Беларуская дыяспара....
І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]
Сонечная Каліфорнія трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...
Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...
Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...
Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...
Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...
Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...
— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...
Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...
Беларусь і Малдова мелі даволі цесныя дачыненні яшчэ пад час Вялікага Княства Літоўскага, калі літоўскя князі збройным чынам дапамагалі малдаўскім гаспадарам змагацца з туркамі-асманамі і крымскімі татарамі. Напрыканцы ХVІІІ ст. у Прыднястроўе былі паселены жыхары з Беларусі. У першай палове ХІХ ст. міграцыя ішла пераважна з Гродзенскай губерніі, у другой — з Міншчыны. У пачатку ХХ ст. міграцыя пашырылася з-за будаўніцтва чыгунак.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Малдове склалася невялікая, але ўплывовая беларуская дыяспара. У малдоўскай гаспадарцы напрыканцы 50-х гадоў працавала каля 700 беларусаў-спецыялістаў, якія дапамагалі адраджаць ці будаваць зноў такія традыцыйныя для Малдовы галіны прамысловасці, як тэкстыльную, тытунёвую, цукровую, кансервавую.
Беларусы аказалі значны ўплыў на развіццё культуры і навукі Малдовы. Так, заснавальнікам малдаўскай школы мастакоў стаў выдатны сын беларускага народа, мастак і педагог Уладзімір Акушка, які нарадзіўся ў Ашмянах. Ён і ягоны сын занялі пачэснае месца сярод знакамітых дзеячаў культуры Малдовы. Іх творы ўвайшлі ў фонды Нацыянальнага мастацкага і гістарычнага музеяў. Яны падрыхтавалі і абучылі плеяду малдаўскіх скульптараў і майстроў. Іх імёны ўнесены у энцыклапедыю Малдовы.
З
Рускую мову і літаратуру ў першай Кішынёўскай гімназіі на працягу 25 год — да
У галіне земляробства, садаводства і вінаробства Малдовы плённа працавалі выпускнікі шырока вядомай у Еўропе Беларускай сельгасакадэміі. Пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Малдаўскай ССР, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара B.C. Чатыркіна ў свой час былі дасягнуты вялікія поспехі ў развіцці селекцыйнай жывёлагадоўлі краіны. Знакаміты арганізатар сельскагаспадарчай навукі ў МССР доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар П.П. Герасімовіч пасля Вялікай Айчыннай вайны быў адным з першых кіраўнікоў Кішынёўскага сельскагаспадарчага інстытута. Пасля вайны засноўваў інстытут і рыхтаваў кадры доктар сельскагаспадарчых навук, загадчык кафедры земляробства Г.Н. Ваньковіч. У сферы прыкладнога прыродазнаўства шырока вядома імя доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Малдовы ў галіне навукі і тэхнікі Э.А. Сенакосава. Ён падрыхтаваў 8 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, атрымаў звыш 20 аўтарскіх патэнтаў, арганізаваў кафедру цвёрдацелай электронікі і мікраэлектронікі і навукова-даследчую лабараторыю паўправаднікоў-пераўтвральнікаў. З 1935 і да сярэдзіны 80-х гадоў у Малдове працаваў выдатны вучоны-мікрабіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук, прафесар І.С. Захараў.
Гэта толькі невялікая частка вучоных-беларусаў, якія ўнеслі і працягваюць уносіць значны ўклад у развіццё культуры і навукі Рэспублікі Малдова.
У пасляваенны час колькасць беларусаў у рэспубліцы істотна павялічылася. У
Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, зараз у Рэспубліцы Малдова пражывае каля 20 тыс. этнічных беларусаў, што складае 0,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Значная іх частка размясцілася на верхніх прыступках сацыяльнай лесвіцы — упраўленцы, навукоўцы, вайскоўцы. У савецкія часы выпуснікі большасці беларускіх ВНУ падлягалі ўсесаюзнаму размеркаванню. Таленавітая моладзь, высокакваліфікаваныя спецыялісты з большай ахвотай ехалі на працу ў сонечную Малдову, чым, скажам, у Сібір ці на Поўнач. Гэтая акалічнасць станоўча паўплывала на ступень самаарганізацыі беларусаў Малдовы. Яны аб'ядналіся ў сем рэгіянальных абшчын, у іх склад увайшлі 2300 чалавек, прыкладна кожны шосты дарослы беларус. Гэта Беларуская абшчына ў Рэспубліцы Малдова (Кішынёў) (старшыня Іван Кец, 560 чалавек), Бельцкая беларуская абшчына (старшыня Фёдар Жукоўскі, 117 чалавек), Таварыства беларускай культуры (Ціраспаль) (старшыня Тамара Ломцева, 671 чалавек), Таварыства беларускай культуры (Бендэры) (старшыня Ганна Лапацьева, 793 чалавекі), Грыгарыёпальскае таварыства беларускай культуры (старшыня — Аляксандр Сафончык, 68 чалавек), Рыбніцкае таварыства беларускай культуры (старшыня Вольга Пілецкая, 83 чалавекі) і Беларуская абшчына Гагаузіі (старшыня Ірына Кіравіч, 40 чалавек).
Вышэйшай кіруючай і каардынуючай установай беларускіх абшчын з'яўляецца заснаваная ў
Каардынацыйная рада кіраўнікоў абшчын у маі
Дзейнасць дыяспары ў асноўным скіравана на арганізацыю культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў, зноў жа пры дапамозе пасольства. Пры кожнай суполцы створаны бібліятэчкі беларускай кнігі з прыкладна 2 тыс. кніг, падараваных Міністэрствам культуры Беларусі, у суполках Кішынёва і Ціраспаля наладжана работа нядзельных школ па вывучэнні гісторыі і мовы Бацькаўшчыны, вядзецца падрыхтоўка моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Нашы суайчыннікі бяруць пэўны ўдзел і ў наладжванні гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю, створана сумеснае прадпрыемства «Белая вежа».
Удзельнікі Першага кангрэса беларусаў Малдовы палічылі неабходным прыняць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб суайчынніках, пражываючых за мяжой», які афіцыйна пацвердзіў бы статус беларусаў замежжа, а таксама аднавіць Дзяржаўную праграму Рэспублікі Беларусь «Беларусы ў свеце», стварыць пастаянна дзеючую Раду суайчыннікаў, пражываючых за мяжой, якая магла б выконваць функцыі экспертна-кансультацыйнай установы. На іх думку, трэба таксама распрацаваць сістэму па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі, якая дазволіла б не толькі забяспечыць удзел дыяспар у тавараабменных аперацыях паміж краінамі, але служыць цэнтрам матэрыяльнай падтрымкі беларускіх этнакультурных аб'яднанняў, садзейнічаць у арганізацыі ўдзелу калектываў мастацкай самадзейнасці беларускіх абшчын Малдовы ў культурных мерапрыемствах, што праводзяцца ў Беларусі, атрыманню мастацкай і гістарычнай літаратуры, газет і часопісаў, аудыё- і відэаматэрыялаў аб Рэспубліцы Беларусь, практыку правядзення Дзён беларускага тэлебачання і Дзён беларускага кіно ў Малдове, працягваць практыку бясплатнага навучэння дзяцей этнічных беларусаў у Рэспубліцы Беларусь.
| БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў КРАІНАХ БАЛТЫІ < Предыдущая | Следующая >АДМЕТНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ ВА ЎКРАІНЕ |
|---|
| < Предыдущая | Следующая > |
|---|