адметныя высновы аб пазіцыях і дзеяннях беларускай эміграцыі ў Еўропе на пачатковым этапе Другой сусветнай вайны выклаў Ю. Туронак у кнізе «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Варшава-Вроцлаў, 1989; Варшава, 1993; Мінск, 1993). Аўтар разгледзеў акцыі беларускіх нацыянальных сіл (у т.л. і на эміграцыі), «наважаных скарыстаць ваенную сітуацыю як гістарычны шанц на замацаванне самастойнасці» ў жорсткіх умовах іншаземнай акупацыі.

Асаблівасць зборніка «З гісторыяй на «Вы» (Вып. 3. Мінск, 1994. Укладальнік Я. Запруднік) у тым, што ён дае магчымасць па публікацыях таго часу ўбачыць жыццё беларускай палітычнай эміграцыі канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. як бы знутры, зразумець сутнасць супрацьстаяння розных плыняў. Гісторыя ў канкрэтных акцыях палітычнай эміграцыі ў 1918–1990 гг. раскрываецца ў навуковых артыкулах У. Снапкоўскага.

У кнізе А. Салаўёва «Белорусская Центральная рада: создание, деятельность, крах» (Минск, 1995) асобныя раздзелы, прысвечаныя дзейнасці гэтага органа пасля яго эміграцыі ў Германію. Аўтар спрошчана выкладае падзеі, прыводзіць спецыфічныя дакументы — сведчанні, атрыманыя савецкімі спецорганамі. Эмігранцкія нацыянальныя арганізацыі ў Еўропе ён адназначна залічвае да актыўных памагатых «в выполнении тайных планов нацизма на временно оккупированной территории БССР».

Аўтар не паказаў палярызацыі палітычных арыентацый, абмінуў сведчанні нават з уласнае кнігі «Они действовали под разными псевдонимами» (Минск, 1994), што ў беларускіх асяродках Германіі і занятых ёю заходнееўрапейскіх тэрыторыях існавала неадназначнае стаўленне да палітыкі Рэйху і розныя плыні даволі шырокага беларускага палітычнага спектра па-рознаму ацэньвалі вынікі рэалізацыі тых ці іншых праяў гітлераўскай палітыкі ў сувязі з лёсам Беларусі. Нічога не гаворыць аўтар і пра захады беларускай эміграцыі завязаць кантакты з антыгітлераўскай кааліцыяй, каб паставіць пытанне пра суверэнітэт Беларусі пасля заканчэння вайны. Унутраным супярэчнасцям у беларускіх асяродках як у Еўропе, так і на амерыканскім кантыненце ў гады вайны прысвячаюцца публікацыі Г. Сяргеевай, Ю. Грыбоўскага.

У апошняе дзесяцігоддзе актыўна асэнсоўваецца гістарычна-культурная, асветніцкая, навуковая ды іншая спадчына беларускага замежжа, якая ў савецкія часы была закрыта для шырокага грамадства, бо не адпавядала афіцыйнай ідэалогіі таталітарнай дзяржавы. Ролю беларускай эміграцыі ў зберажэнні адраджэнскай ідэі асэнсоўвалі А. Каўка і У. Конан, а ідэалы лідэраў беларускай эміграцыі адлюстраваны ў анталогіі «Беларуская думка XX стагоддзя», падрыхтаванай Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук пры ўдзеле навукоўцаў з Мінска, Масквы, а таксама БІНіМу.

Такая адметная з'ява, як стварэнне на эміграцыі беларускай нацыянальнай царквы, яе роля ў рэлігійным і грамадска-культурным жыцці раскрываецца ў публікацыях Л. Языковіч. Вопыт захавання і развіцця нацыянальнай культуры, даробак эміграцыі ў даследаванні гісторыі Беларусі, а таксама ўплыў беларускіх замежных даследчыкаў на славяназнаўства Паўночнай Амерыкі ў 1950–1990-я гг. раскрыла Г. Сяргеева.

В. Грыцкевіч паказаў, як даследчыцкая дзейнасць выхадцаў з Беларусі ў вывучэнні краін Азіі, Паўднёвай Амерыкі, усходніх і паўночных рэгіёнаў Расіі спрыяла фармаванню навуковага погляду на гэтыя землі. У трох выпусках зборнікаў «Культура беларускага замежжа» акумуляваліся першыя напрацоўкі вучоных, прысвечаныя розным галінам нацыянальна-культурнага жыцця эміграцыі. А. Сабалеўскі акрэсліў праблемы вывучэння культуры беларускага замежжа, Т. Папоўская прааналізавала беларускі рух у пасляваеннай Еўропе, ролю цэнтраў навукова-культурнага жыцця беларускай грамады ў ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне прадэманстравалі А. Мальдзіс, М. Іваноў, А. Ляднёва.

Беларускай нацыянальнай школе на эміграцыі, лёсу свядомай беларускай моладзі прысвечаны публікацыі Я. Максімюка, А. Ляднёвай, Б. Рагулі. Становішча беларускай асветы ў Польшчы разглядае Ю. Туронак. Аўтары шэрагу артыкулаў (А. Цыганоў, У. Ліў-шыц, В. Нямыкін, А. Корсак, Р. Жук-Грышкевіч, Я. Насовіч, Л. Плыгаўка) зборніка «Адукацыя дыяспар» адлюстравалі зацікаўленасць у захаванні сваёй адметнасці беларусаў дыяспары на сваіх этнічных землях у Расіі, Польшчы, Літве і падкрэслілі ролю ў гэтым школьніцтва на роднай мове.

Пэўныя здабыткі маюць даследчыкі з Беларусі і дыяспары ў раскрыцці дзейнасці беларускай супольнасці ў асобных краінах. Пра гэта сведчыць надрукаваная ў Мінску кніга амерыканскага суродзіча В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» (1993) [45], якая атрымала добрыя водгукі ў прэсе.

Жыццю беларускай грамады Злучаных Штатаў прысвечаны і артыкулы В. Кіпеля, А. Ціхамірава і А. Ляднёвай. Р. Жук-Грышкевіч паказала ролю беларускай эміграцыі ў Канадзе.

К. Мерляку, К. Шэрману, К. Шалястовічу належыць гістарычна-публіцыстычнае асэнсаванне лёсу беларусаў у Аргенціне. Уяўленне пра «беларускую Аўстралію» дае публікацыя ў газеце «Пагоня» (1993. № 32–33), праца Н.Гардзіенкі. Дасягненні і праблемы грамадска-палітычнай і культурна-асветніцкай дзейнасці беларускіх арганізацый у Польшчы, іх адносіны з уладамі і насельніцтвам раскрываюцца ў працах А. Садоўскага, Я. Мірановіча, публікацыях А. Баршчэўскага.

Трэба адзначыць, што практычна зроблены толькі першыя крокі ў справе вывучэння беларускай дыяспары ў Расійскай імперыі, СССР і на пастсавецкай прасторы. Асобныя яе сюжэты раскрываюцца ў публікацыях В. Грыцкевіча, Э. Забродскага, А. Корыка, Л. Лыча, У. Галузы, В. Вароны. Інстытуты гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук супольна выпусцілі зборнік «Белорусы в Сибири» (Новосибирск, 2000). Гісторыю і сучаснасць нацыянальнай працы ў Літве, Латвіі, Эстоніі асвятляе кніга «Беларусы Балтыі» (Вільня, 1998), брашура Л. Мілаш «Таварыства беларускай культуры ў Літве. Пра ўсё сказаць прыйшла пара» (Вільня, 2000).

На працягу папярэдняга дзесяцігоддзя з'явілася нямала публікацый, пераважна ў перыёдыцы, пра знакамітых на эміграцыі палітычных і грамадскіх дзеячаў, майстроў культуры, навукоўцаў. Першае ўяўленне даюць чытачам кнігі пра вядомых на эміграцыі асобаў — Б. Кіта, В. Жук-Грышкевіча, К. Мерляка, Я. Філістовіча, С. Хмару.

У грамадскую свядомасць вяртаюць сапраўдныя, ачышчаныя ад беспадстаўных закідаў постаці вядомых беларусаў (часамі складанага, неадназначнага лёсу) навуковыя артыкулы пра эмігранцкае жыццё і дзейнасць Л. Геніюш, А. Калубовіча, Б. Вержбаловіч, Л. Акіншэвіча, I. Дварачаніна, М. Міцкевіча, М. Забэйды-Суміцкага, Т. Грыба, В. Ластоўскага, А. Цвікевіча, М. Сяднёва, Н. Арсеньевай ды інш. У серыі «Партрэты віленчукоў» віленскага выдавецтва «Рунь» у 1999–2000 гг. выйшлі кнігі пра А. Уласава, Л. Луцкевіча, А. Каўша, З. Верас, П. Сергіевіча, Я. Шутовіча. Тэма гэтая знайшла працяг у кнізе С. Шарэцкага «Іх лёсы звязаныя з Вільняй» (Вільнюс, 2001).

Упершыню ў энцыклапедычных беларускіх выданнях з'явіліся тэрміны дыяспара беларуская, эміграцыя беларуская, артыкулы пра найбольш значныя падзеі і адметныя асобы ў беларускім замежжы. Па падліках гісторыка А. Ляднёвай, у васьмі выпушчаных тамах «Беларускай энцыклапедыі» (Мінск, 1993–1999) і пяці тамах «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (Мінск, 1993–1999) змешчана амаль 190 артыкулаў пра гісторыю пасляваеннай эміграцыі. Тэма дыяспары прысутнічае ў энцыклапедычных даведніках «Беларусь» (Мінск, 1995), «Чалавек і грамадства» (Мінск, 1998).

Беларускія даследчыкі за мяжою (В. Кіпель, Я. Запруднік) працягвалі пашыраць веды пра беларускую прысутнасць у энцыклапедычных выданнях, найперш прысвечаных этнічным супольнасцям у ЗША, а таксама праз выданне Я. Запруднікам «Гістарычнага слоўніка Беларусі». Нарэшце з'явіўся першы том адмысловай энцыклапедыі пра беларускую дыяспару, прысвечаны беларускаму жыццю ва ўсходнееўрапейскіх краінах.

На Бацькаўшчыне гісторыя беларускай дыяспары становіцца тэмаю для цэлых зборнікаў, успамінаў, дыялогаў, якія лічацца найбольш суб'ектыўнымі крыніцамі, але нясуць «жывыя галасы свайго часу» (Б. Сачанка). Кніга «На суд гісторыі» (укладальнік Б. Сачанка. Мінск, 1994) знаёміць чытачоў з успамінамі вядомых у эміграцыі дзеячаў, якія не друкаваліся ў Беларусі і з якіх паўстаюць у праўдзівым святле важных падзеяў постаці вядомых беларусаў.

Паглыбляюць уяўленне пра эміграцыю апублікаваныя мемуары Я. Пятроўскага, Я. Кіпеля, М. Сяднёва, Ю. Вітан-Дубейкаўскай, М. Пецюкевіча, А. Алехніка, С. Шаўцова, Ю. Весялкоўскага ды інш. С. Яновіч у сваіх дзённіках узнаўляе панараму беларускага нацыянальнага жыцця ў Польшчы.

Несумненную каштоўнасць для даследчыкаў і шырокага кола чытачоў мае кніга Л. Юрэвіча «Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі» (Нью-Йорк, 1999), якая арыентуе іх у моры мемуарнай літаратуры, уводзіць у навуковы ўжытак малавядомыя ці не апублікаваныя дасюль успаміны. Інтэрв'ю, нататкі, развагі пра сучасную беларускую грамаду ў ЗША выклалі ў сваіх кнігах Л. Пранчак, Т. Антонава. У ЗША з'явілася кніга беларускага журналіста Л. Анопа «Той свет далёкі» пра лёс суродзічаў з 1920-х гг. і да сённяшняга дня. Аўтар паказвае побыт і палітычнае жыццё беларуска-расійскай дыяспары, праблемы новых эмігрантаў.

Свае напрацоўкі ў справе вывучэння дыяспары беларускія даследчыкі данеслі да навуковай супольнасці на шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцыях, матэрыялы якіх былі апублікаваны і шырока разышліся па свеце праз Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Выніковаму абмеркаванню гэтых праблем спрыяла з'яўленне на навуковых форумах спецыяльных секцый, «круглых сталоў», у т.л. на Кангрэсах беларусістаў (Мінск, 1991, 1995, 2000, 2005), на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя» (Мінск, 1993) ды інш.

Вынікі і перспектывы даследавання расійскай, украінскай і беларускай эміграцый у Чэхаславакіі ў міжваенны час асэнсоўваліся на міжнароднай канферэнцыі ў Празе (1995). У матэрыялах міжнароднай навуковай канферэнцыі «Замежная архіўная беларусіка» (Мінск, 1998) змешчаны агляды архіваў беларускай эміграцыі, беларускіх перыёдыкаў за мяжой.

Прайшлі тры міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі «Культура і адукацыя беларускага замежжа» (Мінск, 1994, 1996; Беласток 1998). Свае меркаванні на суд навуковай супольнасці выносяць як даследчыкі з розных рэгіёнаў Беларусі, так і вучоныя-суродзічы з розных краін замежжа. Напрыклад, беларускія даследчыкі Вільні, Новасібірска вывучаюць гісторыю дыяспары сваіх рэгіёнаў і ўключаюць яе ў гісторыю беларускага народа, публікуючы свае працы ў зборніках матэрыялаў канферэнцый, у перыёдыцы; праблемы нацыянальна-культурнага адраджэння на беларускіх этнічных землях, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, разглядалі ў сваіх дакладах Л. Луцкевіч (Вільня), Я. Шыраеў (Масква), I. Маціеўскі (Санкт-Пецярбург) .

Дарэчы, з 1993 г. штогод з удзелам суродзічаў праходзяць навуковыя канферэнцыі «Санкт-Пецярбург і беларуская культура», частка дакладаў з іх выйшла ў зборніку.

Пэўныя, часам даволі фрагментарныя звесткі пра беларусаў замежжа з'явіліся ў большасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў з гісторыі Беларусі. Так, у супольным беларуска-расійскім навучальным дапаможніку для выкладчыкаў і студэнтаў «Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции» (Ч. 3. Гомель, 1993) беларускія аўтары Р. Платонаў і М. Сташкевіч змянілі выкрывальніцкі тон у ацэнцы эміграцыі на больш канструктыўны. У асобным параграфе «Беларуская дыяспара» падручніка «Гісторыя Беларусі» зроблены кароткі яе агляд.

Асобны раздзел «Дыяспара» (аўтар Т. Лойка) ёсць у навучальным дапаможніку «Беларусазнаўства» (пад рэдакцыяй П. Брыгадзіна. Мінск, 1998. С. 234–261) [7]. Беларускае замежжа разглядаецца ў адмысловым падручніку пра беларускую эміграцыю Т. Язэпавай і I. Эсмантовіча (Гомель, 1995), у навучальным дапаможніку Г. Марцуля і М. Сташкевіча «Гісторыя Беларусі» (Мінск, 1997).

Спецыяльную навучальную праграму «Беларуская дыяспара» (аўтар-складальнік А. Сіроцкі. Мінск, 1998) выдаў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт для студэнтаў аддзяленняў «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права» і «Мытная справа». Увод у навучальны працэс звестак — хай і ў абмежаваным аб'ёме — пра замежных суродзічаў спрыяе замацаванню ў свядомасці моладзі пачуцця адзінства беларусаў у свеце.

У 1990-я гг. з'явіліся публікацыі дакументаў і матэрыялаў з мінулага і сучаснасці замежных беларусаў. Гісторыя палітычнай эміграцыі 1920-х гг. грунтоўна раскрываецца ў зборніку «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі» (Т. 1. Кн.1–2. Вільня–Нью-Йорк–Мінск–Прага, 1998). Апублікаваны пратакол пасяджэнняў нацыянальна-палітычнай нарады ў Празе 26–30 верасня 1921 г. Грунтоўная нямецкамоўная бібліяграфічная праца У. Сакалоўскага дапамагае арыентавацца ў выданнях айчынных і замежных даследчыкаў беларускага нацыянальнага руху, беларускай эміграцыі ў 1914–1941 гг.

Многа дакументаў і матэрыялаў, большасць якіх друкуецца ўпершыню, пра вываз насельніцтва з акупаванай Беларусі на прымусовую працу ў Нямеччыну і яго рэпатрыяцыю ў 1944–1951 гг. змешчана ў выданні «Белорусские остарбайтеры» (Кн. 1–3. Минск, 1996–1998). У «Архіўнай кнізе» бадай ці не ўпершыню (...) пададзены са шматлікіх прыватных і грамадскіх архіваў погляды пісьменнікаў як на Бацькаўшчыну, так і на эміграцыю, з якой яны дзялілі лёс.

У 1995 г. у Беластоку па-польску выйшаў зборнік дакументаў «Беларускі студэнцкі рух у Польшчы» (1981–1992). Каштоўнаю крыніцаю вывучэння сучаснага стану беларускай дыяспары, складаных дачыненняў з бацькаўшчынай з'яўляецца выданне матэрыялаў і дакументаў I З'езда беларусаў свету, бо ў іх выразна сфармуляваны прапановы, якім чынам можна ўсталяваць паўнакроўнае кантактаванне беларусаў замежжа з беларускай дзяржавай і ўсім беларускім грамадствам.

Шляхам перавыдання вяртаецца на Бацькаўшчыну навуковая спадчына з гісторыі эміграцыі, нарэшце да чытача даходзяць закрытыя раней матэрыялы. Дапамагае замацоўваць у грамадскай свядомасці новае бачанне падзей, з'яў, асобаў беларускай дыяспары айчынны і замежны беларускі друк, у т. л. Часопісы «Спадчына», «Беларускі гістарычны агляд», «Крыніца», «Нёман», «Кантакты і дыялогі», «Полацак» (Кліўленд, 1991–1996); «Зважай» (Таронта); «Голас часу» (Лондан, 1989–1995), «Беларуская думка» (Саўт-Рывэр), газеты «Беларус» (Нью-Йорк, 1950–1999), «Рунь» (Вільня), «Прамень» (Рыга), бюлетэнь «Шляхам Скарыны» (Масква) ды інш.

Навукоўцы выносяць праблемы беларускай дыяспары, беларускай прысутнасці ў свеце на прадстаўнічыя грамадскія агульнанацыянальныя форумы: устаноўчы сход для стварэння Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (1990), Першы сход беларусаў блізкага замежжа (1992), чатыры З'езды беларусаў свету (1993, 1997, 2001, 2005): Р. Гарэцкі, Р. Жук-Грышкевіч, Я. Запруднік, А. Каўка, В. Кіпель, У. Конан, Я. Лецка, Л. Лыч, А. і Я. Мірановічы, Г. Сурмач, Г. Сяргеева ды інш.

Характарызуючы цяперашні стан асэнсавання ролі беларускай дыяспары ў нацыянальнай гістарыяграфіі, можна адзначыць пэўны плён: высновы па шырокім спектры пытанняў яе жыцця і дзейнасці за апошняе стагоддзе сабраны найперш у асобных раздзелах прац з гісторыі Беларусі, зборніках навуковых артыкулаў, матэрыялаў міжнародных канферэнцый, у айчынным і замежным друку.

Сярод іншых прычын яны сталі падставай для змены стаўлення шырэйшага беларускага грамадства да дыяспары, своеасаблівага адкрыцця «феномену беларускага замежжа», яго досведу выяўлення, захавання сябе па-за Беларуссю як адметнай, самабытнай этнічнай супольнасці, усведамлення эміграцыі як істотнай з'явы ў гісторыі народа. У навуковы і грамадскі кантэкст Беларусі, хоць запаволена і з цяжкасцямі (у параўнанні з Літвой, Украінай, Расіяй) улучаецца замежная беларуская супольнасць і яе культурна-гістарычная спадчына, сучасныя набыткі.

Разам з тым варта адзначыць цяжкасці не толькі і не столькі навуковага, а найперш палітычнага і эканамічнага характару пры выданні кніг, падрыхтаваных Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны, а таксама асобнымі аўтарамі.

Нарысы па гісторыі і сучаснаму стану беларускай дыяспары падрыхтаваныя да друку творчым калектывам факультэта міжнародных адносін БДУ, які па заказу Міністэрства замежных спраў і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях распрацаваў прапановы і канцэпцыю дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да дыяспары. Удзельнікі праекта пазнаёміліся не толькі з публікацыямі, але і з мноствам дакументаў, якія адлюстроўваюць і характарызуюць мінулае і сучасны стан беларускай дыяспары ў замежных краінах. Гэта дазволіла ім уключыць у Нарысы свае, аўтарскія матэрыялы.

Разам з тым, асобныя тэмы Нарысаў, як высвятляецца, добра распрацаваны іншымі даследчыкамі, таму творчы калектыў палічыў рацыянальным шырока выкарыстаць іх вынікі ў дадзеннай публікацыі. Гэта тычыцца публікацый Аляксандра і Наталлі Гардзіенкаў, Р. Гарэцкага, А. Мальдзіса, Г. Сяргеевай, А. Ціхамірава.

Перспектывы далейшага аб'ектыўнага і ўсебаковага вывучэння і выкладання гісторыі і сучаснасці беларускай дыяспары залежаць ад актыўнасці беларускіх навукоўцаў як на бацькаўшчыне, так і ў замежжы.

 

Обновлено 11.03.2010 07:45
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке
buy Percocet online . seo . single russian women . χαΤΖηγΙαννης

Rambler's Top100 Rating All.BY