Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

Пилите, Шура, пилите….они золотые!

Пилите, Шура,...

Известная газета «Беларус» напоминает театр боевых действий с коварным ... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

Беларусь займае годнае месца паводле сусветных дадзеных ЮНЭСКА

Беларусь займае...

Па выніках ініцыяванага ЮНЭСКА маніторынгу, апублікаваныя якасныя і колькасныя... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Пяты з'езд беларусаў...

У Менску мінуў пяты з'езд беларусаў міру, арганізаваны аб'яднаннем "Батькывшина".... [More...]

Беларусь: міжнародныя рэйтынгі і нацыянальная статыстыка

Беларусь:...

Факты і лічбыПа дадзеных Міжпарламенцкага саюза, Беларусь працягвае лідыраваць... [More...]

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Пасля пачатку глабальнага фінансавага крызісу ўсе краіны міру настроіліся на... [More...]

ГІСТАРЫЧНЫЯ КАРАНІ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ

23.02.2010 05:54 Администратор
Печать

Беларусы ў суседніх дзяржавах. Як жа здарылася, што частка беларусаў, якія ніколі нікуды не выязджалі, спрадвеку жывуць на сваёй зямлі, а з'яўляюцца грамадзянамі іншых дзяржаў?

Каб гэта зразумець, неабходна звярнуцца да пытання аб дзяржаўных межах Беларусі, нагадаць, як яны фарміраваліся на працягу стагоддзяў.

 

Вядома, што ўсе беларускія землі ўпершыню аб'ядналіся ў адзінай цэнтральнай дзяржаве ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Межы гэтай дзяржавы фарміраваліся на працягу некалькіх стагоддзяў. У тыя часы, акрамя тэрыторыі сучасных шасці абласцей, бясспрэчнымі беларускімі землямі былі Віленшчына і Падляшша (сучасная Беласточчына). Тут таксама ішоў працэс фарміравання беларускага этнасу.

З 1404 па 1667 гг. у склад Вялікага княства Літоўскага ўваходзіў і Смаленск, дзе жылі смаленскія крывічы. А ў канцы XV ст. ўсходняя граніца княства даходзіла да такіх гарадоў як Тула, Бранск.

На поўначы Беларусі, у Латгаліі спакон веку таксама было змешанае насельніцтва балтаў і славян. Латгалія, частка сучаснай Латвіі, уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага ( гарады Дзвінск, Краслава, Рэжыца).

Аднак у выніку канфрантацыі і войнаў з Маскоўскай дзяржавай да канца XVІ ст. мяжа Вялікага княства Літоўскага была значна адсунута на захад.

Як вядома, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі, страціла сваю дзяржаўнасць, не мела сваіх межаў і называлася «Северо-Западным краем».

У 1918 г. нацыянальна-дэмакратычныя колы абвясцілі аб аднаўленні дзяржаўнасці Беларусі. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) заявіла, што яна ўстанаўлівае сваю юрысдыкцыю на ўсёй тэрыторыі, дзе большасць насельніцтва складаюць беларусы. Пры гэтым яна арыентавалася на этнаграфічную карту беларускага племені, складзеную ў 1904 г. акадэмікам Я. Карскім. Гэты этнограф у выніку шматгадовых даследаванняў вызначыў, што беларускім трэба лічыць усё насельніцтва, якое жыве ад Беластока да Смаленска, ад Вільні да Бранска. Аднак дакладна межы Беларусі тады не былі акрэсліны, бо ні Германія, ні Савецкая Расія БНР не прызнавалі.

1 студзеня 1919 г. была абвешчана БССР у складзе пяці губерняў: Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Смаленскай. Вільню, гістарычны і культурны цэнтр беларусаў, у снежні 1918 г. маскоўскія ўлады, якія жадалі пашырыць сацыялістычную рэвалюцыю ў Прыбалтыцы, аддалі абвешчанай імі Літоўскай Савецкай Рэспубліцы (гэтая рэспубліка аказалася нежыццяздольнай і хутка знікла з палітычнай карты, але лёс Вільні быў вырашаны). Праз некалькі тыдняў пасля абвяшчэння БССР па волі камуністычных уладаў ад Беларусі былі адарваны і далучаны да Расіі Смаленская, Магілёўская і Віцебская губерні.

У гэты ж час Латвіі была аддадзена частка тэрыторыі Віцебскай губерні з гарадамі Рэжыца, Дзвінск, Краслава, дзе жыло змешанае беларуска-латышскае насельніцтва.

У ходзе савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. 31 ліпеня 1920 г. Савецкая Беларусія была абвешчана ў другі раз, але ў складзе толькі шасці ўездаў Мінскай губерні. Рыжскі мірны дагавор (1921), падпісаны расійскімі бальшавікамі з палякамі, надоўга адарваў заходнюю частку нашага краю ад Беларусі. Два «ўзбуйненні» 1924 і 1926 гадоў вярнулі ўсходнія землі Беларусі ў яе склад, але ўжо без Смаленска.

У выніку падзей верасня 1939 г. Заходняя Беларусь была ўз'яднана з Усходняй. Вельмі нядоўга (з верасня па кастрычнік 1939 г.) у склад Беларусі дэ-факта ўваходзілі ўсе яе традыцыйныя гістарычныя землі на захадзе — Вільня і Віленшчына, Беластоцкая вобласць.

Але ўжо ў кастрычніку 1939 г. валюнтарысцкім рашэннем Сталіна Вільня была зноў аддадзена Літве. Такім жа адвольным рашэннем у 1945 г. да Польшчы адышлі Беласток, Гайнаўка, Бельск Падляшскі.

Такім чынам, за кароткі прамежак часу Беларусь перанесла восем падзелаў. Па-за яе межамі засталіся адвечныя беларускія землі, гарады і вескі з беларускім насельніцтвам: Віленшчына, Беласточчына, частка Латгаліі, многія жыхары якіх лічаць сябе беларусамі і складаюць частку беларускай дыяспары.

Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ). На працягу стагоддзяў Беларусь была крыніцай міграцыі насельніцтва ў суседнія краіны. Гэты працэс прасочваецца ўжо з сярэдневечча, калі назіраліся досыць значныя перасяленні беларусаў на чале з князямі і баярамі Вялікага княства Літоўскага на ўсход, у Маскоўскую дзяржаву. Прычынай былі дынастычныя або палітычныя сваркі, разлады паміж прадстаўнікамі найбуйнейшых княскіх дынастый — Рурыкавічаў і Гедымінавічаў (напрыклад, бунт Міхаіла Глінскага).

Колькасць бежанцаў на Усход павялічылася з распаўсюджваннем у Беларусі каталіцызму і прыняццем Брэсцкая царкоўнай уніі. Міжканфесіянальныя непаразуменні былі сур'ёзным аргументам для эміграцыі. У сувязі з гэтым у ХVІ–ХVІІ стст. Беларусь пакінулі некалькі тысяч праваслаўных.

Беларуская шляхта складала значную частку маскоўскай знаці. Па перапісу 1897г., сярод 700 самых знатных сем'яў Расіі толькі каля 150 вяло свой радавод ад усходнеславянскай (рускай) дынастыі Рурыкавічаў, князёў і баяраў маскоўскіх, цвярскіх, разанскіх. А 430 сем'яў былі выхадцамі з Беларусі, з Вялікага княства Літоўскага.. Гэта такія княскія і баярскія роды як Валконскія, Шуйскія, Курбскія, Глінскія, Дастаеўскія і іншыя. Вядома, што мігранты тых часоў (дакладней — эмігранты) у Маскоўскую дзяржаву страчвалі, гублялі свае беларускія карані і толькі прозвішчы ўказвалі на іх беларускае паходжанне.

Маскоўская дзяржава на працягу некалькіх стагоддзяў пасля свайго ўзнікнення была вельмі зацікаўлена ў прытоку новага насельніцтва для засялення неабсяжных прастораў на Усходзе. Рускія правіцелі не грэбавалі гвалтоўнымі метадамі вырашэння праблемы. Падчас войнаў з Вялікім княствам Літоўскім рускія ваяводы прымусова вывозілі жыхароў у Масковію на сталае жыхарства. Дзесяткі тысяч ліцвінаў (так тады называліся жыхары сучаснай Беларусі) захапіў у палон цар Іван Грозны падчас Лівонскай вайны. А ваяводы цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654–1667 гг. акупавалі большую частку Беларусі і дакладалі свайму сюзерэну аб сотнях тысяч паланяннікаў. Беларускіх сялян аддавалі ў прыгон рускім памешчыкам, а мяшчан, рамеснікаў сялілі ў гарадах дзеля ўздыму расійскай эканомікі. Нашчадкі гэтых прымусовых мігрантаў у большасці асіміляваліся сярод мясцовага насельніцтва і рэдка хто з іх памятае пра свае ліцвінскія — беларускія — карані.

Але не толькі на Усход мігрыравалі нашы продкі. Пасля таго, як вялікія князі Альгерд і Вітаўт вызвалілі Украіну з-пад татарскай няволі і далучылі яе землі да ВКЛ, пачалося паступовае засяленне ўкраінскіх стэпаў. Незадаволеныя сваім лёсам ліцвіны ішлі пешшу альбо плылі на чоўнах і плытах у нізоўе Дняпра, у Запарожскую Сеч, уліваліся ў казацкую вольніцу. Аб шырокай распаўсюджанасці вандровак «у казакі» сведчыць старадаўні беларускі фальклор, дзе казацкія матывы і сюжэты сустракаюцца даволі часта.

А ліцвінская эліта часцяком накіроўвалася на Захад, у Польшчу. Першым слынным эмігрантам з ВКЛ на Захад стаў бадай што вялікі князь Ягайла, які ўступіў у шлюб з польскай каралевай Ядвігай у 1385 г. і каранаваўся польскім каралём. Услед за манархам у Кракаў, потым у Варшаву пацягнуліся ліцвінскія магнаты і шляхта. Пасля Люблінскай уніі (1569) працэс апалячвання ліцвінскай — беларускай — эліты набыў шырокія памеры. Магнаты Агінскія, Вішнявецкія, Радзівілы, Патоцкія і іншыя прадстаўнікі ВКЛ неўзабаве стварылі найбольш уплывовыя кланы ў Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай большасць з іх не захацела паддавацца русіфікацыі і абвясціла сябе палякамі. Тое ж учыніла і частка шляхты, але ў адрозненне ад магнатаў шляхта не выехала ў Польшчу, а засталася ў Беларусі і ўтварыла тут польскую нацыянальную меншасць. Сёння яна называецца польскай дыяспарай у Беларусі.

У складзе Расійскай імперыі. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што паланяннікі, гэта значыць беларусы, узятыя ў палон і прымусова вывезеныя ў Расію, адыгралі значную ролю ў эканамічным і культурным развіцці гэтай дзяржавы. У сярэдзіне ХVІІ ст. больш за 300 тыс. жыхароў Беларусі былі гвалтоўна пераселены ў Расію. Прычым, варта адзначыць, што браліся ў палон і перавозіліся на пастаяннае месца жыхарства перш за ўсё людзі таленавітыя і адукаваныя, спецыялісты ў розных галінах рамяства, гандлю, асветы. Перасяленцамі з Беларусі папаўнялася насельніцтва гарадоў, і такім чынам Усходняя Русь далучалася да еўрапейскай культуры. У 1672 г. у Маскве была нават заснавана мяшчанская слабада, дзе жыло каля 300 сем'яў, выхадцаў з беларускіх зямель. Гэтыя людзі пакінулі досыць значны след у рускай культуры. З іх удзелам былі пабудаваны многія выдатныя помнікі рускага дойлідства (Новадзявочы манастыр, Пакроўскі сабор, Успенская царква і інш.). Яны прынеслі ў рускую дзяржаву тэхніку выпрацоўкі каляровай кафлі, працавалі ў збройнай, залатой і срэбнай палатах. З іх удзелам быў створаны першы маскоўскі тэатр, а ў першую тэатральную трупу былі набраны «26 робят» з беларускай мяшчанскай слабады. Вялікі ўклад унеслі беларусы ў развіццё кнігадрукавання на Русі (Іван Фёдараў — Федаровіч.)

Міграцыйныя працэсы ўзмацніліся ў сярэдзіне ХІХ ст., калі ў беларускай вёсцы з'явіўся значны лішак сельскага насельніцтва. «Лішнія» людзі з вескі ішлі на будоўлі чыгунак, на шахты Данбаса і г.д. Працавіты беларус быў той сілай, якую можна было выкарыстоўваць у кожных умовах. Гэта трапна заўважыў рускі паэт Някрасаў у сваей паэме «Железная дорога»:

«…Волосом рус

Видишь стоит изможден лихорадкою

Высокорослый больной белорус:

Губы бескровные, веки упавшие,

Язвы на тощих руках,

Вечно в воде по колено стоявшие

Ноги опухли, колтун в волосах.

Ямою грудь, что на заступ старательно

Изо дня в день налегала весь век…

І далей:

Эту привычку к труду благородную

Нам бы не худо с тобой перенять».

У пачатку ХХ ст. у выніку рэформ Сталыпіна мноства сялян выязджала ў Сібір. За 1896 — 1912 гг. туда перасялілася больш за 700 тыс. жыхароў Беларусі. І сёння ў сібірскіх сёлах можна пачуць характэрныя моўныя асаблівасці «аканне» і «яканне» перасяленцаў з Беларусі.

У пошуках лепшай долі нашы продкі разам з рускімі, украінцамі, палякамі, яўрэямі эмігрыравалі з Расійскай імперыі на Захад. Спецыялісты падлічылі, што ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. з Беларусі ў ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, Аўстралію выехала не меней за 500 тыс. чалавек. Беларусы ўладкоўваліся там на нізкакваліфікаваную працу, але іх грашовыя пераводы сваякам у Беларусі былі заўважальнай крыніцай матэрыяльнага дабрабыту часткі мясцовага насельніцтва.

Падчас войнаў і будовы сацыялізма. Хвалі масавых перасяленняў і бежанцаў на ўсход назіраліся ў гады Першай сусветнай вайны: больш за 2290 тыс. чалавек былі эвакуіраваны ў цэнтральныя губерні Расіі. Затым, у адпаведнасці з умовамі Рыжскага міру 1921 г., толькі ў Заходнюю Беларусь з Расіі вярнулася каля 700 тыс. бежанцаў. Напачатку Вялікай Айчыннай войны, у 1941 г. на ўсход (Урал, Сібір, Казахстан) было эвакуіравана каля 1,5 млн. чалавек. Значная частка іх, вядома, вярнулася на Радзіму. Многія ж засталіся на новых месцах, знайшлі прытулак, «пусцілі карані».

Сотні тысяч беларусаў у 30-я гады з кляймом «ворагаў народа» былі адпраўлены ў сталінскія ГУЛАГі, раскіданыя на тэрыторыі Поўначы, на Калыме, Салавецкіх астравах. Нямногія з гэтых няшчасных змаглі вярнуцца на Радзіму. Некаторыя з тых, каму пашчасціла выжыць, сталі жыхарамі аддаленых раёнаў СССР. Колькасць пацярпелых складае ад 700 тыс. да 2 млн. чалавек.

Міграцыйныя патокі ў савецкі перыяд былі абумоўлены экстэнсіўным развіццём эканомікі, што выклікала неабходнасць перакідваць рабочую сілу з аднаго рэгіёна ў другі.

У 50-я гады, напрыклад, у краіне пачалася «цалінная эпапея», якая ахапіла дзесяткі тысяч маладых людзей. І сёння ў Казахстане нямала населеных пунктаў маюць назву «Беларускі», «Мінскі», «Магілёўскі» і г.д.

У 60–70-я гады моладзь вабілі «камуністычныя будоўлі» Сібіры. Тысячы юнакоў і дзяўчат ехалі на будоўлі Байкала-Амурскай магістралі (БАМ), Краснаярскай ГЭС, у іншыя месцы у пошуках больш цікавага жыцця і больш высокіх заробкаў.

Адрывала ад родных мясцін і цэнтралізаванае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, змешаныя шлюбы, вайсковая служба. І калі салдаты пасля службы звычайна вярталіся на Радзіму, то афіцэры-беларусы жылі ў іншых раёнах «необъятной Родины» доўга, а часам вымушаны былі заставацца там назаўсёды.

Падлічана, што за 15 гадоў (з 1950 па 1965 гг.) з Беларусі выехала на 1175 тыс. чалавек больш, чым прыехала. Выязджалі перш за ўсё беларусы, часткова — яўрэі. Прыязджалі ў Беларусь у асноўным рускія, пасланыя сюды на кіраўнічыя пасады ў партыйныя і савецкія органы, у армію, КДБ і МУС, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Такім чынам, міграцыйныя працэсы ў рамках былога Саюза былі досыць інтэнсіўнымі. Межы паміж рэспублікамі ў СССР былі чыста сімвалічнымі. Папулярнай была песня: «Мой адрес — не дом и не улица, мой адрес — Советский Союз». У выніку на тэрыторыі былога Саюза больш за 60 млн. чалавек жыве па-за межамі свайго этнасу.

Адказаць на пытанне, дзе і колькі ў рэспубліках былога Саюза жыве беларусаў, вельмі няпроста па дзвюх прычынах: па-першае, многія беларусы ў час перапісаў называлі сябе рускімі; па-другое, многія гады дакладнага ўліку нацыянальных меньшасцей ніхто не вёў.

У эпоху будаўніцтва сацыялізма і камунізма праблемы нацыянальных меншасцяў афіцыйна не існавала. Афіцыйная ідэалогія патрабавала зліцця нацый. Было аб'яўлена, што нацыянальнае пытанне ў нас ужо вырашана, створана новая «историческая общность — советский народ». На практыцы ж фактычна праводзілася палітыка русіфікацыі, рабіліся спробы стварыць адзіную расійска-камуністычную нацыю з адзінай мовай, культурай, прыдуманай гісторыяй.

Народы СССР па-рознаму рэагавалі на асіміляцыю. Беларусы, на жаль, асіміляваліся лягчэй другіх. Беларускія перасяленцы ў Расіі хутка засвойвалі рускую мову, зліваліся з мясцовым насельніцтвам і страчвалі сувязі з Радзімай. У Латвіі, Казахстане, іншых рэспубліках СССР яны змешваліся з некарэнным насельніцтвам, у асноўным з рускімі, і складалі разам з імі катэгорыі т.зв. рускамоўных. Так, у краінах Балтыі за апошнія дзесяцігоддзі да 90 % дзяцей са змешаных руска-беларускіх сем'яў запісваліся рускімі.

Прычына гэтаму — не толькі русіфікатарская палітыка саюзнай улады, не толькі падатлівасць саміх беларусаў да асіміляцыі, але і пазіцыя кіраўніцтва Беларускай ССР. На працягу ўсіх гадоў савецкай улады яно ніколі не цікавілася лёсам сваіх суродзічаў, якія выехалі ў іншыя рэспублікі. За межамі Беларусі не было ніводнага беларускамоўнага класа, не выдавалася ніводнай беларускай газеты, не было ніводнага беларускага мастацкага калектыву. І беларусы ўжо ў другім пакаленні часцей за ўсё запісваліся рускімі.

Уцекачы і выгнаннікі. Дакладных лічбаў аб колькасці беларусаў у далёкім замежжы няма. Ёсць розныя падлікі, ацэнкі і меркаванні. Найбольш прымальнай, на наш погдляд, з'яўляецца лічба 1,5 млн. беларусаў першага, другога і трэцяга пакаленняў. Аднак не ўсе яны ў аднолькавай ступені лічаць сябе беларусамі. Верагоднымі можна лічыць даныя толькі аб тых беларусах-эмігрантах, якія самі заяўляюць аб сваёй прыналежнасці да беларускай нацыі, уваходзяць у нацыянальныя аб'яднанні, грамадскія арганізацыі ці культурныя саюзы. Такіх нацыянальна свядомых землякоў налічваецца каля 80–100 тыс. чалавек.

А астатнія, гэта значыць абсалютная большасць, рассеяліся па ўсяму Захаду, па краінах і кантынентах, змяшаліся з карэнным насельніцтвам і паступова асімілюецца. Значная частка беларускай эміграцыі злілася з колькасна пераўзыходзячымі і больш актыўнымі рускай ці польскай эміграцыямі. Немалую ролю ў гэтым адыграла рэлігійная прыналежнасць. Многія праваслаўныя беларусы праз царкву ўліліся ў рускую эміграцыю, беларусы-католікі праз касцёл — у польскую. Трэба падкрэсліць, што праблема двух рэлігій у аднаго народа ў эмігранцкім асяроддзі адчуваецца яшчэ больш востра, чым на самой Радзіме.

Успомнім, аднак, адкуль узялася, як складвалася беларуская палітычная эміграцыя на Захадзе. Варта згадаць, што палітычная эміграцыя — гэта людзі, якія пакінулі Радзіму і выехалі за мяжу па палітычных матывах, ратаваліся ад праследаванняў ці рэпрэсіі ў сябе на Радзіме. Была і прымусовая (альбо гвалтоўная) палітычная эміграцыя.

Гісторыю беларускай палітычнай эміграцыі можна пачаць з канца ХVIII ст. у паўстаннях Т. Касцюшкі (1794), польскім паўстанні (1831), паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, у якіх актыўны ўдзел бралі беларуская шляхта і інтэлегенцыя. Пасля паражэння гэтых паўстанняў значная частка іх удзельнікаў нелегальна пакінула межы Расійскай імперыі. Сярод іх былі лепшыя сыны беларускага народа — М. Агінскі, А. Кастравіцкі, І. Дамейка, К. Ельскі, Б. Дыбоўскі, якія пазней сталі сусветна вядомымі музыкантамі, пісьменнікамі, навукоўцамі. Такім чынам вырываліся з асяроддзя беларускага народа інтэлегентныя, таленавітыя і патрыятычныя сілы, збядналіся творчыя магчымасці нацыі на Бацькаўшчыне.

Большасць удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў уцякала за мяжу разам з палякамі і там аказвалася ў польскім асяроддзі. Частка іх залічвала сябе ў палякі. Але многія, каб адрознівацца ад палякаў, называлі сябе «ліцвінамі», або «літоўскай шляхтай». Як адзначае Вітаўт Кіпель у сваей кнізе «Беларусы ў ЗША», з гэтай мэтай яны стварылі свае арганізацыі — Літоўскае таварыства ў Парыжы, Польска-славянскае літаратурнае аб'яднанне ў Нью-Йорку і інш. Але як бы там ні было, сёння вельмі цяжка адшукаць прамых нашчадкаў той хвалі эміграцыі.

Затое захаваліся звесткі аб гвалтоўнай палітычнай эміграцыі (ці міграцыі, бо дзяржава была адна — Расія) тых часоў на ўсход. Дзесяткі тысяч беларусаў, удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў, былі сасланы тады на катаргу і пасяленне.

Па афіцыйных звестках, толькі пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага (1863–1864) было пакарана смерцю 128 чал., адпраўлена на катаргу 853, у арыштанцкія роты 767, выслана за межы Беларусі 12 тыс., у тым ліку ў Сібір — 504 чалавекі.

Пасля паўстання 1831 г., з улікам нелаяльнасці беларускай шляхты да Расійскай імперыі, было выселена ў паўднёвыя губерні каля 10 тыс. шляхты, якая не змагла пацвердзіць сваю прыналежнасць да дваранскага саслоўя і была пераведзена ў разрад сялян-аднадворцаў.

Самая масавая хваля палітычнай эміграцыі з Расіі назіралася ў часы рэвалюцыйнай смуты — Кастрычніцкага перавароту і Грамадзянскай вайны. Пэўную частку гэтай хвалі склала беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, перш за ўсё, кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, якое вымушана было пакінуць Беларусь у 1919 г. Сярод іх П. Крачэўскі, А. Цвікевіч, Я. Варонка, В. Захарка, В. Ластоўкі, С. Некрашэвіч, А. Смоліч і іншыя. Яны выехалі на Захад — у Берлін, Прагу, а пазней многія з іх апынуліся ў ЗША. Разам з тым, трэба адзначыць, што пасля амністыі 1923 г. некаторыя з іх вярнуліся ў БССР, дзе ў 30-я гады сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Большасць жа засталася ў замежжы і працягвала там нацыянальна-культурную і палітычную дзейнасць. Рада і ўрад БНР знаходзіліся спачатку ў Коўна, потым — у Празе. Там дзейнічалі беларускія палітычныя партыі, маладзёжныя гурткі, працавалі паэты Уладзімір Жылка і Ларыса Геніюш, выдатны оперны спявак Забэйда-Суміцкі. Палітычны дзеяч Пётр Крачэўскі ў кнізе «Замежная Беларусь», выдадзенай у 1926 г., пісаў: «Эміграцыя заўжды была рэхам народа і правадніком яго вольных думак і імкненняў у шырокі свет агульначалавечага яднання».

Нацыянальна-культурную працу палітэмігранты спрабавалі весці і ў шэрагу іншых краін. У Францыі ў міжваенны перыяд дзейнічаў «Саюз беларускай працоўнай эміграцыі», які налічваў у сваім складзе некалькі тысяч чалавек. У 1923 г. ў Чыкага была створана «Беларуска-Амерыканская нацыянальная асацыяцыя», яе ўзначальваў першы старшыня ўрада БНР Язэп Варонка. У Аргенціне ў той час існавала Федэрацыя беларускіх таварыстваў.

Частка беларускіх дваран і тых, хто атрымаў афіцэрскія пагоны, падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі змагаліся на баку белых. Разам з белай гвардыяй яны эмігрыравалі ў Францыю, Югаславію, іншыя краіны Еўропы і Амерыкі. Нават у далёкай Маньчжурыі, на Кітайска-Усходняй чыгунцы ў 20-я гады склалася суполка беларускіх эмігрантаў.

Да палітычнай эміграцыі трэба аднесці і беларускіх калабарантаў, тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў на тэрыторыі Беларусі з акупацыйнымі ўладамі. Пытанне аб супрацоўніцтве з немцамі — складанае і неадназначнае, сёння ў ім спрабуюць паставіць новыя акцэнты. У 1944 г. калабаранты разам з нямецкімі войскамі адышлі на захад і аселі, абаснаваліся ў Заходняй Германіі. Гэта члены Беларускай Цэнтральнай Рады, галоўнага штаба Саюза беларускай моладзі, Беларускай аўтакефальнай царквы, атрадаў Беларускай краёвай абароны. Па словах гісторыка-эмігранта Аўгена Калубовіча, гэта была самая вялікая хваля беларускай палітычнай эміграцыі ў некалькі сот тысяч чалавек. Сярод іх было нямала людзей, «якія з болем пакідалі Радзіму і разбягаліся па белым свеце толькі таму, што бесперспектыўнасць беларускай нацыянальнай працы пры Саветах была ім вядома даўно».

Да палітычнай эміграцыі савецкая ўлада залічвала ўсіх грамадзян СССР, вывезеных немцамі ў гады вайны на работы ў Заходнюю Еўропу і не пажадаўшых вярнуцца назад. Па розных дадзеных, з Беларусі было вывезена ад 260 да 400 тыс. чалавек (паводле некаторых крыніц апошняга часу, нават 700 тыс.). Пасля разгрому Германіі толькі невялікая частка іх вярнулася на Радзіму і была адразу ж адпраўлена на ўсход, у Сібір. Большасць жа, праінфармаваная англічанамі ці амерыканцамі, не захацела папаўняць сабой сібірскія лагеры і заставалася на Захадзе.

Яшчэ больш драматычным выглядае лёс савецкіх ваеннапалонных, якіх, як вядома, было больш за 5 млн. Жыццё іх складалася па-рознаму: значная частка загінула ў нямецкіх канцлагерах, некаторым удалося ўцячы, каля 2 млн. дачакаліся перамогі і былі вызвалены савецкімі або саюзнымі войскамі.

У трагедыі гэтых людзей вінаваты сталінскі рэжым і яго палкаводцы, і тым не менш Сталін заявіў: «У нас нет пленных, у нас есть предатели». Сярод іх было нямала і беларусаў. Таму многія былыя ваеннапалонныя не захацелі вяртацца ў «социалистическое Отечество» і засталіся ў эміграцыі.

Пасля вайны палітычная беларуская эміграцыя на Захадзе падзялілася на прыхільнікаў БНР і прыхільнікаў БЦР. У 1947 г. у Заходняй Германіі ўзнавіла дзейнасць Рада БНР на чале з М. Абрамчыкам. Пазней Рада пераехала ў Паўночную Амерыку, дзе працягвае сваю дзейнасць да апошняга часу. Сучасным прэзідэнтам Рады БНР з'яўляецца мастачка з Канады Івонка Сурвіла. БЦР, якую падтрымлівалі былыя калабаранты, з часам губляла прыхільнікаў, пераехала ў Аўстралію, там натуральным чынам сышла з палітычнай сцэны.

У пошуках працы і дабрабыту. Вядома, што першая хваля эканамічнай эміграцыі пачалася ў 80-я гады мінулага стагоддзя і працягвалася да Першай сусветнай вайны. Трэба адзначыць, што асноўную частку эмігрантаў складалі сяляне. У выніку драпежніцкай палітыкі расійскага самадзяржаўя жыццёвы ўзровень сялян у імперыі ў пачатку ХХ ст. быў ніжэйшы, чым у французскіх сялян у ХVII ст. Беларусь жа была ператворана ў адзін з самых адсталых рэгіёнаў Расіі. Беззямельныя сяляне складалі тут каля 9% насельніцтва. Змучаныя беззямеллем, беспрацоўем, голадам, яны пускаліся ў свет на пошукі лепшай долі, ехалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, Аргенціну. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў гэты перыяд па эканамічных прычынах выехала з Беларусі ад 200 да 500 тыс. чалавек. В. Кіпель у сваей кнізе «Беларусы ў ЗША» называе лічбу 900 тыс. І гэта былі, вядома, як ён адзначае, людзі найбольш бойкія, смелыя, актыўныя. Газета «Наша ніва», якая выдавалася на Беларусі ў 1906 — 1915 гг., не раз узнімала гэтую праблему. Так, у адным з нумароў яна паведамляла, напрыклад, што за 1912 г. праз порт Лібава выехала з беларускіх губерняў у Амерыку 58507 душ. Заробкі ў ЗША былі ў 5–10 разоў вышэйшыя, чым у Расіі. Беларусы, не прывыклыя да раскошы, за два-тры гады зараблялі столькі грошай, што частку нават высылалі сваякам на Радзіму. Толькі ў Радашковічы ў 1910 г. прыйшло паштовых пераводаў на 29 тыс. рублёў. На той час гэта былі вялікія грошы.

Другая хваля масавага перасялення на Захад па эканамічных прычынах адзначана ў перыяд з 1920 па 1939 гг. з Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польшчы. Па падліках спецыялістаў, у той час Заходнюю Беларусь пакінулі ад 180 да 200 тыс. чалавек.

Чарговая, трэцяя хваля эканамічнай эміграцыі пашыраецца на нашых вачах. Выязджаюць інжынеры, медыкі, будаўнічыя рабочыя, прастытуткі, прыслуга. Толькі за 1990 г. на сталае пражыванне за мяжу выехала 34 тыс. чалавек (для параўнання: з Расіі — 104 тыс., з Туркменістана — 302 чал.). Колькі сярод іх беларусаў — мы не ведаем, але ўсе яны былі грамадзянамі нашай Рэспублікі.

Обновлено 23.02.2010 06:53
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке


Rambler's Top100 Rating All.BY