Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

РЭФОРМЫ ВЫВЕДАК у ЗША

Практычна ніколі ўлады ЗША не былі здаволеныя вынікамі дзейнасці выведвальных... [More...]

Беларуская эміграцыя

Ранняя эміграцыя з беларускіх земляў ставіцца да часу Вялікага княства... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Вялікабрытанія аб выбарах у Беларусі

Вялікабрытанія аб...

Амбасадай Вялікабрытаніі ад імя ЕС дадатна ацэненыя арганізацыя і правядзенне... [More...]

Беларусь на пути к белорусизации

Беларусь на пути к...

Полтора десятилетия отечественные интеллектуалы гадают, когда же ждать (и ждать... [More...]

  РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Чалавецтва прагне змен. Некалькі стагоддзяў яно шукала, шукала ісціну,... [More...]

Павел Латушка паабяцаў, што падтрымка беларусаў замежжа будзе ўзмацняцца

03.12.2010 21:23 Администратор
Печать
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” адзначыла 20-гадовы юбілей у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. На святочную вечарыну 26 лістапада сабраліся сябры Згуртавання, пісьменнікі, грамадскія дзеячы Беларусі, прадстаўнікі амбасадаў і міністэрстваў, беларусы з Украіны, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Літвы.
Распачала імпрэзу кіраўнік Згуртавання “Бацькаўшчына” Алена Макоўская. У сваёй прамове яна адзначыла асноўныя дасягенні “Бацькаўшчыны” і выказала падзяку тым, хто ў розныя гады стаяў на чале Згуртавання – Васілю Быкаву, першаму прэзідэнту “Бацькаўшчыны”, Яўгену Лецку, Радзіму Гарэцкаму, Анатолю Грыцкевічу, Валерыю Герасімаву, Аляксею Марачкіну, а таксама ўсім, хто на працягу 20-ці год падтрымліваў Згуртаванне, хто працуе на яго карысць зараз. Асобную падзяку сп-ня Алена выказала старшыні Рады “Бацькаўшчыны”, свайму сябру і паплечніку Ніне Шылоўскай, без руплівай працы і падтрымкі якой сёння проста немагчыма ўявіць сабе “Бацькаўшчыну”. Таксама Алена Макоўская выказала падзяку Міністэрсву культуры Беларусі і асабіста міністру Паўлу Латушку за прадастаўленае памяшкання для правядзення вечарыны. Павел Латушка і ўзняўся на сцэну следам за Аленай Макоўскай. Міністр высока ацаніў дзейнасць Згуртавання адзначыўшы, што фактычна “Бацькаўшчына” працягвае справу Караткевіча -- вучыць беларусаў шанаваць сваю зямлю і мову.

“Гэта свята ваша, але гэта і наша свята, бо нельга дзяліць беларусаў у Беларусі і ў замежжы, --адзначыў Павел Латушка. – Пад адным і тым жа небам мы нарадзіліся, па адной і той жа зямлі хадзілі, мы гаворым на адной мове, можа, гэта не заўжды беларуская мова, але мы разумеем адзін аднаго. Нас  сапраўды аб’ядноўвае Бацькаўшчына”.

Падчас выступлення Павел Латушка паабяцаў, што ў далейшым падтрымка беларусаў замежжа будзе ўзмацняцца. Ён адзначыў, што ў наступным годзе будзе прынята праграма “Беларусы ў свеце”, плануецца правядзенне фестываля беларусаў замежжа, будзе заснаваны Інстытут культуры Беларусі, у структуры якога прадугледжана стварэнне аддзела па пытаннях беларусаў замежжа. Таксама міністр выказаў спадзяванне, што ў біжэйшым часе будзе прыняты Закон аб беларусах замежжа.

Павел Латушка перадаў у падарунак “Бацькаўшчыне” перавыданне “Дзікага палявання караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах і дыск з дакументальным фільмам “Свет Караткевіча”.

Вечарыну працягнуў прэзідэнт Згуртавання “Бацькаўшчына” ў  1993-2001 гг, акадэмік Радзім Гарэцкі. Ён выказаў занепакоенасць станам беларускай мовы ў Беларусі, нагадаўшы, што за 10 год колькасць людзей, якія карыстаюцца штодзённа беларускай мовай, зменшылася з 37 да 23%.  Ідзе перадвыбарчы перыяд, і цяпер трэба асабліва ўзмоцнена працаваць, ад гэтага залежыць, ці будзе Беларусь беларускай, адзначыў Радзім Гарэцкі. “Нам патрэбен беларускамоўны прэзідэнт, беларускамоўны ўрад, беларускамоўны парламент”, -- заявіў Радзім Гарэцкі.

Тэму беларускай мовы працягнуў і Генадзь Бураўкін, назваўшы мову “адзіным паролем”, які нас аб’ядноўвае, дзе б мы ні былі. Да гэтай тэмы звярталіся і Алег Трусаў, нязменны старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, і Яўген Вапа, галоўны рэдактар“Радыё Рацыя” і  тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва", старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы. Ён сказаў, што чакае, калі ў суседняй з Беласточчынай Гародні з’явіцца хоць адзін беларускі клас, хоць адна беларуская школа.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валеры Казакоў сказаў, што часта ў Расіі сутыкаецца з пытаннем, навошта яму беларуская мова. На гэта ён адказвае: “Мова мне павінна грэць душу. Калі я прыду да Бога, каб я мог сказаць, хто я, адкуль я прыйшоў”. Валеры Казакоў уручыў кіраўніцтву “Бацькаўшчыны” ганаровую грамату ад ФНКА  “Беларусы Расіі” ў знак таго, што “мы разам робім адну беларускую справу” і падарыў копію партрэта Cцяпана Батуры, якая захоўвалася ў Калужскім музеі ў Расіі. Валеры Казакоў паведаміў, што там захоўваецца каля 60 вывезеных з Беларусі карцін, і ФНКА “Беларусы Расіі” будзе весці працу па іх вяртанні на Бацькаўшчыну.

Дырэктар Віленскага Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Лілія Плыгаўка адзначыла, што падчас усіх з’ездаў, арганізаваных “Бацькаўшчынай”, пануе атмасфера еднасці, як быццам людзі толькі ўчора развіталіся і сёння зноў сустрэліся. “На сённяшняй вечарыне таксама гэтае пачуццё ёсць, і значыць, нашая праца правільная”, -- сказала Лілія Плыгаўка.

Віншаванне ад Беларуска-эстонскага згуртавання зачытала Зінаіда Клыга. Яна адзначыла, што за 20 год “Бацькаўшчына” з’ела шмат солі. Каб было з чаго яе запіваць, сп-ня Зінаіда перадала ў падарунак кубак з выявай эстонскага трыкалора. Напрыканцы Зінаіда Клыга заспявала надзвычай прыгожую і кранальную песню пра Еўфрасінню Полацкую, напісаную на словы беларускага паэта з Латвіі Станіслава Валодзькі.

Літаратуразнаўца Лідзія Савік распавяла пра першыя гады дзейнасці “Бацькаўшчыны”, пра тое, як збіраліся кантакты, згадала беларускіх пісьменнікаў замежжа і выказала падзяку сучаснаму кіраўніцтву “Бацькаўшчыны”: “Вялікіх вам поспехаў і вялікі дзякуй, дарагія дзяўчаты!”. У агуле вечар быў багаты на падзякі. Яны гучалі амаль ад кожнага з высупоўцаў.

Таксама ў гэты вечар са сцэны павіншавалі “Бацькаўшчыну” старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч; намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч.

Івонка Сурвілла даслала для вечарыны аўдыёзварот, Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька перадаў віншаванне ў выглядзе відэазвароту. Вядучыя  імпрэзы – Леанід Дранько-Майсюк і Марына Яўсейчык – зачыталі віншаванні ад Ганны Сурмач (ЗША), Валерыя Барташа, Іны Снарскай (Украіна), Міхаіла Буланава (Казахстан), Людмілы Урванцавай (Расія), Вячкі Целеша (Латвія). Гэта толькі невялікая частка віншаванняў, што прыйшлі на адрас “Бацькаўшчыны”, зачытаць іх усе падчас вечарыны проста не было магчымасці.

Стваралі святочны настрой  ды віншавалі “Бацькаўшчыну” і музыкі: гурт “Стары Ольса”, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч з юнымі артыстамі Тамашом і Адасем, цымбалістка Зінаіда Савяцяева, Лявон Вольскі ды музыкі з “Крамбамбулі”, гурт “Унія”.

Пасля імпрэзы падчас нефармальнай часткі адбываліся гутаркі з гасцямі імпрэзы, Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская абмяркоўвалі з прадстаўнікамі беларускіх суполак планы на далейшую супрацу.


На ўваходзе ў залу гасцей вітаў ансамбль цымбалістак


"Стары Ольса"


Выступае кіраўнік МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская


Выступае Павел Латушка



Радзім Гарэцкі: "Нам патрэбны беларускамоўны прэзідэнт!"


Генадзь Бураўкін


Лідзія Савік


Відэавітанне ад старшыні ТБК у Літве Хведара Нюнькі


Выступае Яўген Вапа


Злева направа: Радзім Гарэцкі, Лідзія Савік, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская


Выступае Алег Трусаў


Віншаванне ад Барыса Пятровіча



Падарунак ад ФНКА "Беларусы Расіі" -- копія патрэта Сцяпана Батуры з Калужскага музея


Лявон Вольскі


На сцэне "Крамбамбуля"


Выступае Лілія Плыгаўка



Цудоўны кубак ў падарунак ад Зінаіды Клыгі



Гурт "Унія"


Фрагмент выставы кніг, выдадзеных "Бацькаўшчынай"


Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Фота Андрэя Краснова

Обновлено 03.12.2010 22:34

Комментарии  

 
0 #1 25.01.2011 13:01
Аб Лукашенкi…
…Усiм беларусам вельмi падабаецца рускi прэзiдэнт - Дзмiтрый Мядзведьзев, ён прыгажуня, да вельмi разумны. Вось патаму ён трохi i утрацiу даверые не толькi к Лужкову, но i к Лукашенкi, а бацька Лукашенка, такi … «гумарыст». Людзi кажуць, кончыу ён у кабiнеце нейкая савяшчання, ды гаворыць - усе …свабодны. Дак тыя мiнистры паднялiся, да пайшлi к выхаду. А «бацька» iм услед крычыць - а вас, …казлоу, я папрашу застацца! Ну, тады мiнистры разгарнулiсь, да зноу паселiсь за той стол. А Лука, хiтра усьмiхаецца i кажа, …да не, я папрасiу застацца толькi мiнистра Казлова.
Додiк Гiмпялевiч, пiсьменнiк-прыкалiст, почётны гр-нiн Бабруйску. Люты 2011 году.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке


Rambler's Top100 Rating All.BY