Беларуская дыяспара....
І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]
Сонечная Каліфорнія трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...
Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...
Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...
Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...
Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...
Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...
— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...
Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...
Сёння створаны аб'ектыўныя ўмовы для прыцягнення беларускай дыяспары да справы ўмацавання незалежнай беларускай дзяржавы. Беларуская дыяспара — агромісты чалавечы рэсурс, які можа пераўтварыцца ў істотны фактар эканамічнага і духоўнага росквіту Беларусі. Нашы замежныя суродзічы маглі б стаць актыўнымі ўдзельнікамі пераўтварэнняў у розных галінах эканомікі (знешні гандаль, інвестыцыі, новыя тэхналогіі і г.д.), у наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў паміж беларускімі ўрадавымі і неўрадавымі арганізацыямі з адпаведнымі ўстановамі іншых краін.
З уліку міжнароднага вопыту заканадаўча замацаваны правы замежных суродзічаў і беларускіх грамадзян, якія жывуць па-за Беларуссю, і ў другіх грамадскіх сферах. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах» (1990) гарантуе садзейнічанне «зберажэнню нацыянальна-культурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах».
Новым крокам у гэтым накірунку з'явіліся Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (1991), «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» (1993), «Аб знешняй працоўнай міграцыі» (1998). Прынцыпова важным для замежных суайчыннікаў з'яўляецца зберажэнне права на набыццё грамадзянства за тымі асобамі, якія пастаянна пражывалі на тэрыторыі Рэспублікі, аднак былі прымусова выселены альбо выехалі за яе межы да ўвядзення ў дзеянне закона аб грамадзянстве, а таксама за іх нашчадкамі. Такое ж права, згодна з закоанадаўствам, маюць і беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, а таксама іх дзеці, якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі. Ім прадстаўляецца грамадзянства на агульных умовах, за выключэннем неабходнага для іншых сямігадовага цэнзу аседласці ў Беларусі. Заканадаўства не закрывае магчымасці атрымання двайнога грамадзянства ў выпадках заключэння Рэспублікай міжнародных пагадненняў, прыярытэт якіх прадугледжаны гэтымі пагадненнямі. Палажэнні заканадаўства аб ахове праввоў і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі не толькі на сваёй тэрыторыі, але і за яе межамі істотна павысілі ступень абароненасці тых суайчыннікаў, якія па розных прычынах пастаянна ці часова жывуць за мяжой (праца, вучоба, шлюб і інш.).
Распрацоўваецца спецыяльны закон аб суайчынніках, якія жывуць за мяжой. Ён павінен юрыдычна замацаваць правы і льготы суродзічаў, якія прадаставіць ім Бацькаўшчына. Гэта можа быць палёгка ў адносінах набыцця маёмасці, большае спрыянне прадпрымальнікам, інвестарам з беларускай дыяспары і інш. Дзяржава, канешне, абавязана прызнаць пэўныя правы замежных суайчыннікаў дзеля захавання іх інтарэсаў у краіне паходжання, гістарычнай радзіме. Адно з такіх правоў — права на рэпатрыяцыю і дзяржаўную падтрымку ў гэтым суродзічаў з новых незалежных дзяржаў, якія жадаюць вярнуцца на Бацькаўшчыну (дапамога ў працаўладкаванні, прапісцы, крэдытаванні пры набыцці жылля і інш.).
Упершыню беларуская дзяржава прыступіла для вырашэння пытанняў забеспячэння замежных суайчыннікаў магчымасцямі свабоднага развіцця іх мовы і культуры, задавальнення іх рэлігійных запатрабаванняў. Абароне правоў замежных беларусаў спрыяюць міжнародныя дагаворы аб узаемаадносінах Беларусі з Польшай, Літвой, Расіяй, Украінай, Узбекістанам, Кыргызстанам, якія ўтрымліваюць артыкулы аб гарантыях свабоднага выяўлення, захавання і развіцця суайчыннікамі этнічнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці.
Намаганні органаў беларускай улады па выпрацоўцы спрыяльных прававых норм для жыццядзейнасці дыяспары былі падмацаваны арганізацыйнымі мерамі.
Яшчэ ў
У пачатку
Аднак у хуткім часе па незразумелых прычынах яго статус быў паніжаны — ён быў пераўтвораны ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў. Зразумела, што ўплыў гэтай установы на кансалідацыю беларусаў замежжа і ўмацаванне іх сувязяў з гістарычнай радзімай зменшыўся.
Вялікая роля ў стварэнні ўмоў для самавызначэння беларусаў, іх арганізацыйнага аб'яднання ў замежжы, у прадухіленні іх асіміляцыі і дэнацыяналізацыі належыць іншым дзяржаўным інстытутам, у першую чаргу міністэрствам замежных спраў, адукацыі, культуры.
Міністэрства замежных спраў, пасольствы і генеральныя консульствы Рэспублікі Беларусь у цэлым аддаюць належную ўвагу беларускай дыяспары. Паводле водгукаў беларусаў замежжа сістэматычнае і разнастайнае супрацоўніцтва з беларускімі суполкамі вядуць дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі ў Літве, Малдове, аддзелы пасольства ў рэгіёнах Расіі, генеральныя консульствы ў Беластоку, Таліне і іншыя.
На жаль, не ўсе беларускія прадстаўніцтвы за мяжой сталі каталізатарамі нацыянальна-культурнага жыцця, апорай для дыяспары. Нярэдка падтрымка суайчыннікаў абмяжоўваецца эпізадычным наведваннем службовымі асобамі мерапрыемстваў, якія праводзяць замежныя беларускія арганізацыі. І ў той жа час, яны не валодаюць набалелымі праблемамі дыяспары, недастаткова клапоцяцца аб стварэнні належных умоў для забеспячэння нацыяльна-культурных патрэб беларускай супольнасці як нацыянальнай меншасці з боку мясцовых улад.
Карысную, хаця і эпізадычную, работу праводзяць установы адукацыі краіны. Створаны Фонд дапамогі адукацыі ў асяроддзі беларускай эміграцыі. Штогод у беларускае замежжа накіроўваецца прыкладна 15 тыс. экзэмпляраў кніг, у тым ліку падручнікаў для вывучэння беларускай мовы. Створаны спрыяльны рэжым для навучання прадстаўнікоў беларускага замежжа ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Арганізуецца адпачынак дзяцей з асяроддзя беларускага замежжа (у межах 100 чалавек у год ) у летніку «Зубраня». Студэнты беларускага аддзялення Віленскага педагагічнага універсітэта імя Вітаўта Вялікага праходзяць практыку ў школах г. Мінска з дапамогай факультэта беларускай філалогіі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Відавочна, што гэты сціплы пералік паслуг замежным братам з боку органаў дзяржаўнага кіравання ніяк не можа задаволіць нацыянальна-культурныя інтарэсы шматлікіх беларускіх арганізацый, раскіданых па ўсяму свету. У імя захавання беларускай прысутнасці неабходна наладзіць больш сціслую сувязь замежных асяродкаў з культурнымі, навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі Беларусі.
Пакуль што пытанні развіцця ўзаемаадносін дзяржавы з беларускай дыяспарай, аказання ёй дзейснай дапамогі ў задавальненні нацыянальна-культурных запатрабаванняў не занялі паўнапраўнае месца ў знешняй палітыцы Беларусі. Больш таго, існуе недаацэнка сур'езнай этнічнай палітыкі ў адносінах да суайчыннікаў у замежных краінах. Афіцыйна прызнана, што прынятая ў
У той жа час бяспрэчным можа быць тое, што толькі высокі дзяржаўны ўзровень усёй работы з замежнымі суайчыннікамі, спалучэнне ў ёй дзяржаўнага і грамадскага пачаткаў, нацыянальная аснова духоўнага ўзаемадзеяння з дыяспарай могуць павысіць яе ролю ў культурным і эканамічным развіцці Рэспублікі, запаволіць працэсы асіміляцыі, пашырыць культурную і іншую прысутнасць у свеце беларускага этнічнага замежнага супольніцтва.
Пашырэнню дыялога з беларускай дыяспарай, наладжванню сувязяў з суполкамі і таварыствамі беларусаў у розных кутках свету садзейнічаюць грамадскія арганізацыі Беларусі. Асаблівае месца ў вырашэнні гэтых задач належыць таварыствам «Радзіма» і «Бацькаўшчына».
Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой «Радзіма» — неўрадавая арганізацыя з рэспубліканскім статусам. Таварыства створана ў красавіку
Да апошняга часу прыярытэтным накірункам дзейнасці таварыства «Радзіма» было выкананне ролі грамадскага сувязнога звяна паміж дзяржаўнымі інстытутамі і беларускімі эмігранцкімі арганізацыямі. Таварыства мае друкаваны орган — газету «Голас Радзімы», якая распаўсюджваецца амаль у 50 краінах свету.
Галоўнымі мэтамі дзейнасці таварыства з'яўляецца ўстанаўленне і развіцце сувязяў з суайчыннікамі ў замежжы і беларускімі суполкамі па розных накірунках — культурных, сацыяльных, эканамічных, адукацыйных і г.д. На рахунку таварыства ўдзел у будаўніцтве Музея беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча), выданне «Беларускага календара» (Польшча, 1989–1996).
Таварыства «Радзіма» садзейнічала ўстаноўцы помніка Я. Купалу ў Араў-парку (Нью-Йорк, ЗША), выкананага знакамітым беларускім скульптарам Анатолем Анікейчыкам (1973), вяртанню на Радзіму унікальнага слуцкага пояса і найкаштоўнейшага старадрукарскага выдання — «Кнігі пра веру сапраўдную і праваслаўную», якая выдадзена ў Гродне ў
Таварыства займаецца арганізацыяй выезду народных харавых і танцавальных калектываў Беларусі ў суполкі суайчыннікаў для ўдзелу ў правядзенні Дзён беларускай культуры і фальклорных фестываляў (ансамблі «Бяседа», «Вязынка», «Жывіца» і іншыя).
Таварыства «Радзіма» наладзіла ў Мінску канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці з Галандыі (фальклорны ансамбль «Калінка», ансамбль «Васілек» (ЗША), а таксама піяністкі С.Ферман (Галандыя), спявачкі Сільвіі Сабчук (Аргенціна).
Традыцыйныя накірункі работы таварыства — сайдзейнічанне паступленню ў ВНУ Беларусі прадстаўнікоў беларускага замежжа, арганізацыя адпачынку дзяцей суайчыннікаў у аздараўленчых лагерах краіны, правядзенне курсаў для кіраўнікоў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці замежных беларускіх фальклорных калектываў. Таварыства дапамагае суполкам літаратурай на беларускай мове, музычнымі інструментамі, у набыцці нацыянальных касцюмаў, аудыё- і відэакасет, дзяржаўнай сімволікі і інш.
У апошні час у таварыстве «Радзіма» адбыліся значныя змены. З пачатку
Пашырэнню дыялога з беларускай дыяспарай, наладжванню сувязяў з таварыствамі і суполкамі беларусаў у далёкім і блізкім замежжы садзейнічае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету (МГА «ЗБС) «Бацькаўшчына». Аб'яднанне было створана беларускай творчай інтэлігенцыяй на чале з пісьменнікам Яўгенам Лецкам у
Асноўнай статутнай мэтай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» з'яўляецца выхаванне нацыянальнай свядомасці, духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў свету.
Галоўнымі формамі работы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» сталі непасрэдныя кантакты і сустрэчы, навуковыя канферэнцыі, выданне літаратуры па праблемах беларускага замежжа, а таксама твораў дзеячаў беларускай дыяспары на Радзіме, арганізацыя творчых выставак, святкаванне гістарычных юбілеяў і народных святаў. Пачатак пастаянным кантактам з дыяспарай паклаў з'езд беларусаў блізкага замежжа, які працаваў у Мінску ў снежні
Асобная дзялянка працы згуртавання — беларуская дыяспара. У 2004 годзе была заснавана серыя кніг, прысвечаных дыяспары. Яшчэ раней быў створаны архіў беларускай дыяспары. Штомесячна выпускаецца інфармацыйны бюлетэнь «Беларусы ў свеце», які дасылаецца па арганізацыях дыяспары ў 20 краінах свету (2001–2005). Створана база дадзеных беларускай нацыянальнай спадчыны за мяжой. У базу ўвайшлі звесткі пра навучальныя ўстановы, музеі, цэрквы, помнікі культуры і архітэктуры, бібліятэкі, перыядычныя выданні, фірмы і прадпрыемствы, што заснаваны і ўзначальваюцца беларусамі. Уся гэтая інфармацыя знаходзіцца на сайце арганізацыі www.zbsb.org.
Сёння МГА «Згуртаванне свету «Бацькаўшчына» налічвае 15 рэгіянальных суполак, 59 аб'яднанняў беларускай дыяспары з'яўляюцца супольнымі сябрамі Згуртавання». «Бацькаўшчына» мае кантакты больш чым з 200 беларускімі арганізацыямі ў свеце. Гэтыя лічбы — яскравае сведчанне аўтарытэту аб'яднання, высокай адзнакі яго шматграннай дзейнасці з боку суродзічаў у вялікіх і малых краінах свету.
Аднак застаецца бясспрэчным, што толькі высокі дзяржаўны ўзровень усёй работы з замежнымі суайчыннікамі, спалучэнне ў ёй дзяржаўнага і грамадскага пачаткаў, нацыянальны падмурак духоўнага ўзаемадзеяння з дыяспарай змогуць узняць яе ролю ў нацыянальна-культурным і эканамічным развіцці Рэспублікі, запаволіць працэссы асіміляцыі, павялічыць культурную і іншую прысутнасць у свеце беларускага этнічнага замежнага супольніцтва.
Прытым, найважнейшымі задачамі дзяржаўнай палітыкі, на наш погляд, павінны быць:
– забеспячэнне ўмоў зберажэння нацыянальнай самабытнасці беларускай меншасці ў краінах, дзе яна месціцца; садзейнічанне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры, мовы, любові да роднай зямлі;
– устанаўленне сціслых многаўзроўневых кантактаў і рознабаковых адносін паміж беларусамі свету, замежнымі беларускімі арганізацыямі і Рэспублікай Беларусь;
– стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы сусветнага беларускага супольніцтва;
– аказанне канкрэтнай дапамогі з боку беларускай дзяржавы і грамадскасці замежным беларускім арганізацыям па забеспячэнню іх нацыянальна-культурных патрэб і падтрымкі беларускага нацыянальнага руху замежжа.
Аб'яднанне ўсіх беларусаў свету вакол беларускай нацыянальнай ідэі, у аснове якой знаходзіцца дзяржаўная незалежнасць, інтэграцыйнае развіццё палітыкі, эканомікі, культуры, мовы, адукацыі і навукі, павінна забяспечыць не толькі выжыванне, але і росквіт беларускай нацыі.
| Беларуска-амерыканскі перыёдыка< Предыдущая | Следующая >БЕЛАРУСЫ Ў АЎСТРАЛІІ |
|---|
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|