Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

Пилите, Шура, пилите….они золотые!

Пилите, Шура,...

Известная газета «Беларус» напоминает театр боевых действий с коварным ... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

Беларусь займае годнае месца паводле сусветных дадзеных ЮНЭСКА

Беларусь займае...

Па выніках ініцыяванага ЮНЭСКА маніторынгу, апублікаваныя якасныя і колькасныя... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Пяты з'езд беларусаў...

У Менску мінуў пяты з'езд беларусаў міру, арганізаваны аб'яднаннем "Батькывшина".... [More...]

Беларусь: міжнародныя рэйтынгі і нацыянальная статыстыка

Беларусь:...

Факты і лічбыПа дадзеных Міжпарламенцкага саюза, Беларусь працягвае лідыраваць... [More...]

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Пасля пачатку глабальнага фінансавага крызісу ўсе краіны міру настроіліся на... [More...]

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў АМЕРЫЦЫ

23.02.2010 06:03 Администратор
Печать

1. ЗША. Пачатак эміграцыі беларусаў у ЗША прыпадае на ХІХ ст. На працягу першай чвэрці XIX ст. значная колькасць рыма-каталіцкіх святароў выехала з Беларусі ў Злучаныя Штаты. Шмат хто з іх меў беларускае паходжанне і быў звязаны з Полацкай езуіцкай акадэміяй. Святары прыбылі ў ЗША па запрашэнню Джона Кэрала, першага рыма-каталіцкага біскупа ў Злучаных Штатах. Гэта былі важныя інтэлектуальныя кадры, якім царкоўныя ўлады ў Амерыцы знайшлі добры ўжытак, паклапаціліся аб добрых умовах жыцця. 

 

Следам за каталіцкімі ксяндзамі прыбыла новая хваля імігрантаў — былых удзельнікаў паўстання 1831 г. Як вядома, паўстаннем была найбольш ахоплена заходняя частка Беларусі, аднак прадстаўнікі і цэнтральнай яе часткі бралі ўдзел у паўстанні.

 

Прыехала ў Амерыку і нямала паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Дзесяткі іх напачатку затрымваліся ў Нью-Йорку, а пасля рассяляліся па ўсёй краіне. Большасць гэтых змагароў за свабоду з'яўляліся, бясспрэчна, палякамі, але шмат хто з іх называў сябе «ліцвінамі» або асобамі «літоўскага паходжання», а часта — і «літоўскаю шляхтаю». Некаторыя называлі сябе «выгнанцамі з расійскай Польшчы». Часта яны, каб удакладніць сваё няпольскае паходжанне, называлі месцамі свайго нараджэння Віцебск, Менск, Магілёў і г.д., дадаючы тэрмін «Літва».

Безумоўна, хваля беларускай эміграцыі XIX ст. у Амерыку, як вынік падаўлення паўстанняў 1831 і 1863–1864 гадоў, патрабуе далейшых даследаванняў.

Апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. замыкае хвалю паасобных і невялічкіх групаў эміграцыі з Беларусі. Масавая эміграцыя адбылася ў апошняе дзесяцігоддзе XIX ст., паступова ўзмацняючыся да Першай сусветнай вайны.

Аб памерах эміграцыі інфармацыя знаходзіцца ў шматлікіх крыніцах, у тым ліку і ў «Нашай ніве». Напрыклад, за 1912 г. у Амерыку праз Лібаву выехала 58 507 асоб. З гэтай колькасці з Беларусі выехала: з Менскай губерніі — 8380, Гарадзенскай — 7018, Віленскай — 2721, Магілеўскай — 2350, Віцебскай губерні — 1322, усяго — 21 791 асоба.

Статыстычныя звесткі аб беларускіх перасяленцах ёсць і ў амерыканскіх крыніцах, у прыватнасці, з архіва Амерыканскай праваслаўнай царквы. Праз Расійскі імігранцкі дом у Нью-Йорку ад 1 студзеня 1913 г. да 1 студзеня 1914 г. імігрантаў з Беларусі прайшло: з Віленскай губерніі — 4412, Віцебскай — 1166, Гарадзенскай — 7130, Менскай — 11 251, Магілеўскай губерні — 2640, усяго — 26 599 асоб.

Беларусы, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі пасля Першай сусветнай вайны, з'яўляліся галоўным чынам палітычнымі эмігрантамі. Было іх няшмат, але сярод іх былі вядомыя палітычныя дзеячы і лідэры беларускага нацыянальнага руху Антон і Іван Чарапукі, Язэп Варонка ды некалькі ўдзельнікаў Слуцкага паўстання.

Беларускія імігранты ўвосень 1920 г. зрабілі спробу заснаваць беларускую арганізацыю ў Нью-Йорку і яго ваколіцах. Аднак першы сход актыву адбыўся толькі вясной 1921 г., 2 сакавіка, на якім быў абраны арганізацыйны камітэт. Было запланавана скліканне больш прадстаўнічай сустрэчы з удзелам беларусаў з Манхэтэна, Кінзы, Брукліна і некаторых гарадоў на ўзбярэжжы штата Нью-Джэрсі. Першы масавы сход беларусаў з Нью-Йорка і яго ваколіцаў адбыўся ў маі 1921 г. На сходзе было вырашана выдаваць бюлетень арганізацыі. Асобная беларуская арганізацыя ўзнікла таксама ў Браўнсвіле (Бруклін), у склад яе кіраўніцтва ўваходзілі Гайдук, Гомза, Крывулька, Зварыка і Бубешка. Беларускія арганізацыі ў Нью-Йорку дзейнічалі некалькі гадоў, але калі С.Бубешка быў пераведзены кампаніяй на іншую працу за межамі Злучаных Штатаў, іх праца прыпынілася.

Па прыкладу Нью-Йорка беларускія арганізацыі пачалі ўзнікаць у штатах Нью-Джэрсі і Ілінойс. На пачатку 20-х гадоў у розных штатах і гарадах існавала каля дзесяці невялікіх беларускіх арганізацый.

Адным з першых беларускіх лідэраў прыехаў у Злучаныя Штаты Антон Чарапук. Разам з В.Трафімовічам і П.Чопкай ён склікаў першыя арганізацыйныя сходы беларусаў у Чыкага ў 1920 г., дзе быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт (пазней — Беларускі нацыянальны саюз) пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі. Камітэт паставіў задачу стварыць масавую арганізацыю беларусаў. Гэта была першая беларуская арганізацыя ў ЗША, вакол якой пачалі групіравацца нацыянальна свядомыя сілы. Ужо тады камітэт актыўна рэагаваў на палітычныя падзеі ў Беларусі і ў свеце, выказваў пратэсты супраць антыбеларускага Рыжскага міру, паклаў пачатак святкаванню 25 сакавіка — Дня абвяшчання БНР, збіраў сродкі на падтрымку вызваленчага руху ў Вільні, аказваў фінансавую дапамогу беларускім гімназіям на Бацькаўшчыне. Камітэт выдаваў нават сваю газету пад назвай «Беларуская трыбуна». Гэтая арганізацыя была першай і нешматлікай, але праіснавала да Другой сусветнай вайны і аказала істотную дапамогу беларусам новай, пасляваеннай хвалі.

Беларускі нацыянальны камітэт наладзіў сувязі з беларускім палітычным кіраўніцтвам у розных асяродках Заходняй Еўропы і прапанаваў некаторым беларускім дзеячам пераехаць ў Злучаныя Штаты. Гэта была слушная ідэя, спрыяльны быў і час. Беларускія палітычныя лідэры, маючы статус эмігрантаў, шмат маглі б зрабіць для беларускай справы ў новай краіне пасялення.

Палітычнае супрацоўніцтва беларусаў у дыяспары набыло выразныя рысы, калі ў 1920 г. у Злучаныя Штаты ў якасці прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Рады БНР прыехаў Янка Чарапук. Ён вылучыў ідэю склікання масавага з'езда беларусаў у Чыкага і актыўна ўключыўся ў працу па яго падрыхтоўцы.

На жаль, першыя беларускія арганізацыі праіснавалі нядоўга з-за малой колькасці нацыянальна-свядомых сяброў, і, галоўным чынам, — з-за шырокай дзейнасці пракамуністычных і прарасійскіх груповак беларусаў, якія перашкаджалі стварэнню і дзейнасці беларускіх арганізацый на нацыянальнай аснове.

Новая хваля беларускай эміграцыі працягвалася з 1948 г. да сярэдзіны 50-х гадоў. Гэта была выключна палітычная эміграцыя — так званая хваля перамешчаных асобаў. Яна мела шырокі сацыяльны профіль — сялянства, рабочыя, працоўная інтэлігенцыя. Але ўсім ім была характэрна моцная беларуская нацыянальная свядомасць, незалежніцкая ідэалогія і абсалютная бескампраміснасць да камуністычнай сістэмы. Эмігранты прыязджалі ў Амерыку з розных краін — Заходняй Германіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, Даніі, Бельгіі і нават Паўночнай Афрыкі. Тыя краіны былі першымі прыпынкамі на шляху эміграцыі з Бацькаўшчыны. Сярод эмігрантаў былі тыя, хто ўцякаў ад савецкай ўлады — калабаранты, былыя ваеннапалонныя і остарбайтэры.

У 60–80-х гадах у Амерыку прыехала няшмат беларусаў, але і яны былі палітычнымі ўцекачамі ад савецкай сістэмы. Колькасць эмігрантаў з Беларусі пачала ўзрастаць у 80-я гады мінулага стагоддзя. Да канца 80-х гадоў з Беларусі выехала некалькі дзесяткаў тысяч. Шмат з іх выехала ў Ізраіль, але некалькі соцень прыехала і ў Амерыку.

Колькасць беларусаў у Амерыцы, паводле падлікаў В. Кіпеля, складае каля 650 тыс. чалавек першага, другога і трэцяга пакаленняў імігрантаў. Есць і іншыя даныя і меркаванні. Скажам, амерыканскія службы ў 1980 г. налічылі толькі каля 8 тыс. беларускіх імігрантаў. Гэта неверагодна малая колькасць тлумачыцца тым, што доўгі час беларусаў далучалі да польскай альбо рускай дыяспар.

Такім чынам, беларуская прысутнасць у Амерыцы склалася ў асноўным у выніку дзвюх хваль масавай эміграцыі за акіян: эканамічнай — у пачатку стагоддзя і палітычнай — пасляваеннай. Прыязджалі, вядома, і ў іншыя перыяды, прыязджалі калектыўна і паасобку і рассяляліся на ўсей тэрыторыі Штатаў — ад Аляскі да Фларыды. Рассяленне рэгулявалася іміграцыйнымі службамі ў залежнасці ад наяўнасці працоўных месцаў. Як піша В. Кіпель, беларускія работнікі каціраваліся тут як працавітыя, кемлівыя і надзейныя, і гэта высока ацэньвалася амерыканскімі працоўнымі стандартамі. Таму выкарыстоўвалі іх у розных сферах эканомікі, на прамысловых прадпрыемствах, шахтах, у сельскай гаспадарцы, на фермах. Важнай рысай беларускіх эмігрантаў было тое, што як толькі яны авалодвалі асноўнымі навыкамі, моваю, знаходзілі сяброў, то ўладкоўваліся на працу з лепшымі заробкамі і пачыналі шлях у гару па сацыяльнай лесвіцы.

Паводле існуючай амерыканскай тэрміналогіі, беларусы замацаваліся ў асноўным у ніжнім сярэднім класе амерыканскага грамадства. Невялікі працэнт належыць да вышэйшага класа з гадавым прыбыткам больш за 100 тыс. долараў, але фактычна ніхто не мае заробкаў менш 14 тыс. долараў гадавых.

Там, дзе беларусы пражываюць больш-менш кампактна, як, напрыклад, у штатах Нью-Йоорк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія, Агайо, яны, як правіла, маюць свае асяродкі, сваю царкву або касцёл, крамы, касы ўзаемадапамогі, культурныя цэнтры, пры якіх ёсць бібліятэкі, школы, музеі, спартыўныя пляцоўкі.

Напрыклад, у штаце Айова есць пасёлак Су-Сіці, дзе, па сведчанні Б.Сачанкі, 80% насельніцтва складаюць беларусы, выхадцы з Копыльскага і Слуцкага раёнаў. Цікава, што яны нават цяпер імкнуцца захаваць знешні выгляд сваіх пасёлкаў такім, як калісьці на Радзіме: акуратныя хаткі, агароджаныя драўляным плотам. Гэта, як яны лічаць, дае ім адчуванне радзімы, роднага дому.

Вядомы таксама пасёлак Саут-Рывер у штаце Нью-Йорк, дзе з пачатку 50-х гадоў жыве значная колькасць беларусаў. Яны пабудавалі за свае сродкі царкву імя Ефрасінні Полацкай, адкрылі пры ёй школу, дзе іх дзеці вучаць беларускую мову, знаёмяцца з гісторыяй і культурай сваёй гістарычнай радзімы.

У 60-я гады беларусы пасёлка Саут-Рывер купілі 65 акраў зямлі, пабудавалі свой культурны цэнтр і назвалі яго Белер-Менск. Гэта сучасны архітэктурны комплекс, які мае шэсць будынкаў, басейн, спартыўныя пляцоўкі, свой парк. Тут, у Белер-Менску, ёсць вялікая бібліятэка, дзе сабрана літаратура аб Беларусі, тут праводзяцца розныя рэлігійныя і грамадзянскія ўрачыстасці, сустрэчы, працуе мастацкая самадзейнасць.

Падобны, досыць вядомы культурны цэнтр існуе таксама ў Кліўлендзе, штат Агайо. Называецца ён «Полацак».

Нацыянальна свядомая частка беларускай эміграцыі заўсёды адчувала цягу да кантактаў паміж сабой, імкнулася стварыць свае грамадскія арганізацыі. Як ужо адзначалася, першыя такія спробы рабіліся яшчэ ў 20-я гады. Эміграцыя пачатку стагодзя была ў асноўным працоўнай, сялянскай і мела перш за ўсё рэлігійную духоўнасць і свядомасць.

Пасляваенная хваля эмігрантаў у ЗША была у асноўным палітычнай, гэта значыць, нацыянальна свядомай і інтэлектуальнай. Эмігранты прывезлі з сабой традыцыі палітычнай і ваеннай барацьбы. Таму ўжо ў 40–50-я гг. грамадскае жыццё беларускай дыяспары ў Амерыцы значна актывізавалася. Тут ствараецца цэлы шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый, у 50-я гады іх налічвалася каля 20. У 1975 г. Энцыклапедыя амерыканскіх арганізацый, якая выдаецца ў Дэтройце, дала звесткі аб 11 зарэгістраваных беларуска-амерыканскіх арганізацыях. Цэнтральнае месца сярод іх займае створаная ў 1949 г. Беларуска-амерыканскае задзіночанне (абрэвіятура — БАЗА).

Галаўнай мэтай гэтай арганізацыі стала дзейнасць па развіццю беларускіх нацыянальных і культурных традыцый. Другой важнай задачай стала імкненне атрымаць падтрымку з боку шырокіх колаў амерыканскага грамадства і ўрада ЗША ў прызнанні незалежнасці Беларусі. Аддзелы БАЗА былі створаны ў розных штатах, дзе існавалі беларускія асяродкі. Яны аказвалі дапамогу ў наладжванні сярод беларусаў грамадскага і царкоўнага жыцця, вялі культурную, асветніцкую і гаспадарчую дзейнасць. Значная ўвага ўдзялялася падтрымцы суродзічаў у другіх краінах. Амерыканскія беларусы, як больш багатыя, пасылалі ў Еўропу грошы, пасылкі з прадуктамі і адзеннем, запрашэнні на прыезд у ЗША. Толькі ў 1954–1956 гг. было сабрана больш за 3 тыс. долараў, выслана 227 пасылак, 97 запрашэнняў.

БАЗА садзейнічала таксама кансалідацыі беларускага маладзёжнага руху ў эміграцыі. У 1951 г. у Кліўлендзе было створана Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы (ЗБМА), галоўнай мэтай якога было выхаванне маладога пакалення. Асабліва актыўную дзейнасць праводзіла гэтая арганізацыя ў 70-я гады, калі моладзь пачала праяўляць цягу да шчырага патрыятызму, вяртацца да мовы сваіх продкаў, далучацца да беларускага нацыянальнага жыцця. І сёння ЗБМА праводзіць разнастайную дзейнасць: гэта ўдзел у культурных праграмах, спартыўных, тэатральных, мастацкіх мерапрыемствах, беларускіх святах, правядзенні фестывыляў.

Пад эгідай БАЗА таксама створана Згуртаванне беларуска-амерыканскіх жанчын (1952), Задзіночанне беларускіх ветэранаў.

Творчыя сілы эміграцыі групуюцца вакол створанага ў 1951г. у Нью-Йорку Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Сёння ў склад БІНіМа ўваходзіць больш 50-ці супрацоўнікаў з розных краін свету. Яны займаюцца навуковымі даследаваннямі гісторыі і культуры Беларусі, выдаюць літаратурныя творы, арганізуюць літаратурныя вечарыны, выставы мастакоў беларускага замежжа. З 1952 г. БІНіМ штогод выдае свае навуковыя «Запісы», якія паступаюць у многія бібліятэкі свету. Найбольш вядомымі аўтарамі з'яўляюцца В. Кіпель, Я. Запруднік, В. Сядура, А. Абрамовіч, С. Станкевіч і іншыя. Знамянальна, што менавіта тут створана найбольш поўная бібліяграфія Скарыніяны. У 1990 г. выдадзены «Кароткі агляд гісторыі Беларусі», дзе нашы суайчыннікі выкладаюць свой погляд на праблемы айчыннай мінуўшчыны. Узначальвае БІНіМ цяпер доктар Вітаўт Кіпель, аўтар кнігі «Беларусы ў Амерыцы».

Напрыканцы 70-х гадоў пры Нью-Йоркскім гарадскім універсітэце па ініцыятыве Галіны Тумаш, тады студэнткі універсітэта, пры падтрымцы прафесара Пятра Гоя чытаўся курс «Беларуская спадчына», лектарамі на якім выступалі Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік.

Яшчэ адзін накірунак, праз які грамадскія арганізацыі імкнуліся прывіць маладому пакаленню беларускасць і даць яму веды пра Беларусь, — летнія лагеры для моладзі ў беларускім адпачынкавым селішчы Белэр-Менск. Побач са звычайнымі летнімі праграмамі — купаннем, паходамі, вогнішчамі — наладжваліся лекцыі, беларускія спевы, танцы, гутаркі пра Беларусь.

Важнае месца ў духоўным, сацыяльным і культурным жыцці эміграцыі займае царква. За мяжой дзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская уніяцкая царква, Беларуская каталіцкая місія. Яны зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць службы на беларускай мове, умацоўваюць тым самым беларускую этнічную супольнасць за мяжой.

Беларускія эмігранты шмат зрабілі, каб амерыканцы больш ведалі аб Беларусі і беларусах. З 1955 г. тут штогод адзначаецца 25 сакавіка як Беларускі дзень. У гэты дзень на ратушных пляцоўках вывешваюцца беларускія сцягі, а ў сенаце ЗША гучаць прамовы аб Беларусі. Гэта ўжо стала традыцыяй. Штогод беларусы ЗША адзначаюць гадавіну паўстання К. Каліноўскага, Дзень герояў Беларусі, удзельнічаюць у правядзенні пахода — дэманстрацыі Дня лаяльнасці і г.д.

Важнымі падзеямі ў жыцці беларускай іміграцыі з'яўляюцца Сустрэчы беларусаў у Паўночнай Амерыкі, якія арганізуюцца кожныя два гады, з 1952 г., калі беларусы з ЗША і Канады сабраліся на сяброўскую сустрэчу каля Ніягарскага вадаспаду, каб абмеркаваць свае планы, пагаварыць пра нядаўнае мінулае, адзначыць Купалле і дзесяцігоддзе трагічнай смерці Янкі Купалы. Пасля 1993 г. на асобных сустрэчах прысутнічалі прадстаўнікі Беларусі.

Пасля 1986 г. энергія амерыканскіх беларусаў скіравана на арганізацыю дапамогі ахвярам Чарнобыля. Створана каля дзесяці камітэтаў дапамогі.

У гэтай высакароднай справе амерыканскія беларусы аб'ядналіся як ніколі дагэтуль: ахвярам Чарнобыля дапамагаюць усе — нашчадкі старых імігрантаў, новыя і навейшыя імігранты, усе імкнуцца пашырыць кола сяброў для дапамогі і ўсе групы і паасобныя грамадзяне выдатна супрацоўнічаюць з адпаведнымі коламі на Бацькаўшчыне і з беларускім прадстаўніцтвам пры ААН.

Вялікую ролю ў прапагадзе беларушчыны ў Амерыцы адыгрывае беларуская прэса. У 1987 г. у ЗША выходзіла 15 беларускіх выданняў, разавы тыраж якіх складаў больш за 8 тыс. экземпляраў. Найбольш папулярнай была і застаецца газета «Беларус», якая выдаецца з 1951 г. Варта назваць таксама і часопіс «Полацак», які выдаецца з 1991 г. пры фінансавай падтрымцы царквы Жыровіцкай Божай Мацеры ў Кліўлендзе. Газеты і часопісы, якія выдаюцца беларускай дыяспарай Амерыкі, з'яўляюцца таксама формай зносін геаграфічна аддаленых адна ад другой беларускіх суполак.

2. Канада

Аналагічным чынам ажыццяўляецца грамадска-палітычнае жыццё беларусаў у Канадзе. Тут пражывае каля 10 тыс. нашых суайчыннікаў, аб'яднаных у Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускі саюз і іншыя грамадскія і рэлігійныя арганізацыі.

Цэнтрам беларускага жыцця ў Канадзе з'яўляецца горад Таронта, дзе месціцца галоўны штаб Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК), які ў сучасны момант узначальвае доктар Пётр Мурдзёнак. Раней нацыянальнае беларускае жыццё віравала ў горадзе Атава, калі аддзел ЗБК узначальваў эканаміст, выпускнік Мадрыдскага універсітэта Янка Сурвіла. У сучасны момант беларускую справу дастойна прадаўжаюць жонка нябожчыка Івонка, дзве іх дачкі. Прынамсі, 30 жніўня 1997 г. Івонка Сурвіла была абрана старшынёй Рады БНР. Яе дочкі Паўліна і Ганна таксама актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім і культурным жыцці дыяспары.

Жыццё канадскіх беларусаў вельмі цесна звязана з эмігранцкім асяроддзем Злучаных Штатаў Амерыкі. Пагадова то ў адной, то ў другой краіне абмяркоўваюцца набалелыя праблемы беларускага руху ў Амерыцы. Прытым, усе мерапрыемства беларусаў Паўночнай Амерыкі праводзяцца за лік асабістых складак удзельнікаў.

Як і ў ЗША, у Канадзе дзейнічае Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ). Ён пачаў сваю дзейнасць як незалежная навуковая арганізацыя 17 верасня 1967 г. Ініцыятарам стварэння БІНіМ выступіў вядомы вучоны і журналіст доктар Вінцук Жук-Грышкевіч. Зараз старшынёй БІНіМ з'яўляецца доктар Зінаіда Гімпелевіч, прафесар універсітэта Ватэрлу.

Аб жыцці беларускай дыяспары ў Канадзе інфармуе газета «Беларускі голас» (ад сярэдзіны 2003 г. выйшла толькі пяць нумароў).

Беларусы гэтай паўночнай краіны клапоцяцца і аб развіцці мастацкай самадзейнасці. З поспехам выступае на народных святах і падчас сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі фальклорны гурт «Яваровы людзі», якім кіруе шчыры прыхільнік беларускай народнай творчасці Віялета Кавалёва.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, на пачатак ХХІ ст. у Канадзе пражывала каля 10 тыс. беларусаў. Аднак гэтая колькасць падаецца заніжанай, бо яна не ўлічвае нашчадкаў тых беларусаў, якія аднеслі сябе да гэтай этнічнай супольнасці.

3. Аргенціна

Беларуская іміграцыя ў Аргенціну як нацыянальная супольнасць складвалася ў выніку трох міграцыйных хваляў: першая — канец ХІХ ст. — 1914 г., другая — 1922–1939 гг., і трэцяя хваля — 1945–1953 гг. На пачатку ХХ ст. у Аргенціне пасялілася амаль 70 тыс. беларусаў, а ўжо ў 30-х гадах іх налічвалася каля 200 тыс. чалавек.

Імклівая эміграцыя ў гэтую краіну тлумачылася ліберальна-пратэкцыянісцкімі адносінамі да імігрантаў. Канстытуцыя Аргенцінскай нацыі 1853 г. пракламавала роўнасць іншаземцаў пры карыстанні грамадзянскімі правамі, зацверджвала ўсяго двухгадовы цэнз аседласці. Гэтым асноўным законам краіны кіраваліся ўсе тры хвалі беларускай іміграцыі.

У 1876 г. быў прыняты Закон «Аб іміграцыі» згодна з якім у сталіцы краіны быў адкрыты Галоўны дэпартамент па іміграцыі, а ў Еўропе — шматлікія канторы па вярбоўцы мясцовых жыхароў у гэтую лацінаамерыканскую краіну.

На жаль, аргенцінскае заканадаўства не прызнавала нацыянальнай іншую прыналежнасць, акрамя той, якая існуе як прадукт дзяржавы. Фіксавалася толькі веравызнанне. Амаль да 30-х гадоў у Аргенціне праваслаўных прыпісвалі да рускіх, а католікаў — да палякаў.

Рускія і асабліва — польскія таварыствы ўсяляк перашкаджалі нацыянальнаму самавызначэнню беларусаў, заахвочваючы ўступаць у свае нацыянальныя асяродкі.

Пры афармленні беларускіх суполак здараліся амаль анекдатычныя выпадкі. У гэтым выпадку беларусы афармлялі свае суполкі як нацыянальную меншасць «blanco-rusa» («белыя рускія») Аргенцінскія ўлады, адносячы іх да белагвардзейцаў, дазвалялі рэгістрацыю. І толькі напрыканцы 1930-х гадоў кіраўніцтва рускай, украінскай і беларускай дыяспар дамаглося ад Буэнас-Айраса адмовіцца ад канфесійнага прынцыпу падзелу імігрантаў.

Спачатку беларусы разам з рускімі і ўкраінскімі пасяленцамі асвойвалі пампу — паўднёваамерыканскую цаліну з неабсяжнымі прасторамі нявыкарыстаных урадлівых зямель. Большасць беларусаў размясцілася менавіта ў гэтым рэгіёне. Аргенцінскія ўлады ўсяляк заахвочвалі «аграіміграцыю», бо яшчэ ў 1880-х гадах яны афіцыйна заявілі аб намеры пераўтварыць Аргенціну ў аднаго з сусветных лідэраў па вытворчасці і экспарту сельскагаспадарчых прадуктаў. Гэтая задача была вырашана за 20–25 гадоў у немалой ступені дзякуючы перасяленцам-славянам.

З самага пачатку беларусы вялі сваю грамадскую працу ў цесным кантакце з украінскімі арганізацыямі, сумесна абаранялі ў Аргенціне свае сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя правы. У 20-я гг. быў нават створаны Аргенцінскі саюз беларускіх і ўкраінскіх работніцкіх арганізацый. На жаль, у канцы 1930-х гадоў ён быў расфарміраваны. Між тым, пагадненне аб узаемадзеянні беларускай і ўкраінскай дыяспар Аргенціны, якое было падпісана ў 1925 г., аказалася бестэрміновым, так як дзейнічае і сёння. Абедзве дыяспары разам дабіваюцца ад аргенцінскіх уладаў сацыяльнай дапамогі, ліквідацыі дыскрымінацыі пры працаўладкаванні, атрыманні вышэйшай адукацыі, прадастаўленні часовага бясплатнага жылля імігрантам, ільгот на плацяжы за выдавецкую, культурна-асветную, гуманітарную дзейнасць. У прыватнасці, Буэнас-Айрас нават пацвердзіў правы беларускіх, украінскіх і расійскіх эмігрантаў старэй за 65 год, маючых статус бежанцаў ці перамешчаных асоб, на некаторыя сацыяльныя льготы, якія часткова распаўсюджваюцца на нашчадкаў такіх грамадзян Аргенціны.

Сярод тых, хто выехаў у Аргенціну ў 1925–1939 гады, было многа грамадаўцаў і сябраў КПЗБ, адданых справе беларускасці. Менавіта таму першае нацыянальнае незалежнае беларускае культурна-асветніцкае таварыства, якое было заснавана ў снежні 1934 г., насіла назву «Беларуская грамада».

У 30-я гады засноўваюцца таксама таварыствы «Культура», «Бібліятэка імя І. Луцкевіча», «Белавежа». Гэтыя чатыры таварыствы ў 1939 г. аб'ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый у Аргенціне. У склад Управы федэрацыі ўвайшлі Міхась Мярэчка, Уладзіслаў Гайлевіч, Пятрушак і іншыя.

У беларускіх асяродках кіпела мастацкая аматарская работа. Імігранцкая і аргенцінская публіка ўпершыню ўбачыла спектакль на беларускай мове «Мікітаў лапаць», пачула песні і вершы далёкай Белай Русі, горача апладзіравала яе танцам. Мастацкі гурток культурна-асветніцкага таварыства «Бібліятэка імя І. Луцкевіча», апрача выступленняў у Нацыянальным тэатры Буэнас-Айрэса і правінцыях Аргенціны, выязджаў таксама на гастролі ў суседні Уругвай.

У таварыствах працавалі курсы іспанскай мовы, арыфметыкі, бухгалтэрыі, збіраліся кнігі для грамадскіх бібліятэк. Камісія Федэрацыі па справах культуры наладзіла ў 1939 г. выданне «Белорусскога иллюстрированного календаря» на рускай мове. На жаль, беларуская іміграцыя ў большасці сваёй не спасцігла сваю літаратурную мову.

Другая працоўная хваля беларускай эміграцыі з'явілася найбольш масавай, па сваёй амплітудзе яна адрозніваецца ад першай высокім працэнтам аселасці і перапыняецца Другой сусветнай вайной, якая ўскалыхнула беларускую эміграцыю.

У гады вайны большасць беларускіх таварыстваў Аргенціны ўлілося ў Славянскі камітэт Аргенціны, які быў створаны ў 1943 г. для аказання гуманітарнай дапамогі Савецкаму Саюзу і славянскаму насельніцтву Еўропы ў краінах, акупаваных нямецкімі вайскамі.

Акрамя гэтага ўзнік Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме, які ахопліваў 5 тыс. сяброў і меў 36 падкамітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая і Бразіліі. У гэты час у Аргенціне ўзніклі Беларускае таварыства імя Ф. Скарыны (1941), таварыства імя Я. Купалы, Беларуска-ўкраінскае культурнае таварыства ў г. Касерас (1941). Беларускія арганізацыі вялі актыўны збор ахвяраванняў пацярпелым ад фашысцкай агрэсіі землякам, аказвалі адчувальную палітычную і маральную дапамогу змагарнай Бацькаўшчыне.

Нашы суайчыннікі правялі ў Аргенціне і суседніх з ёй краінах кампаніі па збору дабрачынных ахвяраванняў пад назвамі «За падзенне Берліна!», «За адбудову гарадоў і вёсак Беларусі», «На будаўніцтва шпіталя «Мінск», «На дапамогу сіротам».

Паводле данных беларускага гісторыка Аўгена Калубовіча, у канцы 40 — першай палове 1950-х у Аргенціне працавала больш за 30 тыс. беларусаў, у тым ліку беларускіх эмігрантаў з усходнееўрапейскіх краін. Толькі ў 1944–1945 гадах у гэтую краіну прыехала амаль 25 тыс. беларусаў. Большасць імігрантаў «новай хвалі» засяродзілася ў гарадах цэнтральнай і паўднёвай частак Аргенціны. Сёння ў аргенцінскіх гарадах пражывае звыш 60 працэнтаў аргенцінскіх беларусаў. А ў 1991 г. Аргенціна прадаставіла льготныя ўмовы для іміграцыі і працаўладкавання кваліфікаваным рабочым і інжынерам з разбуранага СССР. Гэта прыцягнула ў краіну, па экспертных ацэнках, каля 15 тыс. грамадзян Беларусі.

З горыччу прыходзіцца канстатаваць, што з цягам часу беларускія арганізацыі пачалі губляць у сваёй дзейнасці нацыянальны змест. Адметную ролю ў гэтым адыграла амбасада СССР у Аргенціне. Усё рабілася для таго, каб падпарадкаваць беларусаў-эмігрантаў так званай інтэрнацыянальнай мэце. Па сутнасці, была рэалізавана ідэя паступовага знішчэння беларускай культуры ў чужым асяроддзі ў імя стварэння адзінай камуністычнай нацыі. Рускі ўплыў на беларускі нацыянальны рух праявіўся яшчэ ў даваенны час. Неўпрыкмет беларускія назвы таварыстваў пачалі выцясняцца расійскімі. Напрыклад, заснаваная ў 1934 г. «Беларуская грамада» ў 1939 г. становіцца проста Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам, у 1947 г. — Культурна-асветным цэнтрам імя М. Горкага, які існуе і сёння. У 1945 г. на Кангрэсе беларускіх таварыстваў за нежаданне адмовіцца ад нацыянальна-культурных прынцыпаў жыццядзейнасці на карысць інтэрнацыянальна-палітычных таварыствы «Культура» і «Бібліятэка імя І.Луцкевіча» выключаюцца з Федэрацыі.

Пасля вайны на месцы ранейшых таварыстваў з беларускімі назвамі дзейнічаюць клубы: імя М. Горкага (налічвае 5 тыс. сяброў), імя М. Астроўскага (2 тыс.), імя А. Пушкіна (1 тыс.), імя В. Бялінскага (2 тыс.), імя У. Маякоўскага (800), імя А. Талстога (500).

І ўсё ж шчырыя і самаадданыя беларусы збераглі родныя назвы. Сярод 12 беларускіх і беларуска-ўкраінскіх клубаў-асацыяцый прысутнічаюць назвы, якія нагадваюць гісторыю, краявіды і славутыя імёны Бацькаўшчыны: «Нёман», «Белавежа», «Свіслач», імя Янкі Купалы.

Сучасная беларуская іміграцыя Аргенціны, а гэта прыкладна 130 тыс. чалавек (выхадцы з Беларусі, іхнія дзеці і ўнукі), пераважнай большасцю прадстаўляюць сярэдні клас: уладальнікі невялікіх майстэрняў, фермеры, інтэлігенцыя з ліку новых генерацый. Вядомыя сваёй працавітасцю і памяркоўнасцю беларускія імігранты ўнес-лі значны ўклад у дабрабыт аргенцінскага народа, у поспехі яго гаспадаркі і ў той здабытак, што Аргенціна мае адзін з самых высокіх у свеце прыростаў насельніцтва. Так, з 1806 па 1960 гг. яго колькасць павялічылася ў 12 разоў (ЗША — 4, Бразілія — 6, Чылі — 4).

Пры ўсёй складанасці ўнутранага стану (у пераважнай большасці — няведанне роднай мовы, падатлівасць да асіміляцыі і г.д.) беларускія суполкі — дзейсныя асяродкі, дзе ідзе сапраўднае грамадска-культурнае жыццё, дзе дыяспара, бадай што самая шматлікая сярод усіх беларускіх арганізацый свету, але якой патрэбна дапамога нацыянальнага зместу. Важна тое, што там ёсць пераемнасць пакаленняў. Удзел моладзі гарантуе клубам будучыню.

Обновлено 23.02.2010 06:48
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке
Perfect cheap leather living room sets here . детский день рождения

Rambler's Top100 Rating All.BY