Беларуская дыяспара....
І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]
Сонечная Каліфорнія трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...
Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...
Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...
Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...
Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...
Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...
— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...
Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...
Ў Эстоніі, Латвіі і Літве колькасць беларусаў адносна да ўсяго насельніцтва гэтых краін значна большая, чым у Расіі ці Малдове. У сацыяльным плане іх варта аднесці да сярэдняга класа, у большасці выпадкаў беларусы некалі накіроўваліся ў Эстонію і Латвію ў пошуках працы. У грамадска-палітычным плане яны праяўляюць большую актыўнасць, чым нашы суродзічы ў Расіі, Украіне і Малдове. Прычынай таму з'яўляецца, бадай што, больш высокая палітычная сацыялізацыя ўсяго грамадства ў гэтых краінах. Аднак талерантныя беларусы лепш прыстасоўваюцца да мясцовых умоў і не абвастраюць адносін з тутэйшымі ўладамі, як, скажам, руская нацыянальная меншасць.
1. Эстонія
Да Грамадзянскай вайны ў Эстоніі значнай колькасці беларусаў не было. У асноўным з нашай Радзімы прыязджалі сюды студэнты ў Юр'еўскі (Дэрптцкі) універсітэт (напрыклад, Язэп Дыла, празаік, драматург, грамадскі дзеяч, альбо А.М. Ясінскі і Я.Я. Лаппо, якія ў гэтым універсітэце выкладалі гісторыю). Юрыдычны факультэт Дэрптцкага універсітэта скончыў Антон Луцкевіч, які ад верасня
Пасля абвяшчэння незалежнасці БНР у Эстоніі з'явілася дыпламатычнае прадстаўніцтва, потым — Вайскова-дыпламатычная місія БНР на чале з Кастусём Езавітавым. Тут жа, у Эстоніі, на службу ва ўрад БНР перайшоў генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, стварыўшы «Асобны атрад БНР», таксама генерал-лейтэнант Алег Карчак-Крыніца-Васількоўскі, самы малады генерал царскай арміі на пачатак Першай сусветнай вайны, камандуючы Петраградскай вайсковай акругай у
25 студзеня
Галоўнымі мэтамі «Рады» з'яўляліся аб'яднанне эстонскіх беларусаў вакол Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Рэвелі, захаванне і падтрымка беларускай нацыянальнай культуры і мовы, а таксама дапамога ўцекачам з Беларусі і былым вайскоўцам-беларусам з Паўночна-Заходняй Арміі Юдзеніча.
«Рада» садзейнічала рэгістрацыі беларусаў і набыццю імі грамадзянства БНР. За кароткі перыяд ад кастрычніка
Пасля
Асноўная суполка беларусаў Эстоніі атрымала назву Згуртаванне беларусаў Эстоніі «Бацькаўшчына». Яе ўзначальвае Ніна Савінава. Адначасова яна з'яўляецца намеснікам старшыні Саюза славянскіх культур Эстоніі, членам «круглага стала» нацыянальных меншасцяў пры прэзідэнце Эстоніі і Савета асацыяцый народаў Эстоніі. У
Адна са старэйшых дзеючых арганізацый Эстоніі — Беларуска-эстонская згуртаванне «БЭЗ» у воласці Іда-Вірумаа (у воласці жыве каля 6000 беларусаў), якое існуе з сакавіка
Беларусы Нарвы, у якой беларуская абшчына складае 2,5 тыс., стварылі Беларуска-эстонскае культурна-асветнае аб'яднанне «Спадчына». Ягоны кіраўнік — Таццяна Караткевіч-Цыганок. Дзякуючы дапамозе гарадскіх улад былі створаны бібліятэка і этнаграфічны музей. Тры гады працавала нядзельная школа беларускай культуры. Зараз «Спадчына» засяродзілася на працы фальклорнага калектыву.
У снежні
Іншыя беларускія арганізацыі Эстоніі: Беларуская культурная суполка Фэст (Талін) — кіраўнік Валерый Чыжык, Беларуская культурная суполка «Лад» (Пярну) — кіраўнік Алена Клаўсен, беларуская музычная студыя-цэнтр «Алеся» (Талін) — кіраўнік Ларыса Маёрава.
У 2001 годзе быў заснаваны каардынацыйны цэнтр — Асацыяцыя беларусаў Эстоніі. У
У сакавіку
Дапамогу беларускім суполкам у Эстоніі ажыццяўляе Дзяржкамітэт по справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.
2. Латвія
Беларусы жывуць на латышскай зямлі здаўна. Яшчэ падчас існавання Полацкага княства пачалася міграцыя славян па Заходняй Дзвіне да Балтыйскага мора. У ХІІ–ХІІІ стст. на тэрыторіі сучаснай Латвіі існавалі два васальных Полацку княствы — Герцыке і Кукейнойс, насельніцтва якіх было змешанае. У Рызе існавалі гандлёвыя двары і цэрквы, заснаваныя купцамі з Віцебска і Полацка. Калі ў ХVІ ст. быў ліквідаваны Лівонскі ордэн, частка яго тэрыторыі — Латгалія — была далучана непасрэдна да Рэчы Паспалітай пад назвай Інфлянта. Фактычная сталіца Латгаліі — Даўгаўпілс мае другую, беларускую назву — Дзвінск. У часы Расійскай імперыі Латгалія, дзе жыло шмат беларусаў, адносілася да Віцебскай губерні. У пачатку ХХ ст. на тэрыторыі сучаснай Латвіі жыло каля 70 тыс. беларусаў.
25 сакавіка
Для вырашэння праблемы забеспячэння нацыянальных школ педагагічнымі кадрамі летам
Паступова наспела неабходнасць стварэння пры Міністэрстве асветы Латвіі асобнага аддзела, які ажыццяўляў бы кіраўніцтва беларускімі школамі. Зрабіць гэта было не так лёгка, бо не мелася беларускіх прадстаўнікоў у дзяржаўным апараце.
Паводле канстытуцыйнага права Латвіі кожная нацыянальная меншасць магла мець сваіх дэпутатаў у Сейме. Тэарэтычна такое права мелі і беларусы, якіх, паводле афіцыйных звестак
Першым з латышскіх дзеячаў на просьбу беларускай інтэлігенцыі адгукнуўся вядомы паэт, драматург, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі Яніс Райніс. У лісце ад 18 жніўня
Вынікам работы таварыства «Бацькаўшчына» і Беларускага аддзела стала стварэнне сеткі пачатковых школ (каля 60), заснаванне Люцынскай і Дзвінскай гімназій, сельскагаспадарчых школ. 1 снежня
Многія выпускнікі Люцынскай і іншых нацыянальных гімназій плённа служылі на карысць беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай, славацкай культур. Сярод іх — паэты Аўген Бартуль, Пятро Сакол (Масальскі), Лясная Кветка (Валянціна Казлоўская), Мікола Талерка, Эдуард Вайвадзіш, празаікі Віктар Вальтар, Вера Вайцюлевіч, мастакі Пятро Мірановіч, Міхаіл Калінін, кампазітар Юлія Александровіч-Фельдман, оперная спявачка Надзея Мікалаева-Камісар, рэжысёр Язэп Камаржынскі і іншыя.
Менавіта «Бацькаўшчына» заклала падмурак дзейнасці беларускіх адраджэнцаў у Латвіі і адыграла найвялікшую ролю ў абуджэнні самасвядомасці мясцовых беларусаў. Да
Пасля далучэння Латвіі да СССР колькасць беларусаў у ёй павялічылася за кошт маладых спецыялістаў, працоўных і вайскоўцаў, але ж нацыянальна-асветніцкая дзейнасць сярод іх амаль адсутнічала. Пад канец існавання СССР у Латвіі жыло амаль 120 тыс. беларусаў. Па стану на
Сярод латышскіх беларусаў колькасць асоб з вышэйшай адукацыяй меншая, чым сярод іншых меншасцяў (яўрэяў, украінцаў) — 98 асоб на 1000. Пераважаюць асобы з сярэдняй альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Згодна з даследаваннямі латышскага Інстытута філасофіі і сацыялогіі, лідэры і актыў беларускіх культурных таварыстваў высока ацэньваюць прыналежнасць да беларускага этнасу. Галоўным элементам культурнай ідэнтычнасці яны лічаць родную мову, нацыянальную школу. Беларусы прытрымліваюцца традыцый надзённай культуры — захоўваюць святочны каляндар, шануюць нацыянальную кухню.
Адносна мовы, аднак, дадзенныя несуцяшальныя. Калі ў
У сакавіку
Як сцвярджае латышская даследчыца Ілга Апінэ, этнічнае адраджэнне: беларусаў у Латвіі носіць дастаткова парадаксальны характар. Як гэта ні дзіўна, але ж існуюць некаторыя адрозненні паміж этнічнымі беларусамі, продкі якіх жылі стагоддзямі на латышскай зямлі, і па большай частцы русіфікаванымі перасяленцамі савецкага перыяду. Першыя больш успрымаюць сябе ўжо як латышы, а нацыянальнае адраджэнне ідзе ў асяроддзі так званых русіфікаваных мігрантаў, якія, страціўшы савецкую ідэнтычнасць, імкнуцца знайсці сваё месца ў свеце.
Доказам этнічнага адраджэння з'яўляецца існаванне інфраструктуры ўласнай беларускай культуры. Стала працуюць пяць культурных таварыстваў са сваім актывам: «Світанак» і «Прамень» у Рызе, «Уздым» у Даўгаўпілсе, «Мара» у Ліепаі і «Спадчына» ў Венстпілсе. На шляху станаўлення таварыствы ў Прэйлі, Індры, Краславе. Існуюць пяць ансамбляў беларускай песні — «Світанак», «Надзея», «Купалінка», «Журавінка», «Рабіначка». Канферэнцыі таварыстваў, творчыя вечары і канцэрты збіраюць поўныя залы, і ў гэтым асяроддзі адраджаецца ўжыванне роднай мовы.
У чэрвені
Старэйшая з дзеючых арганізацый беларусаў Латвіі — таварыства беларускай культуры «Світанак» заснавана 27 лістапада
Нядрэнна выглядае сітуацыя са сродкамі масавай інфармацыі. Існуе нацыянальная праграма Латвійскага радыё «Домская плошча» — менавіта для беларусаў. Таксама выдаецца газета беларусаў Латвіі — «Прамень» (з 13 кастрычніка
3. Літва
Беларускую дыяспару ў Літве ўмоўна магчыма падзяліць на дзве часткі: колішніх перасяленцаў з Беларусі, якія пасля Вялікай Айчыннай вайны ехалі ў Літву працаваць у Клайпедскім порце, на хімзаводах Йонавы і Кедайная, Ігналінскай АЭС, Мажэйкяйскім нафтаперапрацоўчым камбінаце, будаўніцтве Віленскай ЦЭЦ, і карэннага насельніцтва Паўднёвай і Усходняй Літвы славянскага этнасу, былых ліцвінаў. Як мы ўжо адзначалі, у часы Вялікага княства Літоўскага ліцвінамі называла сябе большая частка насельніцтва тэрыторыі сучаснай Беларусі. З
Пасля знікнення ВКЛ на працягу ХІХ–ХХ стст. пад уздзеяннем палітычных і рэлігійных фактараў большасць ліцвінаў-каталікоў аднесла сябе да польскай нацыянальнасці, праваслаўныя ліцвіны і частка ліцвінаў каталіцкага веравызнання паступова прызвычаіліся да новай саманазвы — беларусы.
Важнае значэнне мае той факт, што на працягу першай паловы ХХ ст. горад Вільня заставаўся найбуйнейшым грамадска-культурным цэнтрам спачатку ўсёй Беларусі (да рэвалюцыі), а потым (у складзе Польшчы) быў практычна сталіцай Заходняй Беларусі. У
У
У лютым
Пасля Вялікай Айчыннай вайны колькасць беларусаў у Літве імкліва расла. Згодна з Усесаюзным перапісам
Згодна з перапісам
У адрозненне ад астатніх балцкіх краін, у Літве не існуе праблемы неграмадзян. Усе, хто на момант абвяшчэння незалежнасці пражываў на тэрыторыі Літвы, атрымалі літоўскае грамадзянства. Беларусы ў Літве прадстаўлены на ўсіх паверхах сацыяльнай лесвіцы — ад сялян і рабочых да інжынераў, чыноўнікаў і дэпутатаў Сейма. Ёсць сярод іх навукоўцы, мастакі, журналісты, настаўнікі і святары.
У Вільні дзейнічае клуб «Сябрына», таварыствы беларускай культуры, беларускай мовы, беларускай школы, беларускіх мастакоў, беларусаў — былых палітвязняў і ссыльных. У гарадах Шальчынінкай і Вісагінас існуюць беларускія культурныя цэнтры. Зямляцкія абшчыны беларусаў створаны ва ўсіх гарадах Літвы, насельніцтва якіх больш за 100 тыс. — Вільні, Каўнасе, Клайпедзе, Шаўляі, Панявежысе,а таксама ў гарадах Паўднёвай і Усходняй Літвы — Швянчонісе, Пабрадзе, Тракаі. Са снежня
Апошнім часам амаль ва ўсіх рэгіёнах Літвы дзейнічаюць каля 20 беларускіх суполак, якія згуртаваліся ў Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Аб'яднанне ўзначальвае Лявон Мурашка. Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы дзейнічае даволі актыўна, ужо адбыліся два з'езды. Намаганнямі суполак па ўсёй краіне штогод ладзяцца беларускія культурныя святы (Каляды, Вялікдзень, Купалле і г.д.). Пры падтрымцы Дэпартамента Літвы па справах нацыянальных меншасцяў і эміграцыі, амбасады Беларусі і мясцовых адміністрацый праводзіцца штогод Уселітоўскае свята беларускай песні. Свята праводзіцца кожны раз па чарзе ў іншым горадзе (яны прайшлі ў Вільні, Вісагінасе, Шальчынінкаі, Друскінінкаі, Шауляі, Панявежысе). У ім прымаюць удзел самадзейныя выканаўцы з усіх суполак Літвы. Акрамя таго, у Шальчынінкаі ўсталявалася добрая традыцыя правядзення рэгіянальнага свята беларускай песні.
Пад патранатам дыяспары ў Літве працуюць Беларускі літаратурна-мастацкі музей. На Нацыянальным тэлебачанні Літвы штодзённа выходзіць 15-хвілінная беларускамоўная перадача «Віленскі сшытак». Літоўскае радыё ў дадатак трансліруе паўгадзінную перадачу «Для вас, суайчыннікі». Ёсць некаторыя змены і ў рэлігійнам жыцці літоўскіх беларусаў. Віленскі касцёл Св. Барталамея прызначаны Віленскім арцыбіскупам для набажэнстваў на беларускай мове, якія праводзіць святар Ян Шуткевіч. Праваслаўныя набажэнствы на беларускай мове ў віленскай царкве Св. Мікалая (іх ажыццяўляў айцец Васіль (Навінскі)) спынены з-за нізкай актыўнасці вернікаў.
У Вільні ўжо другое дзесяцігоддзе існуе адзіная ў замежжы сярэдняя беларуская школа імя Ф. Скарыны, дырэктарам якой з'яўляецца Галіна Сівалава. Яна ставіць мэтай аднавіць традыцыі міжваеннай Віленскай беларускай гімназіі. У 2005/2006 навучальным годзе ў ёй было 170 вучняў. Дарэчы, узровень выкладання ў школе вельмы высокі — яе вучні неаднойчы займалі першае месца на агульналітоўскім конкурсе па літоўскай мове, прызавыя месцы на некалькіх міжнародных конкурсах. Вучаніцы гімназіі Наталля Бука і Алена Базар занялі першае месца на міжнародным конкурсе маладых навукоўцаў у Галандыі ў галіне экалогіі. Дзейнічае кафедра беларусістыкі Віленскага педагагічнага універсітэта. У горадзе Вісагінасе былі створаны пачатковыя беларускія класы (зараз з-за зменаў у літоўскім заканадаўстве аб адукацыі яны часова прыпынілі працу), у Клайпедзе — нядзельныя класы, у Шальчынінкаі — факультатыў роднай мовы.
Пры дапамозе пасольства і іншых дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь штогод больш дзесяці прадстаўнікоў беларускай моладзі з Літвы паступае вучыцца на бюджэтнай аснове ў ВНУ Беларусі.
Больш за дзесяць гадоў працуе таварыства беларускай культуры «Спадчына» у Друскінінкаі. Аднаймённы дзіцячы ансамбль, які апякаюць актывісты «Спадчыны», атрымлваў дыпломы на шматлікіх літоўскіх і міжнародных конкурсах, прымаў удзел і ў «Славянскім базары» у 2001–2002 гадах. Акрамя ансамбля «Спадчына», пры ТБК існуе ансамбль «Лялечкі» — для маленькіх, плануецца стварыць творчы калектыў і з дарослых. ТБК займаецца таксама зборам гістарычных, этнаграфічных, краязнаўчых матэрыялаў.
Актыўна працуе і беларускі культурны цэнтр «Крок» пад кіраўніцтвам Алега Давідзюка ў горадзе Вісагінас, у якім пражывае 2,5 тыс. беларусаў. Фальклорны ансамбль «Світанак» створаны пры ім у
У Вільні выдаецца газета «Рунь». У
13–14 ліпеня
Галоўнай праблемай, якую называюць кіраўнікі і актывісты беларускай грамады ў згаданых краінах, з'яўляецца недахоп фінансавых сродкаў для плённай працы. Органы дзяржаўнай улады краін пражывання, што курыруюць нацыянальныя меншасці, выдзяляюць беларускім суполкам вельмі абмежаваную дапамогу, а матэрыяльная падтрымка з боку Беларусі ў сувязі са спыненнем фінансавання Дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце» таксама рэзка скарацілася.
Беларусаў Літвы цікавіць не толькі ўласная культурная спадчына, але і эканоміка. Шэраг фірм-дылераў паспяхова супрацоўнічаюць з Беларуссю, нядаўна заснавана нават Літоўска-беларуская асацыяцыя прадпрымальнікаў. Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь дзеля падтрымкі беларускіх суполак у раёнах сталага пражывання беларусаў прапанаваў мясцовым беларускім уладам пры наладжванні ўзаемаадносін з памежнымі літоўскімі рэгіёнамі як мага больш супрацоўнічаць з арганізацыямі беларусаў замежжа. У гэтым выпадку нашы суайчыннікі атрымліваюць магчымасць стаць прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і нават асобных рэгіёнаў у Літве.
Трэба адзначыць, што паміж беларусамі Балтыі існуць сталыя стасункі, і неаднаразова таварыствы трох краін праводзілі сумесныя акцыі. У прыватнасці, існуе сталы праект — Аб'яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», заснаванае ў
| БЕЛАРУСКІЯ АБШЧЫНЫ Ў ЦЭНТРАЛЬНАЙ АЗІІ < Предыдущая | Следующая >БЕЛАРУСЫ Ў МАЛДОВЕ |
|---|
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|