Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

Пилите, Шура, пилите….они золотые!

Пилите, Шура,...

Известная газета «Беларус» напоминает театр боевых действий с коварным ... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

Беларусь займае годнае месца паводле сусветных дадзеных ЮНЭСКА

Беларусь займае...

Па выніках ініцыяванага ЮНЭСКА маніторынгу, апублікаваныя якасныя і колькасныя... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Пяты з'езд беларусаў...

У Менску мінуў пяты з'езд беларусаў міру, арганізаваны аб'яднаннем "Батькывшина".... [More...]

Беларусь: міжнародныя рэйтынгі і нацыянальная статыстыка

Беларусь:...

Факты і лічбыПа дадзеных Міжпарламенцкага саюза, Беларусь працягвае лідыраваць... [More...]

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Пасля пачатку глабальнага фінансавага крызісу ўсе краіны міру настроіліся на... [More...]

БЕЛАРУСЫ Ў АЎСТРАЛІІ

23.02.2010 06:05 Администратор
Печать

Беларусы як нацыянальная супольнасць з'явіліся ў Аўстраліі ў выніку паваеннай хвалі эміграцыі 1945–1949 гг. Дружалюбна прынятыя мясцовым грамадствам, нашы суайчыннікі мусілі прыстасоўвацца да новай сацыяльна-культурнай рэчаіснасці.

Першае ўяўленне пра Аўстралію суайчыннікі атрымоўвалі ў пераходных лагерах, куды іх накіроўвалі адразу па прыездзе. Нягледзячы на тое, што тут, як і ў Нямеччыне, зноў усіх чакала лагернае жыццё, настрой у людзей быў іншы. Праца, якую атрымоўвалі імігранты, пераважна была фізічна цяжкай. Яна не залежала ад папярэдняй адукацыі чалавека. Больш выгаднае месца мог атрымаць хіба той, хто добра валодаў ангельскай мовай.

 

Імігранты не мелі абмежаванняў падчас набыцця ўласнасці, аднак прыдбаць пасля доўгіх гадоў лагернага жыцця сваю хату было няпроста. Жыллё трэба было купляць ці самому будаваць, што каштавала грошай. Аднак шмат хто з беларусаў за час працы па кантракту здолеў назапасіць сродкі, неабходныя для набыцця ўчастка і пачатку будоўлі. Чым болей асобаў у сям'і працавалі, тым хутчэй можна было прыдбаць сваё жыллё. Часта нашыя суайчыннікі будавалі хаты адзін аднаму талакой — атрымоўвалася значна танней. Так, на працягу першых 5–10 гадоў большасць беларусаў здолела пасяліцца ва ўласных дамах.

Пераважная большасць нашых суайчыннікаў у Аўстраліі (як і ў іншых краінах свету, куды закінула іх паваенная хваля эміграцыі) былі сялянскага паходжання. Рысы традыцыйнага сялянскага светапогляду і вясковай практыкі яны перанеслі на новае месца жыхарства. Так, амаль кожны гаспадар і гаспадыня ладзілі ўласныя агародчыкі, дзе вырошчвалі агуркі і памідоры, што потым кансервавалі «на зіму».

Беларусы шчыра захоўвалі ў Аўстраліі асаблівасці сваёй нацыянальнай кухні, адначасова несвядома папулярызуючы яе стравы сярод імігрантаў іншых нацыянальнасцяў і сярод аўстралійцаў. Спецыфіка традыцыйных сваяцкіх узаемадачыненняў моцна ўплывала на характар беларускага грамадскага жыцця ў Аўстраліі.

Нягледзячы на здабытыя з часам відавочныя матэрыяльныя выгады аўстралійскага побыту, нейкая частка беларусаў працягвала лічыць гэтае жыццё часовым і марыла вярнуцца на радзіму, да сваіх. Менавіта таму больш за дзесяцігоддзе яны не прымалі аўстралійскага грамадзянства. Толькі добра абжыўшыся і зразумеўшы, што дамоў вярнуцца немагчыма, вырашалі прайсці «натуралізацыю».

Раней нязнаная Аўстралія ператваралася для беларусаў у другую радзіму, краіну, з якой звязвала ўжо не толькі жыхарства і праца, але і вялікае пачуццё ўдзячнасці за тое, што ва ўмовах паваеннага хаосу яна дала ўпэўненасць у будучыню для сябе і сваіх дзяцей.

У шэрагах паваеннай іміграцыі ў Аўстраліі знайшлася дастатковая для стварэння дыяспары колькасць асобаў, выхаваных на ідэалах беларускай дзяржаўнасці, якія імкнуліся захаваць уласную нацыянальную адметнасць і пашырыць веды пра Беларусь у аўстралійскім грамадстве.

Менавіта гэтыя актыўныя беларусы, што ўжо мелі пэўны вопыт грамадскай працы, атрыманы ў тым ліку і ў лагерах Нямеччыны, і сталі ініцыятарамі стварэння першых арганізацыйных структур беларускіх асяродкаў.

Канец 1940-х — першая палова 1950-х гадоў можна лічыць часам пачатковага афармлення структур дыяспары. Першыя нацыянальныя арганізацыі вельмі часта найбольш увагі аддавалі праблемам сацыяльнай дапамогі суайчыннікам. Гэта і зразумела, бо ў незнаёмым грамадстве імігранты мелі надзённую патрэбу ў тым, каб трымацца сваіх і разам вырашаць праблемы пошуку жылля ці працы.

Адначасова склаліся спецыфічныя асаблівасці асобных асяродкаў і агульныя характарыстыкі ўсёй беларускай дыяспары. Ад самага пачатку ў грамадах адчуваўся ўплыў палітычнага і рэлігійнага падзелу, што адбыўся ў беларускай паваеннай эміграцыі яшчэ ў Нямеччыне. Усе новаствораныя арганізацыі на пэўным этапе (або адразу) вымушаны былі рабіць выбар, да якога палітычнага лагеру належаць: прыхільнікаў Рады БНР ці БЦР. Большасць беларускіх імігрантаў у Аўстраліі складалі былыя калабаранты. Жах перад НКУС падштурхнуў іх з'ехаць з Германіі аж у Аўстралію. Таму прыхільнікі БЦР тут пераважалі.

Усе беларускія асяродкі былі аб'яднаны агульнай гістарычнай памяццю і ўяўленнямі пра сваю Радзіму, негатыўным стаўленнем да БССР, усведамленнем сябе беларусамі і жаданнем захаваць спецыфічныя рысы сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.

Такім чынам узніклі падставы для паступовага стварэння ў Аўстраліі беларускай дыяспары, якая б функцыянавала ў выглядзе асобных асяродкаў-грамад, часам нават без беспасрэдняга кантакту паміж сабой, але аб'яднаных разуменнем сваёй культурнай самабытнасці і імкненнем супрацьстаяння асіміляцыі. Кожны асяродак, у сваю чаргу, складаўся з удзельнікаў асобных структурна арганізаваных суполак, што займаліся рознымі аспектамі жыцця беларускіх імігрантаў.

Не ўсе створаныя на пачатковым этапе арганізацыі мелі доўгае жыццё. Некаторыя, нават цэнтрастваральныя, як, напрыклад, Задзіночанне беларускіх ветэранаў у Брысбене, не здолелі пераадолець крызіс першага адтоку сяброў, які меў месца ў другой палове 1950-х гадоў.

Галоўнай прычынай нежыццяздольнасці некаторых арганізацый была іх палітычная заангажаванасць. З гэтай прычыны спынілася дзейнасць агульнааўстралійскай арганізацыі — Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі з галоўнай сядзібай у Сіднеі. Толькі год існавала надпалітычнае Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі, што згуртавала беларусаў Новай Паўднёвай Валіі і Вікторыі.

Альтэрнатыўны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Аўстраліі, створаны прафесарам Міколам Ніканам у 1952 г., аб'ядноўваў суполкі прыхільнікаў Рады БНР у Сіднеі і Мельбурне. Як і Задзіночанне беларускіх ветэранаў, і Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі, Каардынацыйны Камітэт у якасці агульнааўстралійскай ініцыятывы праіснаваў нядоўга.

Агульнааўстралійскія аб'яднанні беларусаў сваёй палітычнай заангажаванасцю, спалучанай з імкненнем выступаць ад імя ўсіх беларусаў Аўстраліі, абмяжоўвалі магчымасці прыцягнуць да сябе досыць шырокія колы беларускіх імігрантаў. Ідэалагічныя разыходжанні ў гэты час сталі галоўнай перашкодай для ажыццяўлення супольных ініцыятыў і адначасова ў некалькіх штатах Аўстраліі, і ў межах аднаго беларускага цэнтра.

Да пачатку 1970-х гадоў доўжыліся пошукі варыянтаў найбольш эфектыўнага функцыянавання беларускіх асяродкаў у аўстралійскім грамадстве. Відавочнае паслабленне інтэнсіўнасці працэсу арганізацыйнага будаўніцтва змянілася больш-менш стабільным суіснаваннем суполак на поўдні Аўстраліі (Сідней і Мельбурн), у структурна аднастайных грамадах Адэлаіды і Перту.

Адначасова выпрабоўваліся праекты пераадолення палітычнай адасобленасці і аб'яднання намаганняў прадстаўнікоў розных груповак у справе больш эфектыўнай беларускай грамадскай дзейнасці. Вылучэнне на парадак дня ідэі адмаўлення ад палітычнай барацьбы ў межах грамады было адным з вынікаў першага адтоку сяброў з арганізацый, якім цяпер паасобку стала надзвычай складана ажыццяўляць сваю дзейнасць. Аб'яднанне намаганняў дапамагала ў стварэнні больш трывалай асновы для функцыянавання асяродкаў — набыцця ўласнай нерухомасці.

На пачатку 1970-х гадоў ў Сіднеі і Мельбурне арганізацыі набылі ўласныя Беларускія дамы, што сталі рэальнымі цэнтрамі правядзення беларускіх мерапрыемстваў, ў Адэлаідзе было вырашана пытанне вяртання парафіі ў БАПЦ. Вынікам пашырэння актыўнасці беларусаў стала, напрыклад, адкрыццё беларускіх радыёперадач у Мельбурне і Сіднеі (а пазней і ў Перце), стварэнне ў 1977 г. у Адэлаідзе Беларускага аб'яднання ў Паўднёвай Аўстраліі.

Актывізаваліся кантакты паміж геаграфічна аддаленымі асяродкамі. Гэта паспрыяла ажыццяўленню ідэі наладжвання сустрэч беларусаў Аўстраліі, а таксама стварэнню агульнай арганізацыі — Федэральнай рады беларускіх арганізацый Аўстраліі (ФРБАА), якая артымала права каардынаваць дзейнасць беларускіх арганізацый і выступаць ад імя ўсіх беларусаў краіны ў адносінах з аўстралійскімі ўладамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Арганізацыйнае аб'яднанне спрыяла больш эфектыўнаму функцыянаванню структур дыяспары.

У 1970-х гадах узніклі рэальныя магчымасці для ажыццяўлення каардынацыі ўсіх беларускіх асяродкаў у Аўстраліі. Галоўныя ўнутраныя супярэчнасці былі ўжо пераадолены і склаліся пэўныя традыцыі грамадскага жыцця, якімі магчыма было падзяліцца з суайчыннікамі іншых штатаў. Акрамя таго, больш трывалым стаў матэрыяльны бок дзейнасці арганізацый і іх сяброў, што дазволіла наладжваць непасрэдныя асабістыя кантакты паміж беларусамі розных рэгіёнаў Аўстраліі.

Мельбурнцы ездзілі да сіднейцаў і адэлаідаўцаў, сіднейцы да мельбурнцаў і адэлаідаўцаў, нават далёкі Перт часамі наведвае Адэлаіду, Мельбурн ці Сідней. Вынікам гэтых вандровак стала ідэя арганізацыі на ўзор Амерыкі Сустрэч беларусаў Аўстраліі, дзе б суайчыннікі з розных рэгіёнаў краіны дзяліліся сваімі дасягненнямі, абмяркоўвалі агульныя праблемы.

Першая такая Сустрэча адбылася 31 снежня 1976 г. — 3 студзеня 1977 г. у Мельбурне. Яна сабрала каля сотні беларусаў і палажыла пачатак традыцыі падобных мерапрыемстваў на наступныя два дзесяцігоддзі. У праграме былі святкаванне Новага года, канцэрты з удзелам мастацкіх калектываў розных гарадоў, маёўка ў ваколіцах Мельбурна, набажэнства ў беларускай царкве, супольнае пасяджэнне дэлегатаў розных арганізацый, што распавядалі пра свае дасягненні. На Сустрэчы прысутнічаў у якасці замежнага госця прафесар Антон Адамовіч з Нью-Йорка, для якога гэта была добрая магчымасць даведацца пра жыццё аўстралійскіх беларусаў. Дэвізам мерапрыемства быў: «Шануйма нашую мінуўшчыну, працуйма для нашае нацыянальнае будучыні!»

На Сустрэчы адбылося знаёмства беларусаў розных асяродкаў паміж сабою і з вынікамі дзейнасці іншых на працягу больш як 25-гадовага жыцця ў Аўстраліі. Са здзіўленнем некаторыя ўдзельнікі слухалі справаздачы суседніх грамадаў, дзе ўзгадвалася пра беларускія хоры, уласную царкву, нядзельную школу для дзяцей, розныя беларускія мерапрыемствы, спатканні. Менавіта аб гэтым гаварылі беларусы Адэлаіды.

Першая Сустрэча беларусаў Аўстраліі была ператворана ў сапраўднае нацыянальнае свята, мастацкая частка якога расцягнулася на некалькі дзён. Яна паказала, што ў арганізацый ёсць пэўныя набыткі ў галіне беларускага прадстаўніцтва ў аўстралійскім грамадстве. Сустрэча дапамагла наладзіць больш цесную сувязь з беларусамі з іншых краін, заклала аснову правядзення наступных падобных мерапрыемстваў і адлюстравала новы этап жыцця нашых суайчыннікаў у Аўстраліі.

Супольнае абмеркаванне дасягненняў асяродкаў зноў вылучыла на першы план ідэю стварэння агульнай структуры для каардынацыі дзеянняў суполак, у тым ліку і ў арганізацыі падобных Сустрэч, і ў прадстаўніцтве інтарэсаў усіх беларусаў Аўстраліі. Так была заснавана Федэральная рада беларускіх арганізацый у Аўстраліі (ФРБАА), у якую ўвайшлі сем асобаў на чале з Міхасём Зуем. Першым даручэннем абранаму кіраўніцтву было вызначыць месца правядзення наступнай Сустрэчы.

Другая Сустрэча Беларусаў Аўстраліі адбылася 29 снежня 1977 г. — 2 студзеня 1978 г. у Сіднеі. Яе праграма нагадвала папярэднюю: таксама ўсё пачалося з прывітальнага пасяджэння з канцэртам у Беларускім культурна-грамадскім клубе, на наступны дзень — адпачынак за горадам, затым дзень нарады арганізацый, а ўвечары — Навагодні баль, далей — набажэнства і вялікі развітальны канцэрт.

Трэцюю Сустрэчу Беларусаў Аўстраліі прымала Адэлаіда 5–9 студзеня 1979 г. Месца правядзення, безумоўна, наклала свой адбітак на змест мерапрыемстваў, хаця структурна праграма была падобная да папярэдніх. Праўда, Навагодні баль замяніла асаблівая адэлаідская Калядная куцця ды разнастайная мастацкая праграма з удзелам спеўных і танцавальных груп і асобных выканаўцаў. З ЗША прыехалі госці гэтай Сустрэчы — Ванда Махнач і Раіса Станкевіч. Упершыню на мерапрыемстве прысутнічаў дэлегат ад Заходняй Аўстраліі Аляксандар Мароз-старэйшы.

Пасяджэнне падчас сустрэчы Федэральнай рады адлюстравала праблемы ўзаемадзеяння паміж суполкамі. Так, заявы аб выхадзе з ФРБАА падалі Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі (ягоны кіраўнік Міхась Зуй пакінуў пасаду старшыні выканкама рады), Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб'яднанне ў Новай Паўднёвай Валіі, Беларускі вызвольны фронт і Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі. Аб такім жа намеры паведамілі прадстаўнікі Беларускага грамадска-культурнага клуба ў Сіднеі і Беларускага кааператыву ў Мельбурне. Верагодна, прычынай такога выхаду з шэрагаў арганізацыі сталі ўнутраныя непаразуменні ў дачыненнях паміж кіраўніцтвам суполак, а таксама розніца поглядаў на задачы арганізацыі. Адзначым, што ад усіх згаданых арганізацый прадстаўнікамі на Сустрэчы былі прыхільнікі БЦР, іх выхад дазволіў зменшыць ФРБАА варожасць у адносінах да БССР.

Станоўчым вынікам было і ўступленне ў шэрагі ФРБАА Беларускага аб'яднання ў Заходняй Аўстраліі. У новы выканаўчы камітэт, што быў закліканы выправіць наяўнае становішча, былі абраны доктар Язэп Малецкі — старшыня, Янка Ролсан — намеснік старшыні, Міхась Лужынскі — сакратар і скарбнік, а таксама Аркадзь Качан, Кастусь Станкевіч і Аляксандар Мароз — у рэвізійную камісію.

Стала зразумелым і тое, што дзейнасць агульнааўстралійскай арганізацыі можа ажыццяўляцца толькі на базе кампрамісу, пошуку згоды паміж суполкамі дзеля агульнай карысці.

Адзначаных мэтаў удалося дасягнуць новаму выканаўчаму камітэту, што стала відавочна на Чацвертай Сустрэчы беларусаў Аўстраліі, якая адбылася праз два гады — 27–29 снежня 1980 г. у Мельбурне. Менавіта там быў прыняты Статут ФРБАА, падпісаны яе сябрамі — 13 арганізацыямі.

Усе ўдзельнікі выказаліся за больш цесную сувязь, супрацоўніцтва і ўзаемную пашану. Сярод іншага новаабраны старшыня выканаў-чага камітэта Кастусь Станкевіч адзначыў, што кіраўніцтва ФРБАА «не будзе ўмешвацца ў дзейнасць, крытыку або спрэчкі паасобных арганізацый, а прыкладзе ўсе намаганні да ўзмацнення згоды, супрацоўніцтва і пашаны паміж арганізацыямі». Сведкамі дасягнутай згоды паміж беларусамі сталі госці з ЗША і Канады — будучы старшыня Рады БНР доктар Язэп Сажыч і пісьменнік Кастусь Акула.

Традыцыя агульных Сустрэч працягнулася далей, але цяпер яны адбываліся раз на два гады. 29 снежня 1982 г. —2 студзеня 1983 г. у Сіднеі каля 180 асобаў сабраліся на пятую Сустрэчу, прысвечаную 100-м угодкам нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Былі новыя госці: айцец Аляксандар Надсан з Вялікабрытаніі і былы сіднейскі беларус Уладзімір Бакуновіч з ЗША. У адрозненне ад мінулых Сустрэч не было агульнага беларускага набажэнства, на што наклала адбітак спецыфіка рэлігійнага жыцця беларусаў у Сіднеі. Праведзенае на пятай Сустрэчы пасяджэнне Федэральнай рады абрала старшынёй выканаўчага камітэта Міхася Шэку з Мельбурна. Новае кіраўніцтва наладзіла выданне Інфармацыйнага бюлетэня ФРБАА як друкаванага органа супольнай арганізацыі беларусаў.

Шостая Сустрэча беларусаў у Аўстраліі адбылася ў Адэлаідзе 5–9 студзеня 1985 г. і была прысвечана тэме «Беларуская гістарычная спадчына» і скончыла другі цыкл гісторыі супольных мерапрыемстваў з новымі здабыткамі і стратамі. Новым старшынёй выканаўчага камітэта рады быў абраны Аўген Груша, які застаецца на гэтай пасадзе і на пачатку XXI ст.

Наступныя тры Сустрэчы зноў адбываліся кожныя два гады. Новай з'явай стала запрашэнне на беларускія мерапрыемствы афіцыйных прадстаўнікоў аўстралійскіх урадавых арганізацый. На дзевятай Сустрэчы прысутнічалі трое гасцей з Беларусі. Да супольных праектаў беларускіх арганізацый дадалося збіранне сродкаў у створаны Чарнобыльскі фонд дапамогі ахвярам катастрофы. Аўстралійская калонія беларусаў пасля чарнобыльскай катастрофы выказала гатоўнасць узяць на пражыванне і працаўладкаванне з зоны забруджання некалькі тысяч беларусаў, як было заяўлена, «для зберажэння генафонду беларускай нацыі».

Ад імя рады цяпер рабіліся дабрачынныя ўзносы на патрэбы беларусаў за межамі Аўстраліі, напрыклад, музей у Гайнаўцы (Падляшскае ваяводства, Польшча). ФРБАА ўзяла на сябе і абавязак ажыццяўляць асноўную сувязь з беларускімі арганізацыямі ў розных краінах, паступова акумуляваўшы ў сабе рэальнае прадстаўніцтва беларусаў звонку.

Са студзеня 1993 г., калі дэлегаты беларускіх асяродкаў Аўстраліі спаткаліся ў дзесяты раз, мерапрыемствы больш не называліся Сустрэчамі, а ператварыліся ў З'езды выканаўчага камітэта ФРБАА. У гэтым магчыма ўбачыць праявы таго крызісу, які ахапіў большасць асяродкаў у 1990-х гадах. Рэальныя магчымасці асобных арганізацый сталі прыкметна змяншацца, адначасова (а магчыма, менавіта ў сувязі з гэтым) каардынацыйная дзейнасць рады зрабілася на пэўны перыяд болыш эфектыўнай. Такім чынам, яна стала тым неабходным элементам, які здолеў аб'яднаць намаганні беларускіх арганізацый розных рэгіёнаў і стварыць падставы структурнага адзінства беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Сувязі аўстралійскіх беларусаў з Бацькаўшчынай мелі невялікі аб'ём на працягу некалькіх пасляваенных дзесяцігоддзяў. Некаторыя эмігранты нават баяліся дасылаць лісты сваякам, што засталіся на Радзіме, каб не пашкодзіць іх жыццю пры савецкай уладзе. Аднак з 60-х гадоў абмен паштоўкамі паступова аднаўляўся, а ў Аўстралію нават пачалі прыязджаць беларусы (часцей беларусы, што жылі на Беласточчыне).

Аўстралійскія сваякі сталі рэгулярна дасылаць рэчы сваякам і атрымоўваць весткі з родных мясцінаў. Некаторым, як, напрыклад, прафесару Міколу Нікану ў 1970 г., давялося самім пабыць у Беларусі, хаця гэта было звязана з вялікімі складанасцямі. Пазней, з канца 80-х, актыўна сталі наведваць сваякоў у Аўстраліі і беларусы з метраполіі. Тады ж пачалася новая хваля эміграцыі нашых суайчыннікаў у гэтую краіну.

Аднак да 1990-х гадоў рэальных кантактаў з Бацькаўшчынай, тым больш на арганізацыйным узроўні, аўстралійскія беларусы не шукалі. Праўда, часам узнікалі аднабаковыя ініцыятывы савецкага боку ў наладжванні ідэалагічнага ўздзеяння на замежных суайчыннікаў. Адным з каналаў уплыву была газета «Голас Радзімы», якая бясплатна рассылалася шматлікім беларусам. Часам гэта выклікала моцнае незадавальненне былых калабарантаў, якія патрабавалі спыніць рассылку газеты, бо яна, маўляў, не зможа пераканаць вярнуцца ў савецкую Бацькаўшчыну.

У аўстралійскіх беларусаў захоўвалася насцярожанае стаўленне да ўсяго, што звязана з савецкай Беларуссю. Так, гастролі ансамбля «Крыжачок» у Сіднеі і Мельбурне ў 1979 г. былі холадна сустрэты мясцовымі беларускімі асяродкамі, а выступленні ансамбля песні і танца Савецкай Арміі тады ж у Аўстраліі выклікалі нават антысавецкія дэманстрацыі. Таксама негатыўна ўспрымаліся спробы савецкага прадстаўніцтва наладзіць у Беларускім клубе ў Сіднеі прагляд агітацыйных кінастужак, якія аказаліся яшчэ і рускамоўнымі.

У той жа час аўстралійскія беларусы з задавальненнем прымалі ў сябе спартсменаў з Беларусі. Адной з першых была чэмпіёнка свету Вольга Корбут. Пазней, з канца 1980-х гадоў, калі ідэалагічнае супрацьстаянне зменшылася, гасцявалі і іншыя спартсмены, а таксама дзеячы беларускай культуры і, безумоўна, чарнобыльскія дзеці.

Жаданне дапамагаць суайчыннікам на Радзіме вельмі актыўна праявілася на пачатку 90-х гадоў, калі была наладжана і сувязь з арганізацыямі ў Беларусі, і шмат хто з аўстралійскіх беларусаў прыняў удзел у Першым з'ездзе беларусаў свету і стварэнні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Аднак нельга сказаць, што наладжаныя ў гэты перыяд кантакты з урадавымі коламі былі доўгатрывалымі. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў беларусы з Пятага кантынента зноў засталіся ў арганізацыйнай ізаляцыі ад метраполіі, пакінуўшы сувязі з суайчыннікамі на ўзроўні асабістых кантактаў. Гэтая адсутнасць трывалых сувязяў з Бацькаўшчынай і падтрымкі з яе боку на працягу ўсёй гісторыі беларускіх асяродкаў у Аўстраліі моцна паслабляла іх магчымасці развіцця і кансалідацыі.

Тым больш што дыяспару аслабляў натуральна адток сяброў, што пачаўся ў канцы 1980-х гадоў і асабліва закрануў 1990-я. Ад грамадскай дзейнасці стала адыходзіць «старая гвардыя» і ў асяродках востра паўстала праблема змены пакаленняў. Пры значным змяншэнні колькасці актыўных удзельнікаў дыяспары сур'ёзная грамадская ініцыятыва паўднёвага асобнага асяродку цяпер мела шанс ператварыцца ў справу, падтрыманую іншымі арганізацыямі, і адсюль набыць статус агульнабеларускай для ўсёй Аўстраліі. Скаардынавана збіраліся сродкі на беларускае радыё ў Перце, функцыянаваў Фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю, арганізоўваліся прыезды гасцей з Беларусі. Аб'яднаныя намаганні сталі ў 1990-х гадах рэальнасцю значна знясіленай дыяспары.

Крытычныя з'явы 90-х гадоў адлюстраваліся не толькі ў колькасным змяншэнні складу беларускіх асяродкаў, але і ў іх відавочным старэнні і паступовым закрыцці раней значных беларускіх праектаў. Так, быў прададзены Беларускі дом у Мельбурне, зачынена беларускае радыё ў Сіднеі. Нават нягледзячы на частковае пераадоленне крызісу, напрыклад, у Адэлаідзе, перспектывы існавання беларускай дыяспары ў Аўстраліі на сёння застаюцца даволі цмянымі.

Беларускую дыяспару ў Аўстраліі трэба назваць невялікай па колькасці ўдзельнікаў і значна раскіданай. З тых каля 10 тысяч імігрантаў, што прыбылі ў краіну ў канцы 1940-х гадоў, супрацьстаяць асіміляцыйным тэндэнцыям і захаваць уласную нацыянальную ідэнтычнасць (без чаго не бывае дыяспары) імкнуліся, паводле самых аптымістычных падлікаў, не больш за 1,5–2 тыс. беларусаў на ўсёй прасторы аўстралійскага кантынента. Жыццё ў гарадах, адлегласць паміж якімі часам складала тысячы кіламетраў, безумоўна, перашкаджала эфектыўнаму ўзаемадзеянню асяродкаў дыяспары і росту яе ўплыву ў аўстралійскім грамадстве.

Можна сцвярджаць аб пэўнай сацыяльнай аднастайнасці беларускіх арганізацый, пераважная большасць сяброў якіх паходзіла з беларускага сялянства і належала да ніжэйшых катэгорый сярэдняга класа Аўстраліі. Гэта былі працаўнікі нізкай ці сярэдняй кваліфікацыі ў будаўнічай, дрэваапрацоўчай, гідраэнергетычнай і іншых галінах прамысловасці, персанал у сферы абслугоўвання або тэхнічны персанал у медыцынскіх установах.

Сярод беларусаў тут было няшмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, урачоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Разам з тым, перавага носьбітаў традыцыйнага сялянскага светапогляду і адпаведнай сістэмы каштоўнасцей зрабіла вялікі ўплыў на характар і змест грамадскага жыцця мясцовых беларусаў.

Як і ў іншых краінах і іншыя дыяспары, беларуская ў Аўстраліі выконвала некалькі важных функцый. Найперш яна (асабліва на пачатковым этапе) спрыяла сацыяльнай адаптацыі суайчыннікаў. Але найбольш істотна тое, што дыяспара дапамагала захаванню нацыянальнай самасвядомасці і імкнулася да яе перадачы нашчадкам беларусаў.

Сур'ёзна ўплывала на жыццё беларускай дыяспары ў Аўстраліі іміграцыйная палітыка гэтай краіны. Даволі спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы, адсутнасць дыскрымінацыі ў адносінах да новых аўстралійцаў, акрамя іншага, стваралі большыя магчымасці для актыўнай асіміляцыі імігрантаў, г.зн. аб'ектыўна не спрыялі трываласці беларускіх арганізацый, каштоўнасць якіх як сацыяльных устаноў у выніку значна змяншалася.



Tags: европа  германия  сша  италия  греция  испания  исландия  болгария  польша  великобритания  африка  чехия  австралия  швеция  норвегия  швейцария  бразилия  австрия  латвия  венеция  северная америка  эстония  венгрия  бельгия  дания  мексика  португалия  аргентина  болгария отдых  румыния  ирландия  южная америка  британия  люксембург  шотландия  испания отдых  флоренция  карта италии  чехия туры  финляндия карта  болгария золотые пески  животный австралии  животные австралии  волынка  португалия отдых  финляндия отдых  столица австралии  австралия реферат  флаг великобритании  австралия фото  мир австралии  великобритания на английском языке  карта австралии  швейцария туры  скачать австралия  австралия презентация  открытие австралии  животные мира австралии  животный мир австралии  фильм австралия  тема австралия  природа австралии  страны австралии  австралия доклад  австралия википедия  иммиграция в австралию  австралии язык  швейцария карта  австралия и океания  инсбрук  города австралии  работа в австралии  новая австралия  посольство австралии  население австралии  виза в австралию  москва австралия  туры в австралию  материк австралия  жить в австралии  география австралии  австралия 2010  самый самый австралия  русские в австралии  характеристика австралии  океан австралия  эмиграция в австралию  экономика австралии  флаг австралии  достопримечательности австралии  скачать австралия бесплатно  растения австралии  австралия онлайн  история австралии  австралия и африка  австралия форум  посольство австралии в москве  флаг британии  сидней австралия  австрия горнолыжные курорты  
Обновлено 21.05.2010 22:21
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке
Автоматизация мотивации продаж: продажа сайтов. Вашему бизнесу необходим сайт. . Остекление балконов по доступным ценам.

Rambler's Top100 Rating All.BY