Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

Пилите, Шура, пилите….они золотые!

Пилите, Шура,...

Известная газета «Беларус» напоминает театр боевых действий с коварным ... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

Беларусь займае годнае месца паводле сусветных дадзеных ЮНЭСКА

Беларусь займае...

Па выніках ініцыяванага ЮНЭСКА маніторынгу, апублікаваныя якасныя і колькасныя... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Пяты з'езд беларусаў...

У Менску мінуў пяты з'езд беларусаў міру, арганізаваны аб'яднаннем "Батькывшина".... [More...]

Беларусь: міжнародныя рэйтынгі і нацыянальная статыстыка

Беларусь:...

Факты і лічбыПа дадзеных Міжпарламенцкага саюза, Беларусь працягвае лідыраваць... [More...]

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Пасля пачатку глабальнага фінансавага крызісу ўсе краіны міру настроіліся на... [More...]

БЕЛАРУСКІЯ АБШЧЫНЫ Ў ЦЭНТРАЛЬНАЙ АЗІІ

23.02.2010 05:59 Администратор
Печать

1. Казахстан.
Бадай што самай населенай беларусамі краінай Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі з'яўляецца Казахстан. Масавы пераезд сюды нашых суайчыннікаў звязаны галоўным чынам з пачаткам асваення ў шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя цалінных і залежных зямель. Засяляліся тады беларусы ў сельскай мясцовасці сем'ямі і паасобку, абзаводзіліся дамамі, гаспадаркай, пускалі карані і станавіліся жыхарамі гэтай далекай рэспублікі Савецкага Саюза, а затым — і грамадзянамі незалежнай краіны.

 

У Казахстане пражывае больш за 100 тысяч этнічных беларусаў. Цяпер на змену першацаліннікам прыходзяць прадстаўнікі другога і трэцяга пакаленняў беларускіх мігрантаў. Але падмуркі беларускай нацыянальнай справы ў замежжы залажылі і ўмацоўваюць прадстаўнікі старэйшага пакалення. Менавіта яны стаялі ля вытокаў беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў, якія ўзніклі ў асноўным у першыя гады новага стагоддзя ў буйных абласных гарадах Какчэтаў, Усць-Каменагорск, Паўладар, Алма-Аты, Кустанай, Петрапаўлаўск, Жэзказган і сталіцы краіны Астане.

Стымулам для арганізацыйнага станаўлення асяродкаў беларускай дыяспары ў Казахстане з'явілася рашэнне, прынятае на пасяджэнні Савета Асамблеі народаў Казахстана ў снежні 2000 г., аб стварэнні Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі. Гэта дало магчымасць прадстаўляць на высокім дзяржаўным узроўні інтарэсы этнічных беларусаў у Асамблеі народаў Казахстана і карыстацца яе фінансавай падтрымкай. Прынамсі, першым намеснікам старшыні Асамблеі, гэтай прэстыжнай грамадска-палітычнай арганізацыі, абраны беларус Павел Атрушкевіч. А старшынёй Асамблеі з'яўляецца сам Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў.

Крыху больш двух год існуе грамадскае аб'яднанне «Культурны цэнтр «Беларусь» у г. Астане. Але за гэты кароткі час аб'яднанне ўнесла значны ўклад у справу зберажэння каштоўнасцей і спадчыны беларускага народа ў Казахстане. Старшынёй культурнага цэнтра з'яўляецца Аляксандра Раманава. У цэнтры дзейнічае фальклорны ансамбль «Вяселка» (мастацкі кіраўнік Тамара Батрак). У рэпертуары мастацкага калектыву беларускія песні «Беларусь мая сінявокая», «Чаму ж нам не пець», «Бульба», «Родны край», прыпеўкі. Ансамбль з'яўляецца ўдзельнікам многіх фестываляў і святочных мерапрыемстваў горада і рэспублікі. Поспехам у гледачоў карыстаецца таксама танцавальны калектыў «Беларускія дзяўчаты», якім кіруе дачка Тамары Батрак, Вікторыя. Пры цэнтры дзейнічае нядзельная школа, у якой беларускую мову, народныя традыцыі і звычаі вывучаюць і сталыя людзі і дзеці.

Разнастайна будуе сваю работу беларускі нацыянальна-культурны цэнтр у г. Паўладары, якім кіруе М.Прыгодзіч. Этнічныя беларусы Паўладара маюць магчымасць вывучаць беларускую мову, народныя беларускія рамёствы і іншае. Больш за 11 тыс. беларусаў жыве ў Паўночна-Казахстанскай вобласці. У абласным цэнтры Петрапаўлаўску створаны Беларускі культуры цэнтр «Радзіма», які ўзначальвае Раіса Солапава. Тут ладзяцца канцэрты беларускай музыкі, паэтычныя вечары. Актывісты беларускага цэнтра штогод наладжваюць супольнае святкаванне Вялікадня, 12 ліпеня — дзень Пятра і Паўла. На Нараджэнне Хрыстова для дзяцей і дарослых праводзіцца святочны канцэрт, раздаюцца падарункі. Гэта дапамагае пазнаеміцца з усімі беларусамі, пашырыць кола сяброў. У 2004 г. культурны цэнтр арганізаваў правядзенне ў Петрапаўлаўску Дзён культуры Рэспублікі Беларусь. У Петрапаўлаўскай школе нацыянальнага адраджэння беларускім нацыянальным класам кіруе Любоў Адзінаркава, якая нарадзілася і вучылася ў беларускай школе на Полаччыне. Яе вучні вывучаюць беларускую мову, літаратуру, краіназнаўства, знаёмяцца з народнымі традыцыямі.

Кустанайскі нацыянальна-культурны цэнтр «Беларусь» выдае нават сваю газету пад назвай «Зубр». Разавы наклад тыднёвіка складае амаль 20 тысяч. Газету можна купіць ва ўсіх раёнах вобласці і абласных цэнтрах Казахстана, а таксама ў Чалябінскай, Курганскай і Арэнбургскай абласцях.

У культурным цэнтры праводзяцця сустрэчы з першацаліннікамі, франтавікамі, беларускімі паэтамі і кампазітарамі, што пражываюць у Кустанайскай вобласці. Урачыста праходзіць уручэнне Ганаровых грамат выдатнікам школы №6 г. Кустаная, якія вывучаюць беларускую гісторыю і мову. Цэнтр праводзіць выставы дзіцячых малюнкаў на тэмы «Мая Айчына» і «Беларусь святкуе». На мерапрыемства цэнтра пад назвай «За дастарханам усёй сям'ёй» запрашаюцца прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, ідзе размова пра народныя сямейныя традыцыі.

Галоўная заслуга ў наладжванні разнастайных спраў на беларускай глебе ў кустанайскім цэнтры «Беларусь» належыць яго старшыні Леаніду Шаўчэнка і сакратару цэнтра супрацоўніцы газеты «Зубр» Людміле Машонкінай. Вялікую ўвагу наладжванню работы беларускіх суполак удзяляе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане. У якасці асноўнай формы дзейнасці пасольства выкарыстоўваюцца выязныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У апошнія гады адбыліся сустрэчы з этнічнымі беларусамі ў Карагандзе, Уральску, Кустанаі, Усць-Каменагорску, Жэзказгане, Нова-Аляксандраўцы, Паўладары. Пасольства праяўляе клопат аб папаўненні цэнтраў беларускай літаратурай, сцэнічнымі касцюмамі, аб арганізацыі паездак дзяцей беларусаў у аздараўленчыя лагеры і навучанні выпускнікоў школ у межах выдзяляемых квот у вышэйшых навучальных установах Беларусі.

2. Кыргызстан

Перапіс 1989 г. засведчыў, што ў Кыргызстане пражывала каля 10 тыс. беларусаў. У 1993 г. адбыўся ўстаноўчы сход беларусаў Кыргызстана, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні грамадскага аб'яднання беларускай абшчыны «Світанак». У тым жа 1993 г. была створана Асамблея народаў Кыргызстана. Цікава, што на той час «Світанак» у гэтай многанацыянальнай краіне быў адзіным аб'яднаннем, якое прадстаўляла нацыянальныя меншасці. Зараз «Світанак» разам з прадстаўнікамі іншых нацыянальных аб'яднанняў удзельнічае ў круглых сталах, канферэнцыях, іншых пасяджэннях, прысвечаных пытанням нацыянальнага будаўніцтва і рэалізацыі пытанняў сцверджання сваёй нацыянальнай самабытнасці.

У лістападзе 2001 г. Міністэрства юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне «Беларускі культурны цэнтр «Крыніца».

Галоўная мэта аб'яднання — захоўванне роднай мовы, культуры, традыцый, звычаяў беларускага народа, а таксама арганізацыя абмену культурнымі здабыткамі паміж Кыргызстанам і Беларуссю. Цэнтр «Крыніца» з'яўляецца калектыўным членам міжнароднай арганізацыі «Саюзная грамадская палата», якую ўзначальвае лётчык-касманаўт Пётр Клімук. «Крыніца» аб'ядноўвае больш як 150 беларусаў. Гэта паважаныя ў краіне людзі — настаўнікі, медыцынскія работнікі, рабочыя, служачыя, студэнты.

Беларусы Кыргызстана шануюць свае народныя традыцыі, арганізавана спраўляюць Купалле, Каляды, іншыя каляндарныя народныя святы.

Аднаго жадання праяўляць нацыянальную аўтэнтычнасць ва ўмовах Сярэдняй Азіі недастаткова. Маладое пакаленне беларусаў, асабліва дзеці, павінны пазнаваць голас этнічнай радзімы, беларускія песні і музыку, пявучую мову. «Для нас гэта вялікая праблема, — з жалем зазначае намеснік старшыні аб'яднання «Світанак» Павел Дзягцярык. — У нас старэйшае пакаленне з замілаваннем, са слязамі на вачах слухае адзіную касету з запісамі беларускіх песень, якую мы маем і заўсёды ўключаем пры нашых сустрэчах. У нас няма нават падручнікаў для пачатковага навучання беларускай мове, мала кніжак, няма праграм па навучанні гісторыі і культуры Беларусі». На гэтую праблему звяртае ўвагу і старшыня беларускага культурнага цэнтра «Крыніца» Н. Міронава.

Праўленне культурнага цэнтра вырашыла адкрыць у Кыргызстане для дзяцей маламаёмасных беларусаў нядзельную школу па вывучэнні беларускай мовы, а таксама шэраг кружэлак па мастацкаму вышыванню, камп’ютарнаму навучанню, спартыўныя секцыі. Аднак для вырашэння гэтых задач не дастае літаратуры на беларускай мове, нацыянальнай вопраткі, камп’ютараў і г.д. Кіраўнік аб'яднання разлічвае на любую дапамогу.

А пакуль кыргызскія беларусы выкарыстоўваюць свае сціплыя магчымасці. У 2004 г. у Бішкеку пры грамадскім аб'яднанні «Світанак» была заснавана студыя прыкладнога мастацтва «Чараўніца», у ёй займаецца 18 дзяцей з беларускіх сем'яў. Бісерапляценне, колерадзяленне з тканіны, ручная народная вышыўка на беларускай нацыянальнай аснове — захапляючыя заняткі, якія праводзіць мастацкі кіраўнік студыі Наталля Дзягцярык. Утульны пакой для заняткаў прадставіў шчыры беларус, прадпрымальнік і кіраўнік аб'яднання «Світанак» Аляксандр Шут. Пасольства Беларусі падаравала студыі мэблю. Такім чынам нашы суайчыннікі ў невялікай сярэднеазіацкай краіне падтрымліваюць і развіваюць беларускія нацыянальныя традыцыі.

3. Узбекістан

Спакон веку сярэднеазіяцкі рэгіён насяляла вялікая колькасць прадстаўнікоў розных этнасаў. Гэтыя абставіны вызначалі поліэтнічнасць незалежнага Узбекістана ў нашы дні. На яго тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш як 100 нацыянальнасцяў. Многія з іх у розны час і па розных прычынах апынуліся ва Узбекістане, але захоўваюць, галоўным чынам у сем'ях, назапашаныя тысячагоддзямі культурныя каштоўнасці і традыцыі свайго народа. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да беларускай нацыянальнай меншасці.

На 1 студзеня 1999 г. насельніцтва Узбекістана налічвала крыху болей 24 млн., з якіх беларусаў 24064, што складала 0,1% жыхароў. Большасць беларусаў — каля 20 тыс. — пражывае ў гарадах.

У правядзенні нацыянальнай палітыкі ва Узбекістане важнае месца адводзіцца грамадскім аб'яднанням, у прыватнасці, нацыянальна-культурным цэнтрам, якіх у рэспубліцы налічваецца больш за 100.

Сярод іх пачэснае месца займае Беларускі культурны цэнтр «Світанак», створаны ў 1993 г. Першым старшынёй БКЦ быў Кірыла Гром, з 1996 г. — Сяргей Пратасевіч, а з 2001 г. яго ўзначальвае Лілія Белазёрава. Усе яны ўнеслі значны ўклад у дзейнасць цэнтра.

Згодна са Статутам, нацыянальна-культурны цэнтр — добраахвотнае самадзейнае аб'яднанне беларусаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Узбекістан, галоўнай мэтай якога з'яўляецца рэалізацыя праграм, звязаных з вывучэннем і прапагандай мовы, гістарычных звычаяў і традыцый, культуры беларускага народа, умацаванне дружбы і сувязяў паміж беларускім і ўзбекскім народамі.

У БКЦ «Світанак» працуюць сапраўдныя энтузіясты — Л. Белазёрава, В. Цітова, Н. Мандральская, В.Сулейкін, М. Шатрай, Л. Белажнёва, Н. Ягорава, В. Туранава, Н. Юшкевіч, М Ратнікаў, Э. Кухарук, Р. Шубская, Я. Торап і іншыя. Старшыня цэнтра Лілія Белазёрава і мастацкі кіраўнік Валянціна Цітова фарміруюць банк данных аб беларусах, якія пражывалі ці пражываюць на тэрыторыі Узбекістана. Толькі за 2001–2002 гг. выяўлена 200 новых імен. Многія з іх уносяць прыкметны ўклад у развіццё культуры міжнародных зносін і паглыбленне духоўнасці ў рэспубліцы.

Штогод «Світанак» сумесна з іншымі культурнымі цэнтрамі Рэспублікі Узбекістан шырока адзначае агульнанародныя святы: Дні незалежнасці Беларусі (3 ліпеня); Рэспублікі Узбекістан (1 верасня), Наўруз, велікодныя святы, Масленіцу, Дзень Перамогі. Акрамя таго, праводзяцца шматлікія паэтычныя вечары і дабрачынныя канцэрты — вечары паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сучасных беларускіх паэтаў; беларускай музыкі і песні. Сумесна з іншымі культурнымі цэнтрамі ладзяцца святкаванні Дзён славянскага пісьменства, сольныя канцэрты выканаўцы беларускай песні Вольгі Нугаевай і паэткі-песенніцы Валянціны Цітовай. Рэгулярна праводзяцца вечары, прысвечаныя традыцыям, абрадам і звычаям беларускай сям'і. Жыхары Ташкента вельмі прыхільна сустракалі выступленні самадзейнага ансамбля БКЦ «Бэзавыя зоркі». З поспехам выступае перад жыхарамі Ташкента харавы калектыў БКЦ, рэпертуар якога прадстаўлены ў асноўным беларускімі народнымі песнямі і песнямі беларускіх кампазітараў. На прафесійным узроўні выступае танцавальны калектыў «Рух». У сакавіку 2004 г. на фестывалі «Узбекістан — наш агульны дом» за танец «Ружовы вальс» ён атрымаў дыплом і намінацыю.

Мерапрыемствы Беларускага культурнага цэнтра праходзяць у самых розных месцах — у Рэспубліканскім пансіянаце для ветэранаў вайны і працы, Рэспубліканскім доме акцёра, Ташкенцкай дзяржаўнай кансерваторыі, Рэспубліканскім інтэрнацыянальным культурным цэнтры, у школах Ташкента, на тэлебачанні, у каталіцкім касцёле, на плошчы Дружбы народаў, у парку культуры і адпачынку і іншых месцах.

Духоўны пад'ём суайчыннікаў выклікаюць урачыстасці з нагоды Дня Рэспублікі Беларусь, тэматычныя вечары пад назвай «Славутыя землякі», прысвечаныя вядомым беларусам.

Беларускі нацыянальна-культурны цэнтр пакуль створаны толькі ў сталіцы Узбекістана. У абласцях беларусы аб'ядноўваюцца ў культурных цэнтрах разам з прадстаўнікамі іншых нацыянальных меншасцяў. Напрыклад, у Ферганскай вобласці дзейнічае аб'яднанне «Славянскі цэнтр».

Цяжкасці ў рабоце з дыяспарай узнікаюць галоўным чынам па прычыне некампактнага пражывання беларусаў. З другога боку, магчыма, гэтыя абставіны у некаторай ступені садзейнічаюць хутчэйшай адаптацыі беларусаў да ўмоў жыцця ў краіне і ў той жа час вымушаюць іх цягнуцца адно да другога дзеля нацыянальнага самавыяўлення.

Будучыня беларускай справы ва Узбекістане залежыць ад таго, хто прыйдзе на змену нястомным актывістам. Першачарговая задача беларускіх суполак — работа з моладдзю. Рэалізацыя маладзёжных праграм дае надзею, што новае пакаленне беларускай дыяспары зможа ўключыцца ў працэс самарэалізацыі і умацавання самабытнасці беларycаў.

Обновлено 23.02.2010 06:49
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке


Rambler's Top100 Rating All.BY