Беларуская дыяспара....
І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]
Сонечная Каліфорнія трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...
Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...
Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...
Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...
Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...
Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...
— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...
Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...
Найбольш старажытныя пасяленні беларусаў ва Украіне знаходзяцца ў межах заходніх раёнаў украінскага Палесся, галоўным чынам у Сарненскім і Ракітнянскім раёнах Ровенскай вобласці. Для іх характэрна кампактнае пражыванне. Нямала беларусаў пераехала са сваёй этнічнай Радзімы ва ўсходнія раёны ўкраінскага Палесся і Слабажаншчыну (паўднева-усходні рэгіён Украіны) пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у паўночнай ускраіне Украіны налічвалася каля 79 тыс. беларусаў, большасць з якіх былі сельскімі жыхарамі. У
У савецкія часы папаўненню беларускай дыяспары спрыялі патрэбы экстэнсіўнага развіцця эканомікі, што выклікала пераліў з рэгіёна ў рэгіён працоўнай сілы. Да гэтага можна дадаць цэнтралізаванае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, вайсковую службу, змешаныя шлюбы. Беларускую моладзь вабілі высокія заробкі на шахтах Данбаса і экзотыка далёкіх падарожжаў на караблях Чарнаморскага гандлёвага флота. Па перапісу насельніцтва, у 1989 годзе ва Украіне пражывала 440 тыс. беларусаў, што складала 0,9% усяго насельніцтва краіны. Аднак згодна з перапісам насельніцтва 2001 года, за 12 год паміж перапісамі колькасць беларусаў ва Украіне паменшылася на 1/3 і склала 275,5 тысячы. Гэтую з'яву можна патлумачыць значнай рээміграцыяй нашых суайчыннікаў, выкліканай развалам Савецкага Саюза, узнікшымі матэрыяльнымі цяжкасцямі і няпэўнасцю сацыяльнай перспектывы ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці Украіны. Толькі ў 1992–1997 гадах на пастаяннае месца жыхарства пераехала ў Беларусь з Украіны 52 тыс. чалавек, 42,3% якіх склалі беларусы (31% — украінцы). Аднак найбольш істотнай прычынай змяншэння колькасці беларусаў у суседняй краіне з'явілася, канешне, асіміляцыя.
Заканадаўства Украіны, якое датычыцца пытаняў нацыянальных меншасцей, прыведзена ў адпаведнасць з міжнародным правам. Так, Законам аб нацыянальных меншасцях усталёўваецца права на нацыянальна-культурную аўтаномію, адукацыю на роднай мове, развіццё нацыянальна-культурных традыцый, задавальненне патрэб у літаратуры, мастацтве і г.д., займанне любых дзяржаўных пасадаў, валоданне сваім нацыянальным імем і імем па бацьку праз рэпрэзентатыўныя нацыянальныя арганізацыі вылучаць кандыдатаў у дэпутаты і г.д. На сябе дзяржава бярэ цяжар гарантый правоў і свабодаў беларусаў, падтрымку дзейнасці рэпрэзентатыўных беларускіх арганізацый.
На пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў месцах найбольш кампактнага пражывання беларусаў пачалі стварацца беларускія арганізацыі з культурна-асветным накірункам дзейнасці. Адным з першых узнікла Крымскае беларускае культурна-асветнае таварыства. Ініцыятарам яго стварэння былі беларусы Віталь Курашык — былы старшыня Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым і пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне, Раіса Сахарава і Уладзімір Даўгалёў. Таварыства было зарэгістравана ў красавіку 1991 года. У адпаведнасці са Статутам таварыства, асноўная яго мэта — развіццё рознабаковых сувязяў паміж беларускім і ўкраінскім народамі, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, мастацтва, народнай творчасці. Зараз таварыства налічвае ў сваім складзе 350 сяброў, якія прадстаўляюць амаль 60 тыс. беларусаў — жыхароў Крыма. Яно аб'ядноўвае 21 пярвічную арганізацыю, якія створаны і працуюць практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках паўвострава — Алушце, Еўпаторыі, Керчы, Ялце, Севастопалі, Сімферопалі, Феадосіі і інш. У
Перыядычна арганізуюцца мастацкія выставы. Наведвальнікаў вельмі захапілі творы і экспанаты выстаў «Сінявокая Беларусь», «Чарнобыльскі боль». Фонд культуры Рэспублікі Крым устанавіў прэмію імя Максіма Багдановіча найбольш актыўным прапагандыстам беларускай культуры. Першым лаўрэатам прэміі стаў фальклорны ансамбль «Світанак» вёскі Мар'янаўка Чырвонаармейскага раёна Крыма (мастацкі кіраўнік Л. Уласенка). У месцах найбольшага кампактнага пражывання беларусаў факультатыўна вывучаецца беларуская мова, праводзяцца вучнёўскія фестывалі, прысвечаныя дружбе беларускага і ўкраінскага народаў. У этнаграфічным музеі Крыма адкрыты раздзел пра побыт і традыцыі беларускага народа.
Гурт беларускай культуры «Зорка Венера» ў горадзе Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці з самага пачатку ўзначальвае выкладчык замежнай мовы (польскай і рускай) паэт, перакладчык і журналіст Пятрусь Капчык, які нарадзіўся ў Пухавіцкім раёне. Гурт аб'ядноўвае 142 асобы беларускага паходжання. Перш-наперш П. Капчык стварыў гурток па вывучэнню беларускай мовы і творчай спадчыны беларускіх пісьменнікаў — М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, У. Караткевіча, В. Быкава, П. Панчанкі і інш.
Шмат прыкметных спраў на карысць захавання і развіцця беларускіх нацыянальных традыцый зроблена ў Данецкай гарадской арганізацыі «Нёман». Тут ажыццяўляюцца праекты пад назвамі «Лідэр», «Хатняя школа». На аснове матэрыялаў газеты «Голас Радзімы», якія змяшчаюцца пад рубрыкай «Урокі Дзеда Усёведа», актывісты грамадскай арганізацыі распрацоўваюць праграмы ўрокаў па беларускай мове, якія затым друкуюцца на беларускамоўнай старонцы пад назвай «Нёман» у абласной газеце «Світліця». На гэтай жа старонцы друкуюцца матэрыялы аб дзейнасці гарадской арганізацыі беларусаў, яе аддзяленняў. У Данецкім культурным цэнтры праводзяцца гульнявыя заняткі з дзецьмі (па загадзя распрацаваных сцэнарыях) пад назвай «Беларусінкі». У
Шырокую вядомасць набыла дзейнасць Рэгіянальнага нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Белая Русь» у Харкаве (старшыня Васіль Самуйленка), Таварыства беларусаў «Белая Русь» у Львове (старшыня Сяргей Кулікоў), Нацыянальна-культурнага аб'яднання «Беларусь» у Адэсе (старшыня Фёдар Кавалевіч), Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў (старшыня Васіль Свірыд), Таварыства беларускай мовы імя М.Багдановіча ў Запарожжы.
У кастрычніку
Савет паклапаціўся аб стварэнні неабходных прававых умоў для заснавання Усеўкраінскога аб'яднання беларусаў. 19 мая
Саюз беларусаў ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны. Кіраўніцтва саюза прадстаўлена ва ўсіх грамадскіх міжнацыянальных структурах, у тым ліку ў нарадзе грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцей пры Прэзідэнце Украіны. Саюз працуе з дапамогай і пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта Украіны па справах нацыянальнасцяў і міграцыі. У мерапрыемствах саюза актыўны ўдзел прымаюць супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве. На рахунку Усеўкраінскага саюза беларусаў шмат цікавых і карысных спраў — канферэнцыя па пытаннях развіцця беларускай меншасці ва Украіне, выданне зборніка вершаў беларускага паэта з Крыма Івана Літаша, чытацкая канферэнцыя па кнізе «Вянок васількоў» беларускага паэта М.М.Казакова, які жыў у свой час у Крыме, адкрыццё класа-ліцэя па вывучэнні беларускай мовы ў школе № 12 горада Ірпень Кіеўскага раёна, штогадовы шахматны турнір імя Міхаіла Піліпенкі, ганаровага старшыні саюза.
Сярод праблем і цяжкасцей прадстаўнікі дыяспары называюць недахоп фінансавых сродкаў, рэдкія кантакты з Радзімай, часамі — даволі халоднае стаўленне да іх справы з боку мясцовых улад. Найбольш часта сустракаюцца прапановы прыняць закон Рэспублікі Беларусь «Аб беларускай дыяспары», увесці ў пасольствах і консульствах Рэспублікі Беларусь пасаду саветніка па справах дыяспары» (В.Барташ, Севастопаль).
Такім чынам, адметнай рысай беларускіх суполак ва Украіне можна зазначыць прыхільнасць да культурнай дзейнасці, самадзейнай мастацкай творчасці. Іншыя накірункі — вывучэнне роднай мовы, гісторыі, асветніцтва ўвогуле, эканамічныя сувязі з Бацькаўшчынай — прыцягваюць значна менш увагі нашых суайчыннікаў у гэтай краіне. Па ацэнках украінскіх спецыялістаў, сярод нацыянальных меншасцей, што жывуць ва Украіне, беларуская абшчына выдзяляецца хутчэй пасіўнасцю, чым актыўнасцю.
| БЕЛАРУСЫ Ў МАЛДОВЕ< Предыдущая | Следующая >БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў РАСІІ |
|---|
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|